ІМПЭРСКІ НАСТУП НА НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ МОВЫ

Зканца 1980-х гадоў народам, якія дагэтульзнаходзяцца ў палоне Расейскай імпэрыі,удалося дасягнуць значных перамог узмаганьні за свае мову, культуру ітрадыцыю. Небачаны з 1917-18 гадоў уздымграмадзка-палітычнай актыўнасьці меўвынікам заваёву пазыцый, якія здавалісяназаўжды страчанымі пасьля зьнішчэньнямаскоўскімі акупантамі нацыянальнайінтэлігенцыі ў 1930-40-я гады і палітыкітатальнай русіфікацыі на працягу ўсягодоўгага пэрыяду каланіяльнай залежнасьціад Масквы. Намаганьнямі многіх тысячэнтузіястаў і нават многіх прадстаўнікоўнацыянальнай адміністрацыі пачалосявыратаваньне і адраджэньне роднай мовы,культуры і школы татарамі, башкірамі,марыйцамі, чувашамі, калмыкамі і іншымінародамі. Паўсюль утвараліся нацыянальныяансамблі песьні і танцаў, тэатральныякалектывы, творчыя клюбы і цэнтры.

Нацыянальныясьвяты прышлі ў самыя далёкія і кантужаныярусіфікацыяй раёны аўтаномій,актывізавалася жыцьцё нацыянальныхдыяспар. Да сваёй мовы вярнуліся вялікіяколькасьці людзей, вярнуўся нацыянальныгонар і сэнс паўнавартаснага жыцьця ўсваёй традыцыі. Размаўляць на роднаймове, насіць нацыянальны строй,прытрымлівацца традыцыі стала прэстыжнымсярод моладзі. З пачатку 1990-х гадоў (каліМасква вымушана была “даць рэспублікамстолькі сувэрэнітэту, колькі яны здольныяўзяць”) вырасла ўжо цэлае пакаленьненародаў РФ, якое ня ведае, як выглядаламутнае існаваньне ў СССР. Шматтысячныядэманстрацыі з народнымі патрабаваньняміпераканалі Крэмль, што без саступак неабысьціся. Быў значна (у параўнаньні зпапярэднім часам) павялічаны аб’ёмнавучаньня на нацыянальных мовах ушколах (спрэс расейскіх па РФ) нацыянальныхрэспублік. Пры чым вывучалі нацыянальныямовы аўтаномій усе дзеці, незалежна адэтнічнага паходжаньня. Цікава, што заамаль 30 гадоў гэтай практыкі не назіраласяякіх-кольвечы пратэстаў так званых“русскоязычных” з гэтай нагоды.

Вяртаньнеда роднага не выклікала ў аўтаноміяхРФ ніякага абвастрэньня міжэтнічныхканфліктаў. Наадварот, гэта паспрыялаўсталяваньню культурнай раўнавагі іміжэтнічнай стабільнасьці ўнутрылакальных грамадзтваў. Людзей (незалежнаад нацыянальнага паходжаньня) хвалююцьагульныя для ўсіх эканамічныя, сацыяльныя,палітычныя пытаньні. Міжэтнічнайнянавісьці, якой вечна палохала народыкамуністычная прапаганда, не ўзьнікла.Зразумела, што аўтаноміі ПаўночнагаКаўказа – спэцыфічны рэгіён у гэтымсэнсе. Масква, баючыся страціць гэтырэгіён, вяла там дзьве зьнішчальныявайны, праводзіла адкрытую палітыкугенацыду. Бальшыня “русскоязычных”проста ўцякла з рэгіёна (то бок прычынайуцёкаў неаўтахтоннага насельніцтвастала менавіта агрэсіўная, антычалавечаяпалітыка імпэрскага цэнтру).

У апошнія гады Масква прыступіла дарэстаўрацыі акупацыйных парадкаўсавецкага і царскага часоў. У Крамліразумеюць, што гарманічнае разьвіцьцёкультуры і мовы паднявольных народаўстварае пагрозу для расейскай імпэрыі.Народы дзякуючы існаваньню ў роднайкультуры і мове ня проста не губляюцьтоеснасьць, але ідуць да фармаваньнясваіх нацыянальных дзяржаваў – імпэрыястановіцца для іх усё больш чужой інепатрэбнай. Спробы правакацый унацыянальных рэспубліках (абвінавачваньнілідэраў нацыянальнага адраджэньня ўрэлігійным і палітычным экстрэмізме,фальшывая прапаганда) праваліліся.Правакацыі не былі падтрыманы мясцовымнеаўтахтонным (“русскоязычным”)насельніцтвам. Тады за справу ўзялісязасланыя ў рэспублікі “расейскіяактывісты”, якія пачалі заяўляць пра“уціск русскоязычных з боку нярускіх”.Нічога ня выйшла і з гэтага, крыклівыхдзялкоў не падтрымалі мясцовыя нетатарыі нечувашы.

Крэмльпрыступіў да “канчатковага вырашэньнятатарскага, башкірскага і іншых пытаньняў”непасрэдна ў імпэрскім цэнтры. Дзярждумапрыняла закон пра неабавязкаваевывучэньне нацыянальных моваў уаўтаномных рэспубліках. Цяпер, кабвывучаць прадмет, напрыклад, “татарскаямова”, бацькі вучня павінны пісацьадпаведную заяву (якраз,як цяпер пры антыбеларускім рэжыме ўБеларусі). Быў рэзка зьніжаны да мінімума(2 гадзіны ў тыдзень) аб’ём вывучэньнянацыянальнай мовы і літаратуры. Беларусамдобра вядомыя гэтыя маніпуляцыі. Нетатары і небашкіры збольшага нябудуць пісаць такія заявы, яны ўпэўнены,што пражывуць і так (ім пра гэта настойліванагадвае маскоўская прапаганда).Вывучэньне роднай мовы ператворыцца ўпрацэс павярхоўнага азнаямленьня зьёю на фоне нічым не абмежаванагапанаваньня расейшчыны. Пры чым “знаёміцца”зь ёю ўжо ня будзе вялікая частканасельніцтва нацыянальных рэспублік.

Такімчынам, грамадзтва брутальна падзяляеццана дзьве часткі, якія aprioriня будуць разумець адна адну. Масквапастараецца запоўніць гэтую шчалінупаміж людзьмі, што жывуць на адной зямлі,і вядома чым: недаверам, нецярпімасьцю,падазрэньнем. Сацыяльная сэгрэгацыязаўжды прыводзіць да канфліктаў і нічымдобрым не заканчваецца. Зразумела, штоМасква імкнецца дэстабілізаваць сітуацыюў нацыянальных рэспубліках, а потым“навесьці парадак” жалезнай рукой.Апошнім часам каланіяльная адміністрацыязабараніла ўсе легальныя дэманстрацыіў падтрымку роднай мовы. Сьцяўшы зубы,народы прымаюць гэты ўдар і не паддаюццана правакацыі. Адэкватныя нацыянальныялідэры заклікаюць да самаарганізацыіграмадзтва і стварэньня незалежнай адімпэрыі народнай сістэмы адукацыідзяцей і моладзі ў сваёй мове.

Разьвіцьцёпадзей, уся статыстыка расейскайэканомікі паказвае, што імпэрыя імкліванабліжаецца да калапса і свайгоканчатковага распаду. У сувязі з гэтымпаўстае пытаньне: калі абваліцца імпэрыя,што будуць рабіць у новых нацыянальныхдзяржавах тыя, хто з лёгкасьцю адмахнуўсяад вывучэньня мовы народа, на зямлеякога яны жывуць? Яны ж нават не зразумеюць,што адбываецца вакол іх, зь імі і штоўсё значыць. Не зразумеюць ні слова!Імпэрская маніпуляцыя ў чарговы разробіць расейскіх асаднікаў закладнікаміантынароднай палітыкі. Ім прыйдзеццапроста пакінуць новыя нацыянальныякраіны, дзе яны не знайшлі ды й не шукалісвайго надзейнага месца ў чужым домеіншага народа.

Кур’ёзна,што наступ на нацыянальныя мовы ў РФсупаў з правакацыямі Масквы на тэрыторыіЛатвіі, дзе расейская агентура арганізоўваешумныя выступы “за рускую школу, я хочуучиться на русском языке, я тоже гражданинЛатвии”. Шызафрэнічная амбівалентнасьцьтакой палітыкі не павінна нікогазьдзіўляць. І там, і там імпэрыя робіцьнядобрую паслугу расейцам, якія апынуццаглуханямымі, калі паваліцца імпэрыязла.

Удзень 28-й гадавіны прыняцьця Дэклярацыіаб сувэрэнітэце Беларусі (27 ліпеня 1990г.) мы, беларусы, павінны ацаніць вялікуюважнасьць гэтай падзеі, што прывяла дазаваяваньня дзяржаўнай незалежнасьцінашай краіны ў 1991 годзе. Калі б, крыйБожа, мы б патрапілі ў склад маскоўскайімпэрыі на правах “саюзнай аўтаноміі”,то працэсы разгрому нашай культуры,мовы і школы былі б значна больш глыбокімі.Рэжым “унутранай акупацыі” і маскоўскагавасалітэту ня вечны. Існаваньне сваёйнацыянальнай дзяржавы дае нам пэрспэктывуразьвіцьця, абраньня нацыянальнагапатрыятычнага кіраўніцтва і вяртаньняда паўнавартаснага існаваньня ў сваёймове і культуры.

Алесама сабой гармонія не настане, сваё нявернецца. Народы разумеюць, што за свойдухоўны сьвет, за сваю душу трэба весьціпалітычнае змаганьне і асьветніцкуюпрацу. Калі народы абароняць і захаваюцьсвае мову і культуру, то імпэрыя незабярэ і іхнія тэрыторыю і багацьці.Русіфікацыя – гэта шлях да недаразьвітасьціі пагібелі.

ВалерыБуйвал