ЗЫХОД У ВЕЧНАСЬЦЬ

Нежыве больш наш знакаміты грамадзка-культурныдзеяч, вядомы ў Віленшчыне і ўБеларусі, спадар Хведар Нюнька. Памёр15-га жніўня. З 1989 года па 2014 ён кіраваўТаварыствам Беларускай Культуры ўЛетуве (ТБК). Калі ў пачатку 2000-х Маскваі лукашысты ўзяліся нішчыць беларускіяарганізацыі ў замежжы, то найпершдзякуючы пазыцыі і энэргіі Хведара ТБКбыло ўратаванае ад расколу і перакупу, і па сёньняшні дзень стаіць на адраджэнскіхпазыцыях актаў 25 Сакавіка і 25 Жніўня.

ХведарНюнька быў энэргічны і крэпкі чалавек.На здароўе ня скардзіўся.Бацька ягоны пражыў 96 гадоў, працуючыі не хварэючы. І Хведар мусіў бы пражыцьня менш, калі б ня зьбегняшчасных выпадкаў. Другога выпадкуягоны арганізм не перажыў. Вельмі шкада.Хоць яму было ўжо 90 гадоў, але сьмерцьсталася заўчаснай. Такі, магчыма, лёсХведара. Беларускае грамадзтва панесластрату. Яшчэ шмат што было ня зроблена,ня ўспомнена, не запісана, не апублікавана.

Мнезапомніўся ягоны расповяд як у 1944 годзеў Вільні, куды ён толькі што пераехаў іжыў у добра мне вядомым доме на Завальнай,аднойчы на сьвітаньні пачулася хорамсьпяваная жаўнерская песьня-гімн "Мывыйдзем шчыльнымі радамі". Зірнуў увакно: па вуліцы калёнаюішлі жаўнеры БКА (гэта былі якраз аддзелыБарыса Рагулі), якія ўступілі ў Вільнюі крочылі далей у Прусію на ўзьбярэжжа.У вялікім ўзрушэньні малады Хведар ібацькка ягоны сталі на калені і пачалімаліцца. Сьлёзы цяклі з вачэй...

Шкода,што не ўдалося яшчэ дажыць да сьветлагачасу, калі вернуцца жаўнеры БКА, ідучымаршам па бруку, і Сьцяг Беларускі, бывецер, лунаў над галовамі. Яны вернуцца!

Бывай,Хведар Якубавіч. Пухам табе Віленскаянаша зямля.

16жнівень 2018 г. Зянон Пазьняк