ПАГРОЗЫ “РУССКОГО МИРА”

Тут(ніжэй) зьмяшчаем аналітычны дакладІгара Лялькова, які варты шырокагараспаўсюду. Гібрыдная акупацыя Беларусізнутры – гэта тая форма вайны, якаяпрывяла да ўлады Лукашэнку. Пра гэтанамі гаворыцца з 1994-га года. Але адсутнасьцьнацыянальных беларускіх СМІ, захоп іхрускай агентурай не далі магчымасьціпрабіцца гэтым ведам нават ў палітычныявяршыні грамадзтва, хоць пісаласямноства артыкулаў аб унутраннай акупацыіБеларусі, друкаваліся кнігі. Веды ўшырокае разуменьне не прабіліся.

Маскоўскаяагрэсія супраць Украіны, захоп Крыма іДанбаса, аднак, паспрыялі адэкватнымпоглядам на рэчаіснасьць і ў часткібеларускага грамадзтва. Украінцы і шматякія беларусы ўбачылі, якім разбуральнымспрутам зьяўляецца Расея на целечалавецтва. Вечнае бядотнае існаваньнерускіх людзей і рабская псіхалогія,калі яна становіцца агрэсіўнай ідэалогіяй,яна робіцца небясьпечнай разбуральнайсілай. Сацыяльны і палітычны вопыткамунізма (ідэалогіі нізоў) быўкатастрафічны для чалавецтва.

Пасьляўпадку ідэалогіі камунізма зьявіласяімпэрская ідэалогія «русского мира».Сваім ворагам гэтая агрэсіўная ідэалогіялічыць усё чалавецтва.

Палітыка«русского мира»была сфармулявана ў агульных рысых ужніўні 1995 года ў так званай дактрынеЕльцына аб зьнешняй палітыцы Расеі. Даслова, шпіёнска-дыверсійнай мэтодыкайзахопу тэрыторыяў Расея карыстаеццаздаўна, найбольш характэрна – з ХУІІІ-гастагоддзя (падзелы Рэчы Паспалітай). Зпрыходам да ўлады КГБ палітыка «русскогомира»імкліва набірае агрэсіўныя формырасейскай гібрыднай вайны.

Трэбамець на ўвазе, што ў заходнім сьвеценяма дзяржавы і няма моцы, якая магла бна ўзроўні супрацьстаяць расейскайсіле і тактыцы вядзеньня гібрыднайвайны. Таталітарная арганізацыя расейскайдзяржавы дае магчымасьць ўсе галіныўлады і грамадзтва (прэсу, друк, радыё,тэлебачаньне, спорт, бізнэс, суды,пракуратуру, крымінал, выканаўчую ізаканадаўчую уладу, войска, паліцыю, спэцслужбы і г. д.) – усё падпарадкавацьадзінай дзяржаўнай палітыцы, выканаўчайі арганізуючай сілай якой зьяўляюццаспэцслужбы (найперш ГРУ і ФСБ). Надэмакратычным Захадзе такая структурадзяржавы не існуе і ў бліжэйшай будучыніў прынцыпе ня можа быць. Па сваёй прыродзезаходняя сістэма дзяржавы ня ў станенават арганізаваць палітыку інфармацыйнайвайны (Тым больш кшталту расейскай). СМІтам выконваюць прынцыпова іншыя функцыі,чым ў Расеі (і ў колішнім СССР).

ПадрыхтоўкаРасеі да захопніцкай вайны – гэта першза ўсё пагроза Беларусі. Патрэбнадэталёвае вывучэньне становішча імабілізацыя людзей на гатовасьць даадбіцьця расейскай агрэсіі супрацьБеларусі, якая рыхтуецца бесперапынна.

ЗянонПазьняк


** *

Расейска-ўкраінскаявайна, што пачалася ў 2014 г., падарыласьвету новае словазлучэньне – “гібрыднаявайна”, якое мамэнтальнаатрымала распаўсюд у медыясфэры. Праўдукажучы, у асяродзьдзі спэцыялістаў паміжнароднай бясьпецы тэрмін “гібрыднаявайна” зьявіўся крыху раней, – у 2005 г.,– і ўжываўся ў прыватнасьці пры аналізерасейскай агрэсіі супраць Грузіі ў 2008г., бо, сапраўды, значная частка “арсэналу”гібрыднай вайны была адпрацаваная іправераная на практыцы Расеяй менавітападчас падрыхтоўкі да ўварваньня ўГрузію. Аднак толькі расейска-ўкраінскаявайна паказала, што гаворка ідзе не праўнікальную сытуацыю, а пра добрапрадуманую і прапрацаваную схемупалітычнай, інфармацыйнай, ідэалягічнайі ваеннай падрыхтоўкі да акупацыі краіны– схему, якая мае ўнівэрсальны характарі можа з нязначнымі зьменамі экстрапаляваццана самыя розныя краіны-ахвяры агрэсіі.

Тэорыяі практыка “гібрыднага канфлікту”сёньня зьяўляецца вышэйшым дасягненьнемрасейскай ваенна-палітычнай думкі дылічыцца (не без падставаў) найбольшэфектыўным мэтадам падпарадкаваньнясуседніх дзяржаваў дыктату Крамля.Такім чынам, ва ўсіх выпадках расейскайагрэсіі варта чакаць ужыцьця, перш заўсё, менавіта арсэналу сіл і сродкаў“гібрыднай вайны”, адпрацаванага ваЎкраіне ў 2014 – 2017 г.г. У той самы часлёгіка разьвіцьця падзеяў у сусьветныммасштабе (частковы посьпех заходняйпалітыкі санкцыяў і эканамічнай ізаляцыіРасеі разам з падзеньнем сусьветныхцэнаў на нафту) прымушае крамлёўскірэжым паскорана рэалізоўваць сваеагрэсіўныя пляны ў адносінах да суседніхкраінаў, бо магчымасьці Расеі перамагчыў развязаным канфлікце хутка зьмяншаюццапрапарцыйна падзеньню яе эканомікі, авыкліканыя эканамічным спадамунутрыпалітычныя канфлікты патрабуюцьтэрміновай кансалідацыі расейскагаграмадзтва вакол вобразу зьнешнягаворага і пастаяннай унутранай легітымацыікрамлёўскага рэжыму шляхам дэманстрацыізьнешнепалітычных і ваенных перамогаў.

Такімчынам, экстрапаляцыя практыкі “гібрыднайвайны” Расеі з Украіны у, напрыклад,Беларусь уяўляецца вельмі верагоднайнават у кароткачасовай пэрспектыве.Для таго, каб прадухіліць посьпех Расеіў меркаваным канфлікце неабходнайумовай зьяўляецца дакладнае разуменьнесутнасьці ды характару гібрыднай вайныі разуменьне дзеяньняў Расеі на першымяе этапе, калі яшчэ ёсьць магчымасьцьне давесьці справу да наступных этапаўі да праліцьця крыві.

«Гібрыднаявайна» у самай агульнай форме можа быцьвызначаная як ваенная агрэсія аднойдзяржавы супраць другой, зьнешнезамаскіраваная пад унутрыпалітычныканфлікт у дзяржаве-ахвяры агрэсіі.У выпадку сучаснай “гібрыднай вайны”Расеі ўнутраны канфлікт зусім неабавязкова мусіць мець месца – ягоімітуюць сродкамі расейскіх мэдыяўнезалежна ад рэальнага становішчасправаў. То бок гаворка ідзе пранесправакаваную наўпроставую замежнуюваенную інтэрвенцыю, толькі зьнешнезакамуфляваную пад “грамадзянскуювайну” ў краіне-ахвяры агрэсіі. Падчас“гібрыдных” канфліктаў на тэрыторыіпостсавецкай прасторы кіраўніцтваРасейскай Фэдэрацыі ставіць перад сабоюшэраг мэтаў, усе яны ў сукупнасьці ёсьцьпраектам стварэньня так званага “рускагасьвету”.

Упершынютэрмін “рускі сьвет”у публічнай прамове прэзідэнта РасііУ. Пуціна прагучаў у 2001 годзе перадСусветным кангрэсам суайчыннікаў, штожывуць за мяжой: “Рускі сьветдалёка выходзіць за геаграфічныя межыРасіі і нават далёка за межы рускагаэтнасу” У сваёй прамове ў снежні 2006 г.у Санкт-Пецярбургу Пуцін удакладніў:“Рускі сьветможа і павінен аб’яднаць усіх, камударагое рускае слова і руская культура,дзе б яны не жылі, у Расіі ці за яе межамі”. Практычная неабходнасць гэтагааб’яднання стала канчаткова зразумелаяпасля яго ж праграмнай прамовы ў Мюнхенеў лютым 2007 г., якая распачала эпоху новагасупрацьстаяньняпаміж Расеяйі Захадам.

Непрымусілі сябе чакаць і практычныязахады па стварэнні інстытуцыяў, дляякіх пашырэньне“рускага сьвету”стала асноўнай задачай дзейнасці. 21чэрвеня 2007 г. указам прэзідэнта РФ №796 быў створаны адмысловы Фонд “Рускісьвет”,толькі на першыя два гады дзейнасьціякога і толькі з дзяржаўнага бюджэтаРФ было вылучана каля 1 млрд. рублёў.

Таксамаўказам прэзідэнта РФ № 1315 ад 6.09.2008 заместсьціплагаРасейскагацэнтру міжнароднага навуковага ікультурнага супрацоўніцтва пры МЗС быўствораны адмысловы федэральны органвыканаўчай улады - Федэральнае агенствапа справах Садружнасці незалежныхдзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюцьза мяжою, і міжнароднаму гуманітарнамусупрацоўніцтву (“Россотрудничество”).Пра памеры фінансавання гэтай структурыможна меркаваць па факту выдзяленьняёй толькі ў 2013 г. амаль 10 млрд. рублёўтолькі на “паляпшэнне іміджу Расеіза мяжой”.

Паводлемеркаваньня ўкраінскага дасьледчыкаЭўгена Дзікага, якое я цалкам падзяляю,праект “рускага сьвету” ўяўляе сабоюсваеасаблівую “матрошку” альбо“цыбуліну”, цэнтрам якой зьяўляеццаКрэмль, а далей знаходзіцца шэраг“канцэнтрычных колаў”, што адпавядаюцьрозным ступеням кантролю над сытуацыяйрасейскім ваенна-палітычным кіраўніцтвам.

Упершым коле “матрошкі рускага сьвету”разьмешчаная сама Расейская Фэдэрацыя,кантроль над якою на працягу апошніхужо амаль 18-ці гадоў кіраваньня ЎладзіміраПуціна набываў усё больш татальны дыаўтарытарны характар. Для тэрыторыі РФу праекце “рускага сьвету” прадугледжанаякансэрвацыя на невызначана доўгі час(у ідэале – назаўсёды) наўпроставага“ручнога” кіраваньня Крамлём з поўнайліквідацыяй інстытутаў грамадзянскайсупольнасьці, незалежных мэдыяў, зфармальнай імітацыяй выбарчых працэдураўпры рэальна аўтарытарным характарыкіраваньня ды адсутнасьці альтэрнатываўдзейснай уладзе, з пастаянным дзеяньнемапарату дзяржаўнай ідэалягічнайпрапаганды (замест незалежных мэдыяў),і захаваньне рэсурсна-арыентаванагахарактару эканомікі з поўнай залежнасьцюбізнэсу ад дзяржавы. Гэтая мэта ўжодасягнутая Крамлём амаль цалкам.

Наступнаекола “рускага сьвету” – гэта незалежныядзяржавы, якія раней былі саюзнымірэспублікамі СССР. Для іх прадугледжанаепаступовае дасягненьне гэткага ж поўнагакантролю з боку Крамля, якое ўжо дасягнутаедля тэрыторыі РФ. Пры фармальнымзахаваньні статусу “незалежныхдзяржаваў” праект “рускага сьвету”мяркуе ўсталяваньне ў гэтых дзяржавахцалкам падкантрольных Расеі марыянэткавыхрэжымаў і паступовую страту гэтымідзяржавамі ўсіх прыкметаў суверэнітэту,апрача гербу, сьцягу ды гімну.

Трэбаразумець, што мэтаю РФ адносна постсавецкайпрасторы ёсьць ня проста ўсталяваньнемарыянэткавых прарасейскіх рэжымаў,што спрыяюць ажыцьцяўленьнюзьнешнепалітычнага курсу Крамля дысамастойна кантралююць сытуацыю ўнутрысваёй краіны. Такія рэжымы як лукашэнкаўскі,разглядаюцца толькі як пераходны этап,неабходны для ўсталяваньня паўнавартаснагакантролю Крамля над постсавецкімікраінамі. У канцэпцыі “рускага сьвету”Крэмль не пакладаецца на “саюзьнікаў”– канчатковай мэтай зьяўляеццаўсталяваньне поўнага непасрэднагакантролю ўладаў РФ над постсавецкімікраінамі.

Пасьлядоўнасьцьінтэграцыі раней незалежных дзяржаваўу “рускі сьвет” прадугледжвае (пасьляўсталяваньня ў краіне марыянэткавагапрарасейскага рэжыму, кшталтулукашэнкаўскага) цэлы шэраг унутрыпалітычныхтрансфармацыяў і зьнешнепалітычныхкрокаў, якія агулам павінныя зрабіцьнемагчымым выхад краіны з арбіты ўплыву“рускага сьвету” незалежна ад жаданьнямясцовых уладаў. Такім чынам, прарасейскімарыянэткавы рэжым мусіць паступоваперадаць практычна ўсе свае функцыінаўпрост Крамлю або расейскім карпарацыямды інстытутам, кантраляваным Крамлём,і ў выніку захаваць за сабою толькідэкаратыўную функцыю, падобную дафункцыі “ўладаў” аўтаномных утварэньняўу складзе РФ.

Ваўнутранай палітыцы ад прарасейскагарэжыму ўлады РФ патрабуюць максымальнагазгортваньня ўсіх дэмакратычныхінстытутаў, усталяваньня кантролю надмэдыямі, ліквідацыі антырасейскайапазыцыі ды дэманстрацыі паўнаты свайгокантролю над сытуацыяй у краіне. Прыгэтым РФ, пры публічнай падтрымцыпрарасейскага рэжыму, неафіцыйнамаксымальна спрыяе яго міжнароднайізаляцыі як “дыктатарскага” і“недэмакратычнага”, што робіцьарыентацыю на Крэмль практычнабезальтэрнатыўным выбарам для гэтагарэжыму. Пасьпяховасьць такой палітыкімы можам добра бачыць на прыкладзе нашайкраіны.

Узьнешняй палітыцы ад марыянэткавагарэжыму патрабуецца падпісаньне з РФцэлага шэрагу ваенна-палітычных ігандлёва-эканамічных пагадненьняў,якія дэ-факта азначаюць інтэграцыюкраіны ў склад РФ: стварэньне адзінаймытнай сыстэмы (альтэрнатыўнай адзінамурынку ЭЗ), адзінай абароннай сыстэмы(альтэрнатывы Паўночнаатлянтычнамублёку), базаваньне ў краіне расейскіхвойскаў, у пэрспектыве – увядзеньнеадзінай валюты. Згодна з плянам “рускагасьвету”, такая ступень інтэграцыі,амаль цалкам дасягнутая Беларусьсю,прадугледжаная для ўсіх постсавецкіхдзяржаваў без выключэньня.

Былоб памылкай лічыць, што пры дасягненьнітакой ступені інтэграцыі РФ дапусьціцьзахаваньне першапачатковай роліпрарасейскага марыянэткавага рэжыму.Не, для захаваньня стабільнасьці кантролюРФ над інтэграванай краінай мяркуеццапаступовая перадача кантролю надасобнымі сфэрамі жыцьця інтэграванайкраіны ад мясцовага марыянэткавагарэжыму наўпрост у Расею. Прынцыповаюнавіною праекту “рускага сьвету” уяго сучасным выглядзе, у параўнаньні зшэрагам папярэдніх праектаў усталяваньняімпэрскага кантролю РФ над іншымікраінамі, зьяўляецца вялікая ўвагаўсталяваньню ня толькі “вэртыкальнага”кантролю, але і кантролю “гарызантальнага”,пры якім цэлыя сфэры жыцьця краіны-сатэлітавыводзяцца з-пад кантролю мясцовагамарыянэткавага рэжыму і наўпростінтэгруюцца з адпаведнай галіной Расеі.У гэтым сэнсе праект “рускага сьвету”у большай ступені падобны не на адноснанядаўнія палітычныя праекты ўсталяваньняпразаходніх або прасавецкіх рэжымаў упосткаляніяльных краінах “трэцягасьвету”, а на больш даўнюю сталінскуюпрактыку “саветызацыі” заваяваныхдзяржаваў.

Першза ўсё, так званая “свабода”мэдыяпрасторы імітуецца за кошт прамогавяшчаньня ў краіне расейскіх мэдыяў(пры нядопуску ў мэдыяпрастору апазыцыіды заходніх СМІ) і за кошт скупкірасейскімі мэдыяхолдынгамі мэдыяактываўу краіне-сатэліце. Апрача таго, удзяржаве-сатэліце ажыцьцяўляеццаінтэграваньне і наўпроставае кіраваньнез РФ банкаўскім капіталам і буйнойпрамысловасьцю.

Длястварэньня супрацьвагі мясцовамусатэлітнаму ўраду фармуецца яшчэ большзалежная ад Масквы апазыцыя, якая ў любымомант можа быць супрацьпастаўленаядзеснаму рэжыму ў выпадку яго недастатковай“вернасьці” Маскве і якая забясьпечваеадначасова дзьве функцыі – імітацыюзахаваньня дэмакратыі ды дадатковысродак ціску Крамля на мясцовыхмарыянэтак. У гэты ж час антырасейскаяапазыцыя максымальна элімінуецца зпалітыкуму краіны.

Нарэшце,важнай часткаю “гарызантальнага”кантролю ёсьць усталяваньненаўпроставага, “праз галаву” мясцовагамарыянэткавага рэжыму, кантролю надвойскам і спэцслужбамі дзяржавы-сатэліта.Дзеля гэтага ажыцьцяўляецца масаваявэрбоўка афіцэрскага складу войска іслужбаў бясьпекі ў якасьці інфарматараўі агэнтаў уплыву ФСБ і ГРУ. Перш за ўсё,такая вэрбоўка адбываецца праз іхуцягваньне у карупцыйныя схемы знаступным шантажом з боку спэцслужбаўРФ разам з дапамогаю ў прасоўваньні паслужбе – аж да заняцьця такімі агэнтаміўплыву ўсіх ці большасьці ключавыхпасадаў у арміях і спэцслужбахкраінаў-сатэлітаў. Сам па сабе гэтымэтад не зьяўляецца новым, ён добраправераны на працягу ўсяго ХХ ст. інашмат раней, аднак масштаб яговыкарыстаньня падчас пабудовы “рускагасьвету” пераўзыходзіць усё ранейвядомае: вядзецца не пра пабудовутрадыцыйнай агэнтурнай сеткі ў чужыхвойсках альбо спэцслужбах, а пра поўнаезамяшчэньне пазыцыяў у кіраўніцтвевойскаў і спэцслужбаў людзьмі, наўпростзалежнымі ад спэцслужбаў РФ, то бокфактычна пра пераход кантролю надвойскам і спэцслужбамі ад марыянэткавагапрарасейскага ўраду наўпрост да РФ.

Павыніку выкананьня ўсёйсукупнасьці апісаных мерапрыемстваўпостсавецкая дзяржава займае адведзенаеёй у “рускім сьвеце” месца, якое апрачафармальнага статусу “незалежнай краіны”нічым не адрозьніваецца ад статусуаўтаноміі ў складзе РФ. Важна разумець,што такая роля прадугледжаная для ўсіхбез выключэньня постсавецкіх краінаў,незалежна ад іх цяперашняга статусу,які разглядаецца у праекце “рускагасьвету” як “часовы” і “выпадковы”,“падлягаючы выпраўленьню”.

Наступным“пластом” у “матрошцырускага сьвету” зьяўляецца шэрагкраінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы– гэта пераважна былыя чальцы “ВаршаўскайДамовы” (краіны Вышаградзкай групы дыбалканскага рэгіёну, уключна з Грэцыяй)і шэраг дзяржаваў “трэцяга сьвету”(перш за ўсё Сірыя ды некаторыя іншыяарабскія краіны, Турцыя, Іран, Індыя,Бразылія, Ізраіль). Для гэтых краінаўпрызнаецца немагчымасьць усталяваньняпоўнага татальнага кантролю з бокуМасквы, але прадугледжваецца ўсталяваньнетакога характару стасункаў, пры якімгэтыя краіны гарантавана выступалі бысаюзьнікамі Расеі ва ўсіх зьнешнепалітычныхпытаньнях, і дзе Расея як мінімум мелаб “права вета” на ўсе сур’ёзныязьнешнепалітычныя рашэньні. У якасьці“праграмы максымум” прадугледжанаяпадтрымка ў гэтых краінах палітычнагарэжыму, стабільна сяброўскага для Расеіды варожага для ЗША.

Унаступным “пласьце”“рускай матрошкі” знаходзяццамацерыковыядзяржавы Заходняй Эўропы, – ад Нямеччыныды Аўстрыі да Гішпаніі, Партугаліі дыСкандынавіі, – якім у праекце “рускагасьвету” адведзеная роля “нейтральнагабуфера” паміж Расеяй і англасаксонскімікраінамі (апошнія разглядаюцца ўканцэпцыі “рускага сьвету” як “адвечныяворагі” і адзіныя дастойныя супернікіРасеі) ды “карысных ідыётаў”, штовыконваюць ролю прарасейскага міжнароднагалобі ў супрацьстаяньні Расеі і ЗША наміжнароднай арэне. Для гэтых краінаўпрадугледжаны “звышмяккі кантроль”,які ажыцьцяўляецца праз тры асноўныхмэханізмы: наўпроставы тайны кантрольпалітычных элітаў (як уладных, так іапазыцыйных) праз уцягваньне іх укарупцыйныя схемы(тое, што ў нямецкіх мэдыях атрымаланазву “эфект шродэрызацыі” у гонар“набытага” канцэрнам “Газпрам” былогаканцлера Нямеччыны Шродэра); кантрольмэсэджаў у мясцовых мэдыях праз фінансавыяпагадненьні зь іх уладальнікамі і празсыстэматычнае “прыкармльваньне”мясцовых журналістаў і інтэлектуалаў;стварэньне прэферэнцыяўу эканамічных праектах з Расеяй мясцовымбуйным карпарацыям у замен за выкарыстаньнена карысьць Расеі лабісцкіх магчымасьцяўгэтых карпарацыяў у сваіх краінах.

Дляпоўнай рэалізацыі апісанага праектунеабходнымі ўмовамі ёсьць дэмантажПаўночнаатлянтычнага Альянсу дыЭўрапейскага Зьвязу ў іх цяперашнімвыглядзе. Зараз РФ прадпрымае значныявысілкі ды ўкладае значныя рэсурсы ўпадтрымку гэтак званых “эўраскептыкаў”у палітычных колах Эўразьвязу ды ўраздзьмуханьне антыамэрыканскіх і,адпаведна, антынатаўскіх рухаў у краінахЭўропы. Канцэпцыя “рускага сьвету” ўзавершаным выглядзе прадугледжваезначнае аслабленьне Захаду ды яго расколна тры часткі, якія змагаюцца паміжсабою: 1) ЗША і англасаксонскі сьвет(пазбаўленыя, згодна з плянам Крамля,саюзных стасункаў з мацерыковайЭўропай); 2) мацерыковыякраіны “старой Эўропы” (якія па плянуКрамля актыўна змагаюцца супрацьангласаксонскага сьвету і маюцьсаюзьніцкія стасункі з Расеяй); 3) краіныЦэнтральна-Усходняй Эўропы (што, згодназ плянам Крамля, цалкам выйшлі сазьнешнепалітычных і ваенных саюзаў зЗША і Заходняй Эўропай, канкуруюць зкраінамі “старой Эўропы” і цалкамперайшлі пад “мяккі” кантроль Расеі).Гэткі “геапалітычны расклад” павінензабясьпечыць Расеі ролю “глябальнагагульца”, які на роўных канкуруе і дзеліць“сферы ўплыву” з ЗША.

Такімчынам, мэты і задачы Расеі ў каротка- ісярэднетэрміновай пэрспектыве зводзяццада наступных:

-раскол знутры NATO шляхам супрацьстаўленьняінтарэсаў ЗША, Брытаніі ды кантынентальнайЭўропы, аж да роспуску Альянсу;

-раскол знутры Эўрапейскага Зьвязушляхам падтрымкі “эўраскептыкаў” іраздзьмуханьня супрацьстаяньня паміжБрытаніяй, “Старой Эўропай” і новымцэнтральнаэўрапейскімі чальцамі ЭЗ,аж да роспуску эўразоны ды перафарматаваньняЭЗ у кансультатыўны ворган накшталтмалаэфектыўных Рады Эўропы і АБСЭ;

-фармаваньне “рускага сьвету”, якіскладаецца з трох пасьлядоўных “зонаўуплыву”: зоны поўнага наўпроставагакантролю РФ (усе без выключэньняпостсавецкія краіны); зоны “мяккагакантролю” (некаторыя краіны ЦэнтральнайЭўропы і “трэцяга сьвету”) і зоны“прарасейскіх карысных ідыётаў” зкраінаў кантынентальнай ЗаходняйЭўропы.

Расейскаяваенная агрэсія супраць Украіны 2014-15г.г. пазначыла пачатак новай фазы праектупабудовы “рускага сьвету”, а менавітапераход РФ да фазы ўсталяваньнянаўпроставага ваенна-палітычнагакантролю над постсавецкімі дзяржавамі.

Усамым агульным выглядзе плян расейскайзаваёвы суседніх краінаў уключае ў сябенаступныя пасьлядоўныя фазы:

1.“Нулявая”, альбо “лятэнтная” фаза –фаза псыхалягічнай і прапагандысцкайвайны. На гэтай фазе мэтамі РФ зьяўляюцца:

-псыхалягічная падрыхтоўка расейскагаграмадзтва да “неабходнасьці” ўзброенагаўмяшальніцтва РФ у абранай для агрэсіікраіны;

-псыхалягічная падрыхтоўка грамадзтваў краіне-ахвяры агрэсіі, якая павіннааслабіць супраціў уварваньню;

-падрыхтоўка ў краіне-ахвяры агрэсііпрарасейскіх групаў уплыву, якія будуцьнепасрэдна задзейнічаныя на наступныхфазах уварваньня;

-падрыхтоўка грамадзкай думкі дыпалітычнай пазыцыі ў краінах Захаду,якія павінныя легітымізаваць у вачохсусьветнай супольнасьці агрэсіўныядзеяньні РФ у адносінах да краіны-ахвярыагрэсіі ды нейтралізаваць міжнародныямэханізмы калектыўнай бясьпекі.

можнаўпэўнена казаць, што гэтую “нулявую”фазу мы бачым зараз у дачыненьні даБеларусі. І адзіным адносным “пазытывам”для нас можна лічыць толькі тое, штогэтая фаза ня мае канкрэтнай часовайпрывязкі ды можа ажыцьцяўляццанеабмежавана доўга, пакуль, з пунктугледжаньня Расеі, не складуцца спрыяльныяўмовы для пераходу да наступных фазаў“гібрыднай вайны”.

2.Фаза пачатку прамога ўварваньня можабыць ахарактарызаваная як «фазадэстабілізацыі» і ў той самы час як«вайна тэлекарцінак».

Асноўнымімэтамі РФ у гэты пэрыяд зьяўляюцца:

-імітацыя “грамадзянскага канфлікту”ў краіне-ахвяры агрэсіі;

-фармаваньне нэгатыўнага вобразупатэнцыйных супраціўнікаў расейскагаўварваньня;

-стварэньне ілюзіі “слабасьці” наяўнагаўраду краіны ды “адсутнасьці кантролю”з боку уладаў краіны над тэрыторыяй(усёй ці яе часткай) і над рознымі“ўзброенымі фармаваньнямі” (рэальныміці ўяўнымі);

-фармаваньне “вобразу ахвяры гвалту”сярод прыхільнікаў Расеі ў краіне-ахвярыагрэсіі, імітацыя “рэпрэсіяў супрацьмірнага насельніцтва” ўладамі краіныальбо “непадкантрольнымі ўладамрадыкальнымі элементамі”.

3.Лягічным працягам папярэдняй фазы ёсьцьнаступная – «імітацыя грамадзянскагасупраціву». Пасьля імітацыі “жорсткіхрэпрэсіяў” прарасейскія групы ўплыву,ужо пад непасрэдным кіраўніцтвамафіцэраў ФСБ і ГРУ РФ і пры непасрэднымудзеле спэцпадразьдзяленьняў расейскайарміі, імітуюць стварэньне “грамадзянскайсамаабароны”, якая нібыта пакліканаявыключна, каб “абараніць мірнаенасельніцтва ад рэпрэсіяў”.

4.За фармальным абвяшчэньнем супрацівуадразу ж ідзе фаза эскалацыі гвалту іправакацыяў – «фаза першай крыві».Непасрэдная мэта РФ на гэтай стадыіканфлікту – справакаваць улады краінына праліцьцё крыві, якое будзе тут жатэндэнцыйна прадэманстраванае расейскімімэдыямі, прывядзе да кампрамэтацыіўладаў у вачох сусьветнай супольнасьціды легітымізуе пераход РФ да наступнайфазы актыўных дзеяньняў. Дадатковаюмэтай на гэтым этапе зьяўляеццадасягненьне “кропкі незвароту” дляпрарасейскіх групаў унутры краіны-ахвярыўварваньня.

5.Наступная фаза можа быць ахарактарызаванаяяк «фаза імітацыі суб’ектнасьці». МэтаюРФ на гэтым этапе ёсьць імітацыястварэньня “самакіраваньня” альбо“альтэрнатыўнага ўраду” з сябраўпрарасейскіх групаў уплыву, якія актыўнаўдзельнічалі ў папярэдніх фазахканфлікту, то бок імітацыя пераходу ад“стыхійна паўсталых групаў самаабароны”да “легітымных прадстаўнікоў волімясцовага насельніцтва”.

6.Заканчэньнем гэтай “фазы імітацыісуб’ектнасьці” робіцца наступнаяфаза, якую можна назваць «фазай легітымацыіўварваньня, або фазай рэферэндумаў».На гэтым этапе мэтаю РФ ёсьць міжнароднаялегітымацыя акупацыі ўсёй краіны ці яечасткі праз імітацыю “народнагаволевыяўленьня” (“рэферэндумаў”,“выбараў” і д. п.).

Каліпапярэднія фазы канфлікту ня скончылісяпоўным зьвяржэньнем дзейснага ўраду ізаменай яго марыянэткавым рэжымам,цалкам кантраляваным з Масквы, наступнайфазай канфлікту будзе поўнамасштабнаеваеннае ўварваньне ўзброеных сілаў РФ,якое мае імітаваць “вайну паміж урадамі ворганамі самакіраваньня нанепадкантрольных яму тэрыторыях”.

Каліаналізаваць плыні расейскай прапаганды,што папярэднічаюць узброенай агрэсіі,то варта дакладна падзяляць прапагандысцкіямэсэджы, адрасаваныя розным аўдыторыям.Асаблівасьцю расейскай прапагандыз’яўляецца тое, што яна ад пачаткуёсьць інструмэнтам дзяржаўнай палітыкі(а з улікам палітыкі сучаснай расейскайдзяржавы гэта значыць – інструмэнтамспэцслужбаў і войска) і перасьледуецалкам прагматычныя мэты – інфармацыйнаесуправаджэньне будучай ваенна-палітычнайэкспансіі Расеі.

Самікрамлёўскія ідэёлагіне хаваюць менавіта такога стаўленьняда мэдыясфэры. У той час як у краінахЗахаду мэдыі разглядаюцца перш за ўсёяк інстытут інфармаваньня грамадзтва,а PsyOps (“Psychological Operations”) i MISO (“MilitaryInformation Support Operations”) маюць вельміабмежаваную сфэру прымяненьня (толькіў рэгіёнах, дзе ўжо вядуцца актыўныябаявыя дзеяньні, пераважна ў прыфрантавойзоне), у Расеі ў першым дзесяцігодзьдзіХХІ ст. распрацаваная і сфармуляванаяцэласная ды завершаная канцэпцыя“кансцыентальнай вайны”, то бок “вайныза сьвядомасьць”. На думку аўтараўгэтай канцэпцыі, вядомых сваёй блізкасьцюда Крамля, – Юрыя Крупнова і МаксімаКалашнікава, – мэтаю “кансцыентальнайвайны” ёсьць “зьнішчэньне пэўных тыпаўі формаў чалавечай сьвядомасьці”,прычым аптымальным лічыццазьнішчэньне невыгоднага Расеі тыпусьвядомасьці шляхам прапагандысцкай“прамыўкі мазгоў” з фізычным захаваньнем“носьбіта сьвядомасьці”. Пасьляж перамогі ў “кансцыентальнай вайне”за сьвядомасьць большасьці насельніцтватэрыторыі, на якую прэтэндуе Расея, тыя,хто застаўся ўстойлівым да прапаганды,– “носьбіты непрыймальных тыпаўсьвядомасьці”, – мусяць быць фізычназьнішчаныя ўжо “традыцыйнымі”ваеннымі ды паліцэйскімі сродкамі.Такім чынам, Расеяўжо даўновядзе супраць суседніх краінаў, і ўасаблівасьці супраць былых рэспублікСССР, неабвешчаную “кансцыентальнуювайну” на зьнішчэньне, якой у прыватнасьціБеларусь не супрацьстаўляе нічога,бо мы ня звыкліся ўспрымаць тое, штоадбываецца ў інфармацыйнай сфэры, якчастку ваеннага канфлікту да яго пераходуў “гарачую” фазу. Між тым украінскідосьвед дэманструе, штопераход ад “кансцыентальнай вайны”да ўзброеных формаў “гібрыднай вайны”ажыцьцяўляецца вельмі хутка, а “вайназа сьвядомасьць” з’яўляецца цалкампрадуманай фазаю падрыхтоўкі наўпроставагаваеннага ўварваньня.

Укантэксьце падрыхтоўкі агрэсі Расеісупраць суседніх краінаў вартаразьмяжоўваць прапаганду, накіравануюна розныя аўдыторыі, а менавіта:

-прапаганду, адрасаваную грамадзянамсамой Расеі;

-прапаганду, адрасаваную прарасейскімгрупам уплыву ў краіне-ахвяры агрэсіі;

-прапаганду, накіраваную на іншыя групынасельніцтва краіны-ахвяры агрэсіі;

-прапаганду, адрасаваную грамадзтвам іпалітыкуму краінаў “старой Эўропы” іАмэрыкі.

Гэтымрозным мэтавым аўдыторыям даецца зусімрозная “карцінка” і транслююццамэсэджы, якія часта несумяшчальныяпаміж сабою, але ў цэлым усе яны рыхтуюцькожную з названых аўдыторыяў да будучагарасейскага ўварваньня.

Згодназ тэмаю нашага дакладу, нас у першуючаргу цікавіць прапаганда, адрасаванаяпатэнцыйнай прарасейскай “пятай калёне”ў краіне-ахвяры агрэсіі. Па сутнасьціяна нічым не адрозьніваецца ад прапагандыдля ўнутрырасейскай аўдыторыі, у ёйтолькі троху інакш расстаўленыя акцэнты:

Краіна-ахвяраагрэсіі прэзэнтуецца як “непаўнавартасная”,якая ўзьнікла “выпадкова”, у выніку“гістарычнай памылкі”, або “штучнаадарваная ад Расеі Захадам”. Вельміважнымі складнікамі гэтага прапагандысцкага“блёку” з’яўляюцца тэзісы пра распадСССР як “геапалітычную катастрофу” і“гістарычную выпадковасьць”, у тойчас як існаваньне Расейскай Імпэрыі дыСССР падаецца як гістарычна заканамернае,“натуральнае”, а пэрыяд жыцьця ў складзеРасеі (СССР) падаецца як найбольшпасьпяховы для ўсіх народаў, што жыліў імпэрыі. Расейцы прэзэнтуюцца якадзіны народ на тэрыторыі былой імпэрыі,які здольны на самастойнае дзяржаўнаебудаўніцтва, а ўсе астатнія народы –як “бездзяржаўныя” і “непаўнавартасныя”,заўсёды “залежныя ад іншых вялікіхнародаў”.

Прынцыповаймэтаю гэтага прапагандысцкага блёкуз’яўляецца пазбаўленьне суседзяў Расеіўласнай суб’ектнасьці ды прадстаўленьнеіх выключна ў ролі падпарадкаваныхаб’ектаў, якія маглі быць альбо падуплывам і кіраваньнем Расеі (што лепш),альбо пад уплывам і кіраваньнем іншых“вялікіх” краінаў – канкурэнтаў Расеі(што горш). Такое пазбаўленьнесуб’ектнасьці зьяўляецца найважнейшайперадумовай для апраўданьня ўзброенайагрэсіі супраць гэтых краінаў – укарціне “рускага сьвету” вядзецца непра агрэсію супраць незалежных краінаў,а пра “перадзел сфэраў уплыву паміжРасеяй і Захадам”.

Калімэтавыя групы (аўдыторыі), на якіяарыентаваная расейская прапаганда,дастаткова шматлікія, то актыўныярасейскія “групы ўплыву”ўяўляюць сабою нашмат меншую часткунасельніцтва краіны-ахвяры агрэсіі.Аднак роля гэтых групаў на пачатковайстадыі “гібрыднай вайны” непрапарцыйнавялікая, што прымушае зьвярнуць на іхасаблівую ўвагу ў нашым дакладзе дырэкамендаваць сваечасова выяўляцьіх і, як мінімум, браць на ўлік (калізаканадаўства не дазваляе загадзя іхнейтралізаваць) і ўважліва адсочвацьіх дзейнасьць.

Першза ўсё, трэба зьвярнуць увагу на такую,здавалася б не зьвязаную з Расеяй, часткуграмадзтва, як мясцовыярадыкальна-нацыяналістычныя арганізацыі.Паколькі гэтыя групы ды арганізацыі,як правіла, дэкляруюць яўную антырасейскуюрыторыку, то на першы погляд разглядацьіх як частку пляну расейскага ўварваньнявыглядае нелягічным. Аднак на самойсправе менавіта ім адведзеная вельміважная частка ў пляне падрыхтоўкі ды,асабліва, легітымацыі расейскагаўварваньня. У нашай краіне да такіх“унутраных здраднікаў” варта аднесьцітаксама тыя суполкі, якія па сваёйрыторыцы выглядаюць максымальнаантырасейскімі, але адначасова цалкамадмаўляюць суб’ектнасьць Беларусі дыбеларусаў – гэтак званых “радыкальныхліцьвінаў”.

Наступнайгрупай актыўнага ўплыву, якой адведзенаязначная роля ў ранніх стадыях агрэсіі,ёсьць мясцовы буйны і сярэдні капітал,у сваёй фінансавай дзейнасьці шчыльназьвязаны з Расеяй.

Дляразуменьня ролі гэтый групы ўплывуварта разумець, што ў сучаснай Расеіадсутнічае вольны рынак і не існуебуйнога бізнэсу, не зьвязанага шчыльнаі наўпрост з дзяржаўным апаратам РФ.Па выніку некалькіх “мафіёзных войнаў”і пераразьмеркаваньня рынкаў і сфэраўуплыву да пачатку двухтысячных гадоў,у Расеі сфармаваўся адзіны кіроўныклан, заснаваны на шчыльным “сымбіёзе”выхадцаў са спэцслужбаў, дзейсныхафіцэраў ФСБ і ГРУ, генэралітэту дылідараў буйнейшых паліўна-энэргетычныхкарпарацыяў. Як мінімум, на працягуапошняга дзесяцігодзьдзя гэты кланцалкам кантралюе ўсе больш-менш істотныяфінансавыя плыні ў РФ і яе зьнешнегандлёвуюдзейнасьць. Такім чынам, варта разумець,што любыя фінансавыя плыні, якіязьвязваюць Расею і мясцовы бізнэс упостсавецкіх краінах, абавязковакантралююцца спэцслужбамі РФ, а гэтакзваныя “прыватныя” расейскія кампаніізаўсёды выкарыстоўваюцца ня толькі дляатрыманьня фінансавага прыбытку, алеі абавязкова як інструмэнт дзяржаўнайпалітыкі РФ. Такое выкарыстаньне ёсьцьнеабходнаю ўмоваю, без якой расейскіякампаніі не атрымліваюць магчымасьцізьнешнеэканамічнай дзейнасьці.

Скрайневажнай групаю актыўнага ўплыву зьяўляюццамясцовыя “незалежныя” сродкі масавайінфармацыі, які наўпрост ці празпасярэднікаў належаць расейскамукапіталу. Падобную ролю могуць грацьтаксама фінансаваныя з Расеі няўрадавыяарганізацыі, закамуфляваныя пад структурыграмадзянскай супольнасьці.

Асаблівуюўвагу варта зьвярнуць на групы актыўнагаўплыву, якія варта падзяліць на дзьвеасноўныя часткі: “мірныя” групы, якіяне бяруць наўпроставы ўдзел ва ўзброенымуварваньні, але выкарыстоўваюцца дляяго палітычнай легітымацыі, і групы,што зьяўляюцца базай для стварэньняакупацыйных парамілітарных фармаваньняўна пачатковай стадыі агрэсіі.

Мірныя”групы прадстаўленыя пераважна розныміарганізацыямі па “вывучэньні расейскаймовы”, “абароне правоў расейскамоўных”(у Беларусі!), “захаваньні расейскайгісторыі і культуры”. Асабліва актыўнымізь іх зьяўляюцца, як правіла, праваслаўныяцаркоўныя арганізацыі ды арганізацыі“ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны”.Гэтым групам у пляне расейскагаўварваньня адводзіцца роля “рытуальнайахвяры нацыяналізму” і “тых, каго трэбаабараняць”. Менавіта такога кшталтуарганізацыі грамчэй за ўсіх абвяшчаюцьаб “нацысцкай пагрозе” і ў патрэбнымомант выступаюць з публічнымі зваротаміда Расеі з просьбай “Пуцін, увядзівойскі!”.

Штож датычыцца саміх расейскіх парамілітарныхфармаваньняў, то іх касьцяк рыхтуеццазадоўга да пачатку актыўных баявыхдзеяньняў (ва Ўкраіне – з пачатку 2000-хгадоў):

-мясцовыя філіялы расейскіх нацыяналістычныхарганізацыяў – РНЕ, ДПНЕ, НОД, НБП,“Другая Россія” і д.п. (частка зь іхзабароненая ў самой Расеі з-за радыкалізму,але падтрымліваецца ФСБ РФ на тэрыторыісуседніх дзяржаваў);

-легальныя моладзевыя ваенна-спартовыяпрарасейскія арганізацыі, частазакамуфляваныя пад арганізацыі“патрыятычнага выхаваньня” моладзі,у якіх “патрыятычнае выхаваньне”разумеецца ў савецкім стылі ды традыцыях;

-спартовыя (пераважна – “баявыхадзінаборстваў”) клюбы, як правілазьвязаныя зь мясцовым крыміналітэтам;

-арганізацыі, якія займаюцца пад выглядам“культурных і адукацыйных абменаў”адпраўкаю моладзі ў трэніровачныялетнікі ў Расеі;

-арганізацыі “казацтва” (фармальнаэтнакультурныя ды адукацыйныя, але зпарамілітарнай структурай і дысцыплінай);

-арганізацыі ветэранаў Афганістана дыіншых лякальных канфліктаў (гэтак званых“войнаў-інтэрнацыяналістаў”).

Нарэшце,вельмі важную ролю ў стварэньні расейскіхпарамілітарных фармаваньняў у Крыме іна Усходзе Ўкраіны згулялі ніяк нелегалізаваныя і раней незаўважныянефармальныя супольнасьці адстаўныхафіцэраў савецкага войска, асабліва –адстаўных афіцэраў КДБ і ГРУ СССР. Якпаказалі падзеі ў Крыме і на Данбасе,значная частка адстаўных афіцэраў, якіяжылі пасьля адстаўкі цалкам мірнымжыцьцём, аказалася ўдзельнікамі загадзяпадрыхтаванай і задоўга да пачаткуактыўнага ўварваньня “закансэрваванай”агентурнай сеткі расейскіх спэцслужбаў.У пачатку ўварваньня гэтыя афіцэры-адстаўнікіатрымалі загад аб выхадзе з падпольляды перайшлі да актыўнай дзейнасьці.Менавіта такія адстаўнікі (разам зьлідарамі ваенна-спартовых прарасейскіхарганізацыяў) сталіся першымі“палявымі“камандзірамі” расейскіхпарамілітарных фармаваньняў і першыміакупацыйнымі “мэрамі” ды “камендантамі”захопленых гарадоў.

Апрачатыповых зарэгістраваных, ці прынамсіструктураваных, арганізацыяў, якіямаюць відавочных лідараў і яўныхудзельнікаў, падчас “гібрыднай вайны”супраць Украіны Расея ўпершыню выкарысталановы тып арганізацыі масаў, які ранейвыкарыстоўваўся пераважна апазыцыйныміаб’яднаньнямі, і ўпершыню паставілаяго на службу дзяржаве – вярбоўкуі аб’яднаньне актывістаў праз сацыяльныясеткі.

КаліБеларусь, якая ўжо зьяўляецца ахвярайрасейскай “гібрыднай вайны”, хочаўсё ж такі пазьбегнуць узброенагаўварваньня, то нам варта ўдзяліцьасаблівую ўвагу своечасоваму вызначэньнюі кантролю групаў непасрэднага актыўнагаўплыву, апісаных у гэтым дакладзе.

Першза ўсё, перафразуючы вядомую францускаюпрымаўку, “шукайце расейскія грошы!”.

У“рускага сьвету” хапае бескарысныхабалваненых прыхільнікаў, аднак, якправіла, усе прарасейскія арганізацыінаўпрост ці праз пасярэднікаў атрымліваюцьфінансаваньне з РФ. З пункту гледжаньнякрамлёўскіх “гаспадароў” наўпроставаязалежнасьць ад расейскага дзяржаўнагафінансаваньня забясьпечвае большуюляяльнасьць і магчымасьць пастаяннагакантролю дзейнасьці такіх арганізацыяўу параўнаньні з “ідэйнымі” адэптамі“рускага сьвету”, якія не залежаць адКрамля непасрэдна.

Аднымізь першых крокаў у арганізацыісупрацьдзеяньня расейскай агрэсііпавінны быць выяўленьне, пастаноўкана ўлік і наступны ўважлівы маніторынгусіх бізнэс-структураў, у эканамічнайдзейнасьці якіх гандлёвы ці фінансавызварот з Расеяй стаіць на першым месцы,у параўнаньні зь іншымі краінамі, іасабліва тых структураў, у якіх ёсьцьдоля расейскага статутнага капіталуці доля гандлёвага звароту з Расеяйскладае больш за траціну агульнай сумы.

Наступнымкрокам павінна быць выяўленьне ды ўліктых палітычных сілаў, якія атрымліваюцьфінансаваньне наўпрост з Расеі ці сазьвязаных зь ёю бізнэс-структураў.

Вельміважным ёсьць улік усіх тых няўрадавыхарганізацыяў, якія атрымліваюць расейскаефінансаваньне, а таксама ўлік і маніторынгусіх мас-мэдыяў, у статутным капіталеякіх прысутнічаюць расейскія грошы(незалежна ад таго, чым фармальназаймаецца гэтае НДА ці на якой мовевядзе сваю дзейнасьць гэты СМІ).

Маніторынгіх дзейнасьці можа дапамагчы спрагназавацьпачатак крытычнай сытуацыі ды, такімчынам, ня даць патрыятычным сілам застацьсябе зьнянацку.

Натуральна,асаблівую ўвагу трэба зьвярнуць навыяўленьне і маніторынг арганізацыяў,якія зьяўляюцца фактарам патэнцыйнайнаўпроставай пагрозы – патэнцыйнымудзельнікам ваеннай інтэрвенцыі.

Апрачаарганізацыяў, варта зарганізавацьасобны ўлік людзей, што ўяўляюцьпатэнцыйную небясьпеку, а менавіта:

-прарасейскіх актывістаў, нават фармальнабыццам бы ляяльных Рэспубліцы Беларусь,але публічна прадукуючых тэксты ўпадтрымку захопніцкіх дзеяньняў Расеі,настальгіі па СССР, апраўданьні рэпрэсіяўсавецкага пэрыяду;

-усіх асобаў, якія праходзілі навучаньнепадчас “культурных і адукацыйныхабменаў” на тэрыторыі Расеі;

-усіх былых афіцэраў КДБ СССР, ГРУ УССССР, іншых спэцслужбаў і спэцназу СССР,якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі,у незалежнасьці ад іх цяперашняга родузаняткаў.

Асаблівуюўвагу варта зьвярнуць на маніторынгсеткі Інтэрнет, дзе трэба адсочвацьдзьве катэгорыі інфармацыі:

-весьці пэрсанальны ўлік блогераў, якіязаклікаюць да падрыву нацыянальнайдзяржаўнасьці, або публічна выказваюцьтэзісы ў падтрымку захопніцкай палітыкіРФ, настальгіі па СССР, апраўданьнерэпрэсіяў савецкай улады;

-весьці ўлік і штодзённы маніторынгдзейнасьці прарасейскіх групаў усацыяльных сетках.

Маючына ўвазе неабходнасьць інфармацыйнагады інтэлектуальнага супрацьстаяньнярускамірным агрэсарам “гібрыднайвайны”, варта не выключаць магчымасьцьацэнкі іх выказваньняў у СМІ і ў Інтэрнецез пункту гледжаньня адпаведнасьці гэтыхвыказваньняў прававым нормам РэспублікіБеларусь, у прыватнасьці артыкулу 361Крымінальнага кодэксу (заклікі дадзеяньняў, скіраваным на шкоду зьнешняйбясьпецы Рэспублікі Беларусь, яесуверэнітэту, тэрытарыяльнайнедатыкальнасьці, нацыянальнай бясьпецыі абароназдольнасьці).

Крыніца:http://narodny.org/?p=16352

14сьнежань 2017 г. ІгарЛялькоў