АБ ВАРЦЕ КУРАПАТАЎ

Нягледзячына ўсе цяжкасьці, складанасьці інеадназначнасьці, Курапацкая вартаэнтузіястаў, якая ўжо паўтары месяцыдоўжыцца супраць ганебнай зьнявагібеларусаў пад назовам "Бульбаш-хол-- поедем-поедим",гэтая варта ёсьць аб'ектыўна станоўчаяі патрэбная. Сваім стаяньнем яна шматзрабіла дзеля інфармацыі людзей праправакацыйную задуму ворагаў Беларусі,пра подлую ролю ў гэтым уласьнікаўнезаконнага аб'екту ў ахоўнай зонеКурапатаў, пра маніпуляцыю і карумпавануюпазыцыю прадажнага чынавенства.

Набаку варты самае галоўнае -- праўда імаральная пазыцыя. Іхныя дзеяньні часамсумбурныя, бездапаможныя, яны часта няў стане супрацьстаяць правакатарам звонку і знутры, але нельга ня бачыцьахвярнасьці і адчайнай упартасьці гэтыхлюдзей. Нават арышты, траўмыі калецтвы, ня стрымліваюць пратэстоўцаў,каб адстаяць гонар,справядлівасьць і памяць па расстралянымнародзе. Нават дзясяткі міліцэйскіхпратаколаў, складзеныя слугамірэжыму на многіх, каб абрабаваць штрафамі,абабраць, прымусіць думаць толькі праголад і хлеб -- нават гэта не палохаелюдзей.

Уграмадзтве тое бачаць і разумеюць.Грамадзкая думка (тая, што ўжо абудзілася)асуджае афёру з рэстаранам у ахоўнайзоне Курапатаў. Шмат каму адчыняюццавочы на сапраўдныя матывы злачынстваля магіл расстраляных.

Пратэстнаестаяньне і канфлікты перад брамайзлачыннага шынка далі магчымасьцьубачыць і зразумець, што існуе пэўныплан зьнішчэньня Курапатаў і супроцьстаяньнеля рэстараннага аб'екта -- першы ягоэтап. Тут праверка на паводзіныграмадзкасьці. Шырокі пратэст спыніўбы атаку на Курапаты.

Заапошні час я прысьвяціў гэтай тэме калядзясятка інфармацыяў, допісаў і артыкулаўпра Курапаты. Цішыня. Дакладна дзейнічаеўстаноўка: "Пазьняка няма. Ён неіснуе."

Алевось зьявілася мая інфармацыя прагібрыдную акцыю Масквы ў Курапатах іпра пэрспэктывы сілавога ўмяшаньня ўбеларускія справы. І тут яны ня вытрымалі,выскачылі. У кожнай рэдакцыі ў запасеіснуе істота, якую скарыстоўваюць натакія справы. Пачынаючы ад "Политическогособеседника", яны заўсёды ёрнічаюць,хіхікаюць, стараюцца ахаяць, прынізіцьі думаюць, што такімі трольнымі паводзінамінекага пахаваюць, што іхняйбрахні павераць. Поўная дэградацыяканторскага жанру. Але сімптаматычна,што яны выскачылі.

Пратэстантамперад брамай злачыннага аб'екта я бцяпер параіў вельмі ўважліва назірацьі сачыць за ўсім, што там адбываецца,фатаграфаваць, запісваць нумары машын,час прыезду, характар тавару, прывоз-вываз,фізіяноміі, тыпажы і г. д. Трэба тоерабіць сістэмна, шмат што адчыніцца.

Гэтаня проста рэстаран-бардэль.Тутрыхтуецца маскоўская база на пэрыядгібрыдных дзеяньняў. Церазагульны плот з рэстаранам разьмешчанарасейская транспартная кампанія«Энергия»,якая спэцыялізуецца па дастаўцы грузаўзь Беларусі ў акупаваны Крым і так званыяДНР і ЛНР і наадварот – адтуль у Беларусь.Тут, практычна, гатовы канал па таемнайдастаўцы зброі і «іхтамнетаў», калібудзе загад з Крамля.

Уласьнікірэстаран-аб'екта ня простацынікі і амаральныя людзі, яны даўноўключаны ў подлыя справы подлых структур.Усё гэта паступова вылезе наверх і станебачна кожнаму чалавеку. Рана ці познамесца іх будзе на лаве падсудных. Пытаньнечасу. І праўда пераможа.

26ліпень 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК