ШАБАШ ЦЕМРЫ

Ужотрэці месяц няспынна трывае штодзённаяварта ля правакацыйнага рэстарана“Поедем поедим”.

12.08.2018на варце прысутнічалі сябры КХП-БНФ,прадстаўнікі іншых палітычных рухаў,простыя грамадзяне.

Адзінз удзельнікаў адмыслова прыехаў наабарону Курапатаў зь Віцебску. Прабыўусе выходныя, атрымаў некалькіадміністратыўных пратаколаў. Пра свойудзел сказаў проста і коратка: “А штозастаецца рабіць?”. Сапраўды, беларусамне пакінулі іншага выйсьця. Справаабароны Курапатаў -- справа абароныгонару і годнасьці ўсіх беларусаў.

Гэтымразам у рэстарацыі адбывалася нештападобнае на шабаш ці зьезд нечысьці.Прыехалі амаль усе ўжо вядомыя правакатары,адкрытыя ворагі Беларусі, ненавісьнікіўсяго беларускага, памяці пра Курапаты.Былі машыны з расейскімі нумарамі.Машыны з “666” у нумарах.

Заўважу,што за дзень было ўсяго 2 аўтамабілі,якія выпадкова прыехалі ў гэтае месца.Адзін з іх, дарэчы, быў таксама з расейскімінумарамі. Людзі паслухалі інфармацыюпра Курапаты, разьвярнуліся, ды зьехалі.У другой машыне была маладая пара.Нягледзячы на тое, што пратэст яныўспрынялі не зусім прыязна, сумленьнене дазволіла ім пайсьці ў гэтую“рэстарацыю”. Атрымаўшы інфармацыюпра Курапаты, яны паехалі ў іншае месца.

Алепадобных, выпадковых, наведнікаўабсалютная меншасьць. Бываюць дні, калііх не бывае зусім. Астатнія ж едуць угэтае месца адмыслова, магчыма, паразнарадцы ці загадзе. Усе яны якзавядзёныя паўтараюць адну і тую жфразу, быццам бы з нейкай агульнайметадычкі: “А что, весь Минск же накостях стоит”. Яны цудоўна ведаюць, хтоі супраць чаго тут пратэстуе. Вязуцьсюды сваех дзяцей, едуць цэлымі сем’ямі.Часта спрабуюць наехаць на людзей,пратараніць натоўп. З пагардлівайусьмешкай адкрыта і ў вочы кажуць, штоведаюць пра масавыя растрэлы.

Цікава,што гэткіх наведнікаў сустракае ісуправаджае эскорт з аховы і спэцслужбістаў.

Поедемпоедим” фактычна грае ролю цэнтра зборуворагаў і нянавісьнікаў беларушчыны.Яны едуць сюды адмыслова, каб зьняважыцьКурапаты, зьняважыць магілы пакутнікаў.Павесяліцца, выпіць ля месца масавагагенацыду. Бяспеку ж і ахову гэтымзбачэнскім, зьневажальным дзеяньнямзабяспечваюць дзясяткі супрацоўнікаўспэцслужбаў. Фактычна пад аховайспэцслужбаў іх прыводзяць да Курапатаў,каб яны там адпачывалі і весяліліся,плявалі ў нашую памяць. Вось такая“рэстарацыя” і такія паводзіны рэжыму,які гэта ўсё дазволіў, забяспечыў ізараз абараняе. Паступовавыяўляецца і робіцца ўсё больш відавочнаймэта правакацыі.

Гэтая“рэстарацыя” з’яўляецца сапраўднымрэжымным аб’ектам. Бо ніводны выпадковы(“ня іхны”)чалавек не можа патрапіць на тэрыторыюкомплексу. Пры любым набліжэньні несваіх, “ахоўнік” імгненна зачыняебраму ды перагароджвае праход.

Сёньняўсе прысутныя ізноў сталі сьведкамівельмі паказальных падзеяў. Аказваецца,што супрацоўнікі ДАІ падпарадкоўваюцца“ахове рэстарацыі”. “Ахоўнікі” адкрытавызначалі пэўных людзей, і супрацоўнікіДАІ беглі штампаваць на іх пратаколы.

Усёбольш і больш уся гэтая “рэстарацыя”і падзеі вакол яе нагадваюць рэжымныспектакль. Простых, выпадковых людзейтуды амаль не прыяжджае. Варта ператвараеццаў сталае супрацьстаяньне адным і тымжа адмыслова падасланым правакатарам.Відавочна, што бізнэс і камерцыя тут непры чым. Тут іншы сцэнар і іншыя мэты.

Улюбым выпадку, інфармацыйная і маральнаяперамога ўжо на нашым баку. Дзясяткітысяч людзей даведаліся праўду праКурапаты, пра расейскі генацыд беларусаў.Грамадства падтрымала беларускіхпатрыётаў і выступіла рэзка супрацьгэтай “рэстарацыі” ля месца пакутаў.Адэкватныя, сумленныя людзі ў гэтую“рэстарацыю” ня едуць.

Які 30 год таму, Курапаты ізноў абуджаюцьі яднаюць беларускае грамадства. Таму,маем надзею і веру ў нашую перамогу! Імы абавязкова пераможам!

ЖывеБеларусь!

ІгарШчэмелеў