ПАГРОЗА ВАЙНЫ? МАЦУЕМ АБАРОНУ

(Звыступу на ліпеньскім Сойме2018 г. КХП--БНФ і БНФ "Адраджэньне")

...Ізноў вяртаюся да тэмы рускай агрэсііі гібрыднай вайны, да неабходнасьціпадрыхтоўкі супраціву. Назіраеццаактывізацыя рускай агентуры ў Беларусіі за мяжой, асабліва там, дзе ёсьць буйныябеларускія эміграцыйныя цэнтры(напрыклад, у ЗША і Канадзе). Нядаўнавыяўленыя засланцы ў беларускіяарганізацыі Нью-Ёрка, зьвязаныя знайвялікшым легальным бандытам лукашызмупалкоўнікам Д. Паўлічэнкам(па патрабаваньні Лукашэнкі, Сівакова,Шэймана ён забіў дзясяткі людзей, кіраваў«эскадронам сьмерці», быў арыштаваныза гэта пракуратурай, на допыце прызнаўсяў забойстве Захаранкі, Ганчара,Красоўскага, вызвалены з-пад арыштуасабіста Лукашэнкам, працягваеслужыць Лукашэнку, знаходзіцца падсанкцыямі ЗША). У шпіёнскай справе задзейнічана таксамалукашысцкая (а, фактычна,лубянская) агентура, зьвязаная сазлачыннымі групамі.

Паказальнаадбываецца правакацыявакол незаконнай пабудовы забаўляльнагарэстарана ў ахоўнай зоне "Курапаты".Практычна, антыбеларускі план зрэстаран-бардэлем ля Курапатаў Масквойужо напалову правалены, але разьвіваеццадалей гвалтоўнымі мэтадамі. НепрыяцеліБеларусі робяць доўгатэрміновуюязву (тыпу як акупаваныДанбас для Украіны). Тактыка накіраванаяна агентурнае абвастрэньне ў грамадзтве.Правакатары пачалі рабіць наезды машынна пікетоўшчыкаў рэстарана, выкарыстоўваючыбезадказныя сацыяльныя элемэнтыграмадзтва.

Антыбеларускірэжым, які заграз у карупцыі і ў маскоўскімпалітыканстве, адкрыта падтрымліваеправакацыю з рэстаран-бардэлем у ахоўнайзоне Курапатаў. Арыштаваныя і пасаджаныяза краты шмат якія пратэстоўцы --прыстойныя людзі. Робіцца дробязныперасьлед людзей за любоў да Беларусі.

Узмацніласяантыбеларуская рыторыка Масквы ўворганах рускага друку, павялічваеццарусіфікацыя ў Беларусі. Рэжым ліквідаваўпамятныя знакі і крыжы па расстраляныхнемцамі і саветамі беларусах у Трасьцянцы(урочышча Благаўшчына). Пад відамвыкананьня дэкрэта №1 аб непрацуючыхграмадзянах, пад выглядам падрыхтоўкіда перапісу насельніцтва 2019 г. і падвыглядам іншых зачэпак распрацоўваеццасістэма кантролю расейскіх спэцслужбаўза кожным чалавекам у Беларусі.

Павялічыўсяціск Крамля на лукашысцкі рэжым. Ускоснапра гэта сьведчаць паранойныя паводзіныначальніка рэжыму. Сімптаматычна, штопасьля таемнай гаворкі з Пуціным ёнзноў пачаў казаць пра ўваход Беларусі"у іншую дзяржаву". Такое ўжо нямапатрэбы нават камэнтаваць, бо зразумела,што калі б ён пра гэтакае антызаконнаесваё рашэньне заявіў, то тут кожныбеларус меў бы маральнае і канстытуцыйнаеправа ажыцьцявіць вырак і суд наддзяржаўным злачынцам нацыі.

Ідзесхаваная і маніякальная падрыхтоўкаРасеі да лакальнай канвэнцыянальнайвайны. Першаснай мэтай гэтай падрыхтоўкіёсьць захоп і падпарадкаваньне Беларусі.Няма пэўнасьці, што Расея абавязковапачне такую вайну супраць нашай краіны.Але гэта нічога не зьмяняе, бо янарыхтуецца да вайны супраць краінаўЭўразьвязу, якія былі пад заборам СССР.Стоадсоткава зразумела, што тэрыторыяБеларусі ў гэтым раскладзе стане тэатрамрасейскіх ваенных дзеяньняў. Злачыннамупуцінскаму рэжыму важна пачаць вайнуне з сваёй тэрыторыі, але перанакіравацьплацдарм вайны ў Беларусь. Беларусьбудзе падстаўлена пад удар, а Расеязастанецца нібыта за межамі ваеннайапэрацыі. Таму верагоднасьць захопуБеларусі, для Крамля, практычна, абавязковая. Вайна можапачацца пасьля пранікненьня расейскага войска на нашу тэрыторыю.

Длябеларусаў пытаньне жыцьцёвай нацыянальнайважнасьці ёсьць у тым, каб узброенымасковец не ступіў на нашу тэрыторыю.Ніякіх расейскіх вайсковых базаў іаэрадромаў не павінна быць на нашайзямлі.

Паўтарутэзісы 2014 года. Беларускія патрыётымусяць сур'ёзна рыхтавацца да абароныБеларусі, памятаючы пра здрадніцківарожы рэжым улады. Нагадваю ранейшыяпалажэньні: групы толькі па два чалавекі(пакуль што), толькі гарызантальнаяструктура, ніякой электронікі, рыштунак,амуніцыя, забясьпячэньне. Усё чакаесвайго часу. Аднесьціся да гэтайнеабходнасьці трэба сур'ёзна. Мусіцьбыць гатоўнасьць. Гэта не гульня.(Памятаем Украіну!) Ніхто, акрамя нас,беларусаў, не абароніць Беларусь. ...

СлаваАйчыне! Жыве Беларусь!

8ліпеня 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК