АРХІЎ ЗМРОЧНАЙ “ЛЕНІНІЯНЫ”

Упачатку 90-х камунізм быў перакулены,дзейнасьць КПСС спынена, партыярассыпалася. Тым часам ў Беларусі амальнекранутым заставаўся культ Леніна.Гэта небясьпечны стан, бо пакуль жывекульт правадыра -- жыве непагрэшнасьцьяго камуністычных спраў (якія,маўляў, сказіла намэнклятура).

Патрэбныбыў моцны і публічны ўдар па гэтай"непагрэшнасьці", які скалануў быграмадзтва і перавернуў мазгі абывацеля.Гэтую справу я ўзяў на сябе, скарыстаўшысвае канстытуцыйныя дэпутацкіямагчымасьці (абавязковасьць публікацыі)і папулярнасьць . У масавай газэце"Зьвязда" мной быў адмыслованадрукаваны артыкул "Пакараньне"пра ленінскіязлачынствы і прыведзеныя ўжо вядомыяна той час факты пра псіхічнае здароўеЛеніна і яго сьмерць у выніку сіфілітычнагапаражэньня мазгоў.

Артыкулвыклікаў неверагодны публічны лямантправаверных камуністаў. Два з паловаймесяцы кожны дзень на старонках "Зьвязды"тапталі і паласкалі маё ненавіснае імімя. І вось, калі саветыкусы разагрэліся,выказаліся і ўсю жоўць выпусьцілі, янадрукаваў другі заранёў спэцыяльнападрыхтаваны артыкул пад загалоўкам"Д'яблы" пра ленінскі генацыд.

Нейкічас быў штыль, мёртвая цішыня. Усімзамуравала. Потым пайшла інфармацыяіншага кшталту. Ня ведаю ці былі выпадкісуіцыду (хутчэй не), але нэрвовых прыпадкаўі гіпартанічных крызаў было шмат. Аднаграмадзянка патэлефанавала ў "Зьвязду",што цяпер яна захварэла і "пацераласмысл сушчэстваванія іба всю жызьньверыла в Леніна і камунізм". І сапраўдынадлом адбыўся ў 1993 годзе пасьля гэтыхартыкулаў. Культ Леніна ў Беларусірассыпаўся. Ніжэй перадрукоўваю гэтыядва ўжо архіўныя артыкулы.

ЗянонПазьняк,

28Жнівень 2018 г.


ПАКАРАНЬНЕ

“Сачыненьні”Леніна мне, як і кожнаму студэнту,асьпіранту і навуковаму працаўніку ўкамуністычнай “бээсэсэрыі” прыходзіласячытаць і перачытваць шмат разоў дзеляўсялякіх “кандыдацкіх мінімумаў”,экзаменаў, сэмінараў і да т.п. Гэта былапакута. Адчуваньне, быццам сутыкаешсязь нечым нячыстым. Псіхалягічны вобраз,што паўставаў за радкамі, -- жорсткі,злосны, мэтанакіравана ненавідзячыўсіх чалавечак, гэтакі “Маленькі Цахэс”.Нейкая д’ябальская паталёгія згадваласяў ім. Што мяне ўражвала тады,і яшчэ больш цяпер, дык гэта неверагодная,дыямэтральная неадпаведнасьць паміжвобразам культу Леніна, створанагакамуністамі, і рэальнай нікчэмнасьцюяго асобы і “творчасьці”. Абмежаванасьць,вузкасьць думаньня, парадыйны прымітывізмаргумантаў проста зьбянтэжваў.Жорсткасьць, цынізм і амаральнасьцьашаламлялі. І пры гэтым надзвычайнаяэнэргія і актыўнасьць. Усё, напісанаеім, выдавалася шмат разоў зборамі“твораў” мільённымі тыражамі, штозаймалі паліцы кожнай бібліятэкі,установы, кабінета, хаты-чытальні. І ўсесьпявалі асанну гэтаму незвычайнамукульту. Ці чытаў тады яго хто-небудзь?

Чыталі,у асноўным, каб падабраць цытаты.Цытатніцтва – цэлая галіна ленінізму.Цытатамі Леніна можна было падмацавацьдыямэтральна процілеглыя думкі. Яговыказваньнямі спрабавалі нават карыстаццаў барацьбе зь ленінізмам. Тут, праўда,патрэбна была асьцярожнасьць. Памятаю,як некалі, яшчэ ў асьпірантуры, япрацытаваў Леніна (з “Ленинскогосборника” выданьня 1937 года) у абаронубеларускага сялянства, дык ледзь ні“загрымеў”, як кажуць у народзе. Ня тоепрацытаваў. Бальшавіцкія цэрберы аднавукі не драмалі. Палітыка і задачыпартыі лічыліся вышэй ленінізму і культуЛеніна. Ленінскі культ быў зброяй уруках кіруючых камуністаў. Гэтай зброяйманіпулявалі толькі яны. Вартыя жалюбылі людзі, што наіўна думалі абараніцьісьціну, цытуючы Леніна (творы тыпу“Ленін пра Беларусь” і да т.п.). Па-першае,на кожную ленінскую цытату была ленінскаяантыцытата. Па-другое, аўтару заўсёдыможна было заткнуць рот, “битьпо головкам, бить безжалостно”,-- як пісаў“чалавечны чалавек”.

З“расстрэльнагатрызьненьня Леніна мяне, памятаю,найбольш уразіў яго загад расстрэльвацьсалдат Чырвонай арміізанеакуратнасьць (“неоккуратных”). Строгібыў нечалавек. У ім адчувалася незразумелаяна першы погляд нянавісьць да людзей,увогуле -- да роду чалавечага. “Расстреливать...колеблющихся, никого не спрашивая”.“Расширитьприменение расстрела ко всем видамдеятельности меншевиков”,“...расстрелза неразрешенное возвращение из-заграницы.”“Предупреждаю...буду арестовывать и добиваться расстрела.“Я лично буду проводить ... не толькоаресты, но и расстрелы... С коммунистическимприветом. Ленин.”

Расстрэльваць “буржуяў”, “папоў”, “кулакоў”,“меншавікоў”, “эсэраў”, “прастытутак”,“былых афіцэраў”, “всякую сволочь”і г.д. “Поощрять энергию и массовидностьтеррора.” “Провести беспощадный имассовый террор...” і г.д. “Сомнительныхзапереть в концентрационный лагерь”і г.д. Здавалася, што тыран хацеў быпазабіваць усіх людзей, усіх, што жывуць.Тут нейкая паталёгія, анамалія асобы.

Ухрысьціянскай рэлігійнай традыцыігэткая д’ябальшчына антыхрыста атрымаласваё тлумачэньне. Мне яно зразумелае.Але гэта метафізіка. Крытычны розумпатрабуе канкрэтнасьці, таму схільнышукаць зямныя прычыны.

Нядаўнапольскі часопіс “Spotkania”(1992, №45, 5-11 лістапада) зьмясьціў уражальныяфатаграфіі Леніна, зробленыя ў 1923 годзе.Гэтыя фатаграфіі, як сьведчыць часопіс,складалі адну з найвялікшых і найбольшсакрэтных таямніц Савецкага Саюза, якуюсьцераглі амаль 70 гадоў. Але нядаўна зажменю даляраў яе прадалі на Захад.Фатаграфіі надрукаваў нямецкі часопіс“Шпігель”. У 34-м жнівеньскім нумары за1992 год няякасныя рэпрадукцыі са “Шпігеля”зьмясьціў на сваіх старонках маскоўскічасопіс “Новое время”. Крыху лепшайякасьці рэпрадукцыі ў “Spotkaniu”. Часопіспіша:

“Сьнежань1923 года. Невялікая дачная мясьціна Горкіпад Масквой. Ленін памірае. Але ад чаго?

Афіцыйна– ад прагрэсіруючага паралічу, шторазьвіўся ў выніку замаху на яго ў 1918годзе”. (Зазначу, што расейскіядасьледчыкі, як паведаміў маскоўскідрук, ужо высьветлілі: ніякага “замаху”на жыцьцё Леніна ў сапраўднасьці ніхтоне рабіў. Гэта была задуманая інсцэніроўкакіруючай кучкі бальшавікоў, каб мецьпрычыну разьвязаць і апраўдаць чарговы“чырвоны тэрор”. Гэткі своеасаблівы“падпал рэйхстага”.Капланстраляла,хутчэй за ўсё,халастымі патронамі. У канцы 1992 годапракуратура Расейскай Фэдэрацыіўзбудзіла крымінальную справу па фактузамаху на У. І. Леніна і расстрэлу эсэркіФані Каплан у сувязі са “зноў адкрытыміабставінамі”.) Але цытуем далей:

“Сапраўднуюпрычыну сьмерці толькі праз некалькігадоў выявіў адзін з расейскіх членаўкамісіі, што апекавалася правадыромбальшавікоў, прафэсар Осіпаў, перш чымСталін навечна замкнуў яму рот. Бацькарэвалюцыі памёр ад сіфілісу, якімзаразіўся, праўдападобна, ад сваёйшматгадовай палюбоўніцы Інэсы Арманд,ці, магчыма, у нейкім з дамоў цярпімасьці,якія надта ахвотна наведваў падчассвайго знаходжаньня ў Парыжы ў 1902 годзе.

Прагрэсіруючыпараліч, паражэньне мазгоў, нэўрастэнічныстан, страта памяці, афазія (няздольнасьцьда фармуляваньня выказваньняў у размовеі пісьмова, а таксама да разуменьнясказаных ці напісаных слоў) і, нарэшце,у сакавіку 1923 года – вар’яцтва. Адзіныягукі, якія выдае з сябе, -- гэтанеартыкуляванае жаласьлівае скавытаньне,у якім толькі зрэдку можна разабрацьнекалькі слоў: “народ... дапамажыце...рэвалюцыя...”

Дзьвежанчыны не адступаюць ад Леніна даканца: жонка Надзея Крупская і сястраМарыя. Уласна яны і зьяўляюцца аўтаркаміўражлівых здымкаў.”

Аздымкі сапраўды страшныя. З фатаграфіяўжаласна пазірае на сьвет вытарашчаныміпустымі вачыма аблічча ідыёта. Поўнаяадсутнасьць інтэлекту. Як пакараў БогЛеніна. З медыцынскай энцыкляпэдыіможна даведацца, што якраз прагрэсіруючыпараліч (псіхічнае захворваньне,абумоўленае сіфілітычным паражэньнемцэнтральнай нэрвовай сістэмы, штопрыводзіць да гібелі клетак мазгоўгалавы і распаду асобы) як позьняя формагэтай жахлівай хваробы праходзіцьасабліва пакутліва і цяжка.

Пакутыі цярпеньне жывога стварэньня выклікаюцьжаль і боль душы. Лаўлю сябе на думцы,што шкадую гэтую балесную нікчэмнуюістоту на фатаграфіі, забойцу мільёнаўлюдзей. Так выклікаюць жаль мучэньніадпетага бандыта і садыста, што пакутуеў турме. Але пашкадуйце яго – выпусьціце.Ён вам жа плюне ў твар, а пры нагодзе ізаб’е. Кара павінна быць. Тут жа,на фатаграфіі,мы бачым кару Божую. Пра яе трэба ведаць.Пэўна, яна прадаўжаецца, бо нават трупЛеніна не прыняла Зямля, а ўся гісторыярэжыму і імпэрыі, якую ён заснаваў, --гэта суцэльны “прагрэсіруючы параліч”,які таксама прадаўжаецца. (Увесь часбыў няспынны “прагрэс”.) Напрошваецца,аднак, зусім не містычнае заключэньне,зыходзячы з лёгікі сувязяў рэчаў і зьяў,што “прагрэсіруючы параліч” постсавецкагаабшару можа скончыцца якраз тады, калітруп Леніна забярэ Зямля і ідалы ягозьнікнуць з твару Яе.

Жыцьцёгэтага чалавека (калі толькі ён быўчалавек) у метафізічным сэнсе глыбоканяшчаснае. Аднак існуе іншы народна-прымхлівыпогляд на жыцьці людзей, дзе гаворыцца:“д’ябал сваіх меціць”. І “няшчаснасьць”тут не пры чым.

Невылечныяхваробы, прыроджанае калецтва і да т.п.па-рознаму ўзьдзейнічаюць на псіхікуі паводзіны хворых. У людзей амбіцыйных,жорсткіх, сябелюбівых, зайздросныхмогуць разьвіцца розныя мізантрапічныякомплексы, спантанная злосьць, агрэсіўнаянянавісьць да чалавецтва, да здаровыхлюдзей, да ўсіх мужчын ці да ўсіх жанчыні да т.п. Вядомыя, напрыклад, выпадкіпсіхалягічнай паталёгіі, калі, скажам,хворы на сухоты (раней невылечныя) ціна распусныя хваробы, ці яшчэ на якоераспаўсюджанае невылечнае заразнаецярпеньне імкнуўся сьвядома заразіцьіншых. (Помста невінаватаму ёсьцьнеўсьвядомленая помста Богу.)Гэтакіялюдзі звычайна кепска заканчваюць сваёжыцьцё.

Можназнайсьці шмат агульнага ў паводзінахі псіхалёгіі такіх хворых. Возьмем,скажам, Ніцшэ, Леніна, Маякоўскага.Вельмі падобная карціна. Псіхічныкомплекс хваробы, пэўна, рэзаніраваўса схільнасьцямі натуры. Адсюль, магчыма,невытлумачальная нянавісьць да людзей,да людзтва ў рамантыка-містычнайфілязофскай публіцыстыцы аднаго, упалітычнай дзейнасьці другога, укрымінальнай богазьняважлівайлітаратурнай творчасьці трэцяга.

ТоварищМаузер” і “товарищ Нож”, падняты іўзьвялічаны Сталіным, услаўлялі Леніна.Яны вельмі падобныя ў насаджэньні (кожныпа-свойму) культу жорсткасьці, у нянавісьціда Бога і чалавека. Але нават Ленін недадумаўся да таго, каб напісаць, якМаякоўскі:

“Ялюблю смотреть,

Какумираютдети”.

Якнапісаў адзін з дасьледчыкаў, Маякоўскігэтым самым, фактычна, адлучае сябе адлюдзей. Я не сустракаў такога нават усамай паскуднай літаратуры, якаякалі-небудзь існавала і зь якой мнепрыходзілася знаёміцца. У дзецях –сьвятасьць жыцьця, вышэйшая Боскаянаканаванасьць і Божае аблічча. Гэтаразумеюць інстынктыўна ўсе народы назямлі, хто б яны ні былі і дзе б яны ніжылі.

Вельмінебясьпечнае тыражыраваньне бруду ідэйі тым больш – вобразаў. Тады яныўзьдзейнічаюць як інфармацыйная сістэма,фармуюць асобу. Цяпер ужо стала несатанінскім – звычайным “любитьсмотреть, как умирают дети”, калі родныбацька гвалціць сваю сямігадовую дачку,вялікаўзроставы хлапец мучыць і заразаесвайго малога браціка, каб паглядзець,“как он, падла”, будзе крычаць і да т.п.Пра ўсё гэта, захліпаючыся, паведаміцьвам штодзень непераборлівая прэса. Ішмат хто, прачытаўшы, тут жа забудзе,ідучы на абед.

Гэтаі ёсьць “прагрэсіруючы параліч”,грамадзяне.

“Стар– убивать,

Напепельницы черепа,– як пісаў бальшавіцкі “паўпрэд” “пераиштыка“.

Гэтыпараліч – сіндром ад утапічнай ідэалёгііі крымінальнай рэвалюцыі. Паралічбальшавізму. Ён не мінае сам па сабе, немінае бяссьледна. Для пераадоленьняпатрабуе велізарных духоўных высілкаўлюдзей.

Дробнаперабіраючы нагамі, цягнуцца бальшавіцкіястарцы ў Менску да помніка правадыру(апранутага чамусьці па волі скульптараў жаночае паліто). Кланяюцца дэманстратыўна,углядаюцца ў чорны, узьняты з пафасамтвар. Што ў іх за плячыма? Дарэмна пражытаежыцьцё, растрачанае на фальш. Добраяшчэ, калі нікога не забілі “чэсныякамуністы”.

Углядайцеся,узірайцеся ў свайго крывавага куміра.Бог міласэрны – пакаяцца можна і захвіліну да сьмерці.

ЗянонПАЗЬНЯК,

старшынавуковы супрацоўнік

Інстытутагісторыі Акадэміі Навук Беларусі,

народныдэпутат Беларусі


Адрэдакцыі:

АртыкулЗянона Пазьняка – з тых, наконт аўтараўякіх газэта штодня згадвае ў выхадныхзьвестках: “Іх меркаваньні не заўсёдысупадаюць з меркаваньнем рэдакцыі”.

Нанашу думку, пры ацэнцы гістарычныхдзеячоў такога маштабу, як Ленін,немагчыма абысьціся фарбамі аднагоколеру. Эмацыянальныя рэзкія выпады,адназначныя абвінавачваньні, выказаныянепрымірымым тонам, неабачліваенястрыманае смакаваньне вэрсій асабістагажыцьця і асабістай трагедыі – гэта, нанаш погляд, не спрыяе высьвятленьнюісьціны і наўрад ці дадае новыя штрыхіда партрэта тэарэтыка і практыкакамуністычнай утопіі, якая, на жаль,стала лёсам для некалькіх пакаленьняўлюдзей у нашай краіне і аказала вялізныўплыў на сусьветную гісторыю.

Прызнаемсяшчыра: калі б аўтарам артыкула быў іншывучоны або палітык не з такім гучнымімем, -- газэта хутчэй за ўсё ўстрымаласяб ад публікацый. Мы даём месца дляартыкула лідара парляманцкай Апазыцыіне дзеля таго, каб лішні раз штурхнуцьнагой зьвергнутага куміра, а хутчэй якілюстрацыю, што дапаўняе партрэт самогаЗянона Станіслававіча, яго погляды,перакананьні, падыходы. На нашу думку,менавіта гэтым найперш цікавы артыкул,які мы прапануем вашай увазе.

Надрукавана:(“Звязда”,-- 1993 г., 11 лютага)


-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------


Д’ЯБЛЫ

Вам,паважаныя чытачы, прапануецца цяжкіартыкул, хоць я і ашчадна пішу пра падзеі.Мы павінны ведаць праўду, якой бы змрочнайяна ні была. Бо нельга жыць у хлусьні.

Немагу ня выказаць падзяку “Звяздзе” задобрую прыпіску да майго артыкула“Пакараньне” (11.02.1993), асабліва штодатычыць ацэнкі артыкула як ілюстрацыіда маіх “поглядаў, перакананьняў іпадыходаў”. Гэта сапраўды так і ёсьць.Але самае важнае тое, што прыпіска, тонкаапэлюючы да людзей пэўнай катэгорыі,дала выдатны вынік – дзьве газэтныяпаласы водгукаў, дзе, асабліва ў нумарыад 24 лютага, сабралася (амаль выключна)адна масьць, адна ўзроставая катэгорыялюдзей, выяўленыя ўсе распаўсюджаныястэрэатыпы думаньня постбальшавіцкіхрэспандэнтаў – ад “Ленін – бог, якомумы маліліся ўсё жыцьцё” да “... стварыўмагутную дзяржаву, няхай сабе і празрасстрэлы”. Гэтае характэрнаесацыялягічнае сьведчаньне і паводзіны,думаю, цікавыя для сучасьнікаў ідасьледчыкаў.

Упачатку сакавіка я атрымаў ліст з Пінскаад вядомага лекара-псіхіятра ЛьваПятровіча Наваковіча.Ёнпаведамляе:

Спэцыяльнадля “Зьвязды” напісаў і сёньня высылаюбелетрызаваны акт пасьмяротнайпсіхіятрычнай экспэртызы хваробыЛеніна, дзе прыводзіцца разгорнутыдыягназ і яго абгрунтаваньне. У“Медицинскойгазете”18.09.1992 г. надрукаваны мой артыкул “БолезньЛенина:диагноз психиатра”,дзе прыведзенае абгрунтаваньне ленінскагапрагрэсіўнага паралічу. Артыкулабмяркоўваўся на катэдры псіхіятрыіБеларускага Інстытуту ЎдасканаленьняЛекараў трыццацьцю псіхіятрамі. Дыягназпрызнаны правільным.

Прыздаровым меркаваньні камунізм-ленінізм– не настолькі ўтопія, -- заўважаеЛ.Наваковіч,-- колькі трызьненьне. Сусьветнаярэвалюцыя, зьнішчэньне капіталізму,прыватнай уласнасьці і г.д. у сусьветныммаштабе – гэта мегагаманічнае трызьненьне,якраз і характэрнае пры прагрэсіўнымпаралічы. “Шматмудрасьць”, шматслоўе,мноства пісьмовай прадукцыі, ідэй(паталягічных), “агромністая”воля-гіпербумія, цяга да разбурэньня,пастаянны (да 1921 г.) ленінскі неадэкватнысьмех – усё гэта сімптомы маніякальнагастану, ажыятацыі, у якіх “самы чалавечнычалавек” знаходзіўся. Жорсткасьць ягопаталягічная, уласьцівая пры арганічнымпаражэньні мазгоў”, --піша лекар.

Дарэчы,пра неадэкватны “ленінскі сьмех”.Лекары адзначалі, што ў першыя гадыпасьля перавароту настрой у Леніна быўпастаянна “павышаны”. Ён шмат рагатаў.Пра гэта з замілаваньнем піша А. Стасава:“Часта на паседжаньнях ЦК можна былочуць выбухі гучнага рогату”.

БэртранРасел таксама зьвярнуў на гэта ўвагу,але па-іншаму: “Ён шмат рагоча, спачаткуяго сьмех здаецца дружалюбным і вясёлым,але паступова мне стала неяк не па сабе”.

Л.Наваковіч, зыходзячы з дыягназу хваробыЛеніна, выказаў меркаваньне ў “Медицинскойгазете”, што неадэкватны сьмех і настрой“правадыра” меў хутчэй за ўсё нематываваныэйфарычны характар. Але з 1921 года, зпаглыбленьнем хваробы, весялосьцьпачала пакідаць Леніна.

Нажаль, “Звязда” не надрукавала рукапісЛ. Наваковіча “Сакрэтны дыягназ”. Нябуду яе ў гэтым асуджаць. Аднак некаторыямесцы з дыягназу спэцыяліста варта ўсёж працытаваць:

Учасопісе “Огонек” № 4, 1990, нарэшце, быўнадрукаваны артыкул псіхіятра-прафэсараВ. Осіпава, які лячыў сьмяртэльна хворагаЛеніна,і апісаў клінічную карціну і характэрнаеразьвіцьцё яго хваробы...

Дадзеныяпаталагаанатамічнага ўскрыцьця целаЛеніна, надрукаваныя акадэмікам Б.Пятроўскім... Былі выяўленыя масіўныяатрафіі мазгоў і сасудаў... (Дарэчы, пададзеных Н. Сямашкі, які прысутнічаўпры ўскрыцьці, “склероз сасудаў мазгоўУладзімера Ільіча быў настолькі моцны,што сасуды гэтыя звапнаваліся: прыўскрыцьці па іх стукалі мэталічнымпінцэтам, як па камені”.)

“Апісаныязьмяненьні мазгоў, -- пішаЛ. Наваковіч, -- небываюць пры раненьнях, атручваньнях,ператамленьнях і неўласьцівыя спадчыннамузахворваньню. Акадэмік Б. Пятроўскісправядліва адзначыў, што ня 5 і ня 10гадоў хварэў гэтым захворваньнем Ленін,яно пачалося задоўга да 1917 г. Псіхіятарпраф. В. Осіпаў у “Красной Летописи(1927г.) апісаў лячэньне хворага правадыра:яго лячылі прэпаратамі ёду, ртуці,мыш'яку і прышчэпкамі ліхаманкі (малярыі),г. зн. было праведзена актыўнаеантысіфілітычнае лячэньне. Прышчэпкамімалярыі тады лячылі прагрэсіўныпараліч...

Характэрнаясімптаматыка, разьвіцьцё хваробы, яестадыйнасьць, завяршэньне і праведзенаеантысіфілітычнае лячэньне – усё гэтадазваляе цалкам абгрунтавана і неабвержнасцьвярджаць, што У. І. Ленін звыш 10 гадоўхварэў хранічным спэцыфічнымменінгаэнцэфалітам – позьнімнейрасіфілісам у выглядзе прагрэсіўнагапаралічу з распаўсюджаным атэрасклерозамсасудаў мазгоў.”

“Афіцыйныдыягназ – распаўсюджаныатэрасклероз сасудаў на глебе заўчаснагаіх зношваньня” – не адлюстроўваесутнасьці захворваньня...

“Геній”быў нэрвова-псіхічнахворым, і пара сказаць народу праўду,дзеля яго ж прасьвятленьня і выратаваньня”,-- пішаЛ. Наваковіч.

Хваробаня можа кампрамэтаваць чалавека, наваткалі яна зьвязана з псіхікай і галавой.Аднак на справе атрымліваецца: тое, штодазволена Мапасану, не ўспрымаецца ўдачыненьні да Леніна. Бо Ленін не Мапасан.Справа нават ня ў тым, што ён асабістастаў прычынай неверагоднага генацыду,голаду, людаедства, вынішчэньня мільёнаўнявінных людзей. Такіх сярод герояў ігалаварэзаў у гісторыі хапае (хоць Леніні вылучаецца). Справа ў тым, што хворамуЛеніну, які ідэалягічна акамуліраваўі палітычна ўвасабляў вар’яцкія ідэі,створаны камуністычнай сістэмай ілжывыміф генія, заснавальніка “перадавога”вучэньня, вялікага тэарэтыка і “самагачалавечнага чалавека”. Гэтым міфамапраўдваюцца ня толькі забойствы,агрэсія, разбурэньні, насільле,абалваньваньне людзей, палітычны ідухоўны прыгнёт, хлусьня. Апраўдваеццавучэньнеаб гэтай хлусьні. Маўляў, вучэньнеправільнае, ды вось “сказілі”, камунізмбудзе “жыць вечна”. Трэба толькі трымаць“чысьціню” ленінскіх ідэй. А “ідэі”--псіхапатычныя.

Міфпра Леніна вынікаў з патрэбнасьцісамазахаваньня савецкай таталітарнайсістэмы. Усе камуністычныя правадырыўмацоўвалі гэты міфічны культ і хаваліяго таямніцы. Гэтак жа, як некалі культСталіна, Ленінскі міф ператварыўся ўтыповы для камуністычных краінаў сурагатрэлігіі – сацыяльнае ідалапаклонства.

Могуцьзапярэчыць: але ж тое, што казаў і рабіўЛенін, тое самае гаварылі і ажыцьцяўлялііншыя бальшавікі. Ня ўсе ж яны быліхворымі маньякамі? Так, у клінічнымсэнсе ня ўсе. Бальшавіцкае вар’яцтваасобай уласьцівасьці. Гэта псіхічнаяхвароба сэрвільнага грамадзтва,сацыяльная шызафрэнія калектывісцкайідэалёгіі. Клінічныя маньякі ў такімасяроддзі нічым не вылучаліся, хібашто, часьцей былі завадатарамі. У тым ісправа, што калі б у бальшавіцкай сістэмена пасадзе Леніна апынуўся любы зь яго“соратников” (падкрэсьліваю, любы),яму стварылі б аналягічны цёмны культ.Ведаючы бальшавізм, хіба цяжка ўявіцьна месцы генсека Леніна, скажам, ЛьваТроцкага, Сьвярдлова ці Дзяржынскага,Зіноўева ці Кірава, Лацыса, Радэка,Склянскага, Менжынскага, Кагановіча ціБухарына? Ня цяжка. А генсекам стаў, міжіншым, шэранькі малаадукаваны Коба(Сталін), у мінулым крымінальнік(крымінальны «аўтарытэт»). І штоатрымалася?! -- Геній усіх часоў і народаў.

Трэбасказаць, што “соратнікі” – вартыясвайго правадыра. За міфы пра іх камуністыпрадаўжаюць трымацца, як п’яніца заслуп. Ім хочацца знайсьці сярод бальшавікоўхоць адну нармальную асобу ў чорнымпантэоне. Чаго вартыя апошнія спробыабяліць такога агіднага індывідуума,як Бухарын. Гэты “выдающийся теоретик”,“любимец партии”, “прекраснодушныйинтеллигент”пісаўу сваёй працы “Экономика переходногопериода” (1920 г.): “Расстрелыявляются одной из форм становлениякоммунистического общества“.Альбо: Безмассовых репрессий и расстрелов намкоммунизм не построить.Ці яшчэ: Пролетарскоепринуждение во всех своих формах, начинаяот расстрелов... является методомвыработки коммунистического человекаиз человеческого материала капиталистическойэпохи“.

Мэтад“выработкикоммунистического человека“ў дачыненьні да Бухарына прымяніўСталін. Пры гэтым “теоретик” быў моцнанапалоханы, плакаў і не хацеў ператвараццаў “коммунистическогочеловека“.

Пабудовукамунізму па бальшавіцкай мэтодыцыЛенін і “соратники“ пачалі адразупасьля кастрычніцкага перавароту. Быліліквідаваныя ўсе судовыя ўстановы. 10лістапада 1917 г. спэкулянты аб’яўляюцца“ворагамі народа” і “расстрэльваюццана месцы”. У іншым ленінскім дэкрэце“ворагамі народа” аб’яўлены сяляне,што маюць “лішкі хлеба”. (Из историиВЧК, -- М., 1958) У лістападзе 1917 г. утварыліРэвалюцыйныя Трыбуналы, якія кіраваліся”велением революционной совести” іскладаліся спачатку з сямі чалавек, аз 17 лютага 1919 г. – з трох (“ревтройки”).Ідэя Леніна. Нагадаю, напрыклад, яготэлеграму ў Ніжагародзкі Саўдэп 9.08.1918г.: “... составить тройку диктаторов,навести тотчас массовый террор,расстрелять и вывезти...” і г.д.

5верасьня 1918 года быў прыняты дэкрэтСавета Народных Камісараў аб стварэньніканцлягераў. Бралі закладнікаў. Забойствыбез суда і масавыя расстрэлы сталізвычайнай зьявай.

Цікавазаўважыць,штоСталін не прыдумаў літаральна нічогановага, чаго б не было ў Леніна. Наватідэі “СМЕРШа” і “заградотрядов”нарадзіліся ў галаве Ільіча. Праўда, няўсё, што напісана Леніным, можна прачытаць.Поўны збор твораў яго – гэта, у значнайступені,фальсіфікацыя. Там шмат купюраў, ніякне адзначаных у тэксьце. Вось, напрыклад,абзац ліста Троцкаму. Купюра, вырванаяў ПСС, т.51, с.68, намі падкрэсьленая: “Еслинаступление начато, нельзя ли мобилизоватьеще тысяч 20 питерских рабочих плюстысяч 10 буржуев, поставитьпозадиих пулеметы, расстрелять несколько соти добиться настоящего массового напорана Юденича?”

Неабмежаваныяпаўнамоцтвы атрымала ЧК – яшчэ адноўвасабленьне антычалавечых фантазіяўбальшавіцкага правадыра. Пачаўся такігвалт, у такіх маштабах, якіх дагэтульяшчэ ня бачыў сьвет. Забівалі ўсіх:старых і малых, мужчын і цяжарных жанчын.Забойствы сталі бытавой зьявай, вар’яцкайнормай жахлівай рэчаіснасьці.

З1918 да 1924 гг. насельніцтва былой Расейскайімпэрыі паменшылася на 15,1 мільёнаўчалавек. Зь іх 2 мільёны прыпадае наэміграцыю і 800 тысяч на грамадзянскуювайну. Астатнія перабітыя, перадушаныя,закатаваныя, замораныя голадамбальшавікамі-ленінцамі. Да 1953 годаахвяраў камунізму лічылі ўжо на дзясяткімільёнаў душ.

Длянас нет и не может быть старых устоевморали и ”гуманности”,выдуманных буржуазией для угнетения иэксплуатации низших классов, -- пісаласяў 1919 г. у чэкісцкім штотыднёвіку ”Красныймеч”. – Нашамораль новая, наша гуманность абсолютная,ибо она покоится на светлом идеалеуничтожениявсякогогнета и насилия. Нам все разрешено.

“Ленінстварыў магутную дзяржаву, няхай сабеі праз расстрэлы”, -- пішуць цяпер.(“Звязда”,1993 г., 24.02.)

Увогуле,фразы, накшталт вышэйпададзенай, ілічбы, якімі б вялікімі,страшнымі яны ні былі, часам дрэннаасэнсоўваюцца на слых. Для некаторыхгэта абстракцыі, за якімі не ўяўляеццанічога канкрэтнага (нават для тых, хтоўхваляе забойствы. Успомнім Бухарына.).Што ж, давайце зазірнём, што стаіць задзеяньнямі людзей, якім было “ўсёдазволена”.

Сьведчаньняў,дакумантаў, матэрыялаў, артыкулаў, кнігна гэтую тэму надрукавана больш, чымдастаткова. Я асабліва адзначыў бы працыС. Мельгунова “Красный террор в России.1918-1923”, Ніластонскага, Авербуха,Мергуліеса, а таксама матэрыялы “АсобайКамісіі па рассьледваньні злачынстваўбальшавікоў”, створанай генэралам А.Дзянікіным. Дакуманты з парыжскагаархіва Камісіі часткова надрукаваныяў Расеі (часопіс “Родина”,1990, №10 і інш.).

Усакавіку 1919 г. у Астрахані адбываеццазабастоўка рабочых. “Дзесяцітысячнымітынг рабочых, якія мірна абмяркоўвалісваё цяжкае матэрыяльнае становішча,быў ачэплены кулямётчыкамі, матросамігранатчыкамі. Пасьля адмовы рабочыхразысьціся быў дадзены залп зь вінтовак.Потым затрашчалі кулямёты, накіраваныяў шчыльную масу ўдзельнікаў мітынгу, із аглушальным трэскам пачалі разрываццаручныя гранаты... Ня менш дзьвюх тысячаўахвяр было выхаплена з рабочых радоў.”(Мельгуноў.)

Потымпачаліся арышты рабочых. “У падвалах“чрезвычаек”, камендатур і проста ўдварах расстрэльвалі. З параходаў ібаржаў кідалі проста ў Волгу. Некаторымняшчасным прывязвалі камяні на шыю...13-14 сакавіка расстрэльвалі зноў толькіадных рабочых... потым... рашылі брацьпершых трапіўшых пад руку “буржуяў”...Да 15 сакавіка наўрад ці можна былознайцьсі хоць адзін дом, дзе б не аплаквалібацьку, брата, мужа... Да пачатку красавікарасстралялі чатыры тысячы ахвяраў. Арэпрэсіі ўсё не сьціхалі... Жудаснуюкарціну ўяўляла Астрахань у гэты час.На вуліцах – поўнае бязьлюддзе. У дамахручаі сьлёз.”

(Успомніцехрушчоўскі расстрэл рабочых у Новачаркаскуў 1962 г. Бальшавізм “един”.)

Устудзені 1919 года было хваляваньнерускага насельніцтва ў Туркестане,нездаволенага бальшавікамі. “У ноч з20 студзеня былі масавыя расстрэлы. Грудыцелаў былі навалены на чыгуначнаепалатно. У гэтую страшную ноч былоперабіта звыш 2500 чалавек.” (Мельгуноў.)

1920г. Казань. Бальшавікі расстралялі 60рабочых за патрабаваньне васьмігадзіннагарабочага дня.

1920г.Бальшавікіў Адэсе. “Кожны дзень расстрэльваюць...Колькасьць расстраляных па афіцыйныхдадзеных даходзіць да 7000.” Загадаліэвакуіраваць з Адэсы ўсіх галічан. “Алекалі яны сабраліся на таварную станцыюз жонкамі, дзецьмі і багажом, іх сталірасстрэльваць з кулямётаў.”

Бальшавікіў Екацярынадары. Турмы перапоўненыя.“Са жніўня 1920 па люты 1921 толькі ў аднойтурме расстралялі каля 3000 чалавек.”

Стаўрапальскаягубернія. “Расстрэльваюць жонак затое, што не данесьлі пра ўцёкшага мужа,забіваюць 15-ці, 16-гадовых дзяцей і60-гадовых старых... Расстрэльваюць зкулямётаў, часам сякуць шаблямі.”

Менск.1922 г. На сценах сьпіскі расстраляных.“Расстрэльваюць кожны дзень па некалькідзясяткаў чалавек.”

Крымскаяразьня 1920-1921 гг. Колькасьць расстраляныхназываюць ад 50.000 да 150.000 чалавек. “УСімферопалі можна было бачыць расстраляныхжанчын з груднымі немаўлятамі.”

Умаленькай Еўпаторыі за 3-4 дні арыштавалі300 чалавек, перавезьлі на караблі ізабівалі на палубах. “Ахвяру акружаліз усіх бакоў узброеныя матросы, здымалізь яе верхнюю адзежу, зьвязвалі вяроўкамірукі і ногі... адразалі вушы, нос, губы,палавы орган, а часам і рукі,і ў такім выглядзе кідалі ў ваду...”(Справа№56 Асобай Камісіі...)

“Наметалургічным заводзе кінулі ў доменнуюпеч 50 чалавек.”

УХаркаве, Палтаве і іншых украінскіхгарадах Асобая Камісія выявіла шматзабітых бальшавікамі ў агульных магілах.Трупы з адрэзанымі рукамі, языкамі,насамі, выкалатымі вачамі, сплюшчанымігаловамі і т.п. Сярод іх 18 сямідзесяцігадовыхманахаў. З 75-гадовага архіепіскапаРадзівона зьнялі скальп. “У ліку ахвяр– маладыя дзяўчаты, старыя бабулькі іцяжарныя жанчыны.”

“Дваццацьпяць сьвятароў расстралялі ў Пярмі, аепіскапа Андроніка жывога закапалі.”

“Забітыхпакідалі доўга валяцца на месцы расстрэлуі не дазвалялі родзічам забіраць целы,пакідаючы іх на зьядзеньне сабакам ісьвіньням, якія цягалі іх.” (Мельгуноў.)

“Ворагаўнарода”, сялян, рабочых, буржуяў, “гнілуюінтэлігенцыю” і г.д. чэкісты шмат дзевешалі і расстрэльвалі днём, проста ўгорадзе ў прысутнасьці разьзявак,родзічаў і дзяцей. У маскоўскай ЧК у1923 годзе ўсю зіму расстрэльвалі простаў двары. Сьнег быў буры. Калі ён пачаўраставаць, на вуліцу з-пад варот хлынуларэчка крыві. Чэкісты выскачылі і адчыніліна вуліцы нейкі люк, спускаючы тудыкрывавую плынь.

УСаратаве бальшавікі расстрэльвалі калягорада ў вялікім глыбокім яры. Трупы незасыпалі. За год іх накапілася тысячы.Як магнітам туды цягнула людзей. Стаяліна перакідным мастку, узіраліся ўчалавечае месіва, дзе жыравалі каты,вароны, сабакі, спадзяваліся ўбачыцьсваіх родзічаў. Цікаўных тут жа арыштоўвалічэкісты. А людзі,як у самнамбулічным стане,ішлі і ішлі.

Хворыхі раненых зьнішчалі “беспощадно”.Вось прыехала група бальшавікоў ушпіталь пасьля адыходу Дзянікіна.“Пагаварыўшы трошкі з раненымі, пачалізатым расстрэльваць і секчы ўсіхпадрад... прычымадзінзь іх дастаў сякеру і сек ёю... Праз нейкічас... усе вымазаныя крывёй абмывалісябе і сваю зброю, сякеры і рыдлёўкі надвары ў карытах, а потым зноў вярнулісяпрадаўжаць... (Справа №2.)

Надлюдзьмі і трупамі абавязкова глуміліся.У прысутнасьці жонкі бальшавік ударыўяе мужа шабляй па галаве.”Мазгі выпаліі разьбіліся на кускі па тратуары; удавакінулася падбіраць іх, каб ня дацьсхапіць сабакам. Адагнаўшы ўдаву, чырвоныкат закрычаў; “Ня руш. Хай сабакізжаруць.” (Справа 43-44)

“Расстрэльвалідзяцей у прысутнасьці бацькоў і бацькоўу прысутнасьці дзяцей... Асабліва лютаваўАсобыаддзел ВЧК. Ён прысылаў з “франтоў” уБутыркі (Масква – З.П.) цэлымі пачкамімалалетніх “шпіёнаў” ад 8 да 14 гадоў.”(Мельгуноў)

Надзвычайжорстка зьнішчалі сялян.

1921г. “Амаль уся Ляскавіцкая воласьцьБабруйскага павету спаленая бальшавікамідарэшты, -- паведамляецца ў Мельгунова.– Арыштаваных адсылаюць у Валагодзкуюгуб. Ці ў галодныя месцы. Маёмасьць іхканфіскуецца. Бяруцца дзясяткамізакладнікі.”

Загад№69 па Кіеўскай акрузе прадпісваў“ужываньне масавага тэрору супрацьзаможных сялян, аж да вынішчэньня іх“поголовно”.

УКастрамской губ. начальства, прыехаўшыў вёску, “ставіла ўвесь сход на калені,каб сяляне адчулі павагу да савецкайулады...”

УАрлоўскай губ. пры зысканьні надзвычайнагападатку шырока практыкавалісяператварэньні сялян у “ледзяныя слупы”(аблівалі вадой прывязанага на марозе).

УТамбоўскай губ. чэкісты “арыштавалі”ікону Багародзіцы і глуміліся над ёй(плявалі і т.п.) Сяляне пайшлі “сьцянойвызваляць Багародзіцу. Ішлі бабы, дзяды,дзеці. Па іх ЧК адкрыла агонь з кулямётаў.Кулямёт косіць па радах, а яны йдуць патрупах, па раненых, лезуць напралом,вочы страшныя, маткі дзяцей наперад,крычаць: “Матухна Заступніца, уратуй,памілуй, усе за Цябе ляжам...” (Мельгуноў). І ляглі.

Страшным,пакутным было становішча жанчын. Дзікае,подлае глумленьне. Вясной 1918 г. уЕкацярынадары камуністы выдалі дэкрэт,надрукавалі яго ў “Известиях Совета”аб “сацыялізацыі” дзяўчат ва ўзросьцеад 16 да 25 гадоў. Жадаючыя зьвярталіся ў“надлежащие революционные учреждения”.Вось дакумэнтальны ўзор такога мандата:“Мандат. Предъявителю сего товарищуКарасёву предоставляется правосоциализировать в городе Екатеринодаре10 душ девиц возрастом от 16 до 20 лет, накого укажет товарищ Карасёв. Подпись:Главком Иващев. Место печати.” (Справа№18).Пазьнейкамуністы спрабавалі даказаць, што«дэкрэт» фальшыўка, але аргумэнты быліслабыя.Тым часам(нават калі дакумант і «фальшыўка»)рэальныяфакты быліжахлівыя.

Нападставе такіх мандатаў «ўлады» былосхоплена 60 дзяўчат. Усе яны былізгвалтаваныя. Некаторыя пасьля жорсткіхкатаваньняў былі забітыя і выкінутыяў раку. “Так, напр., вучаніца 5-га клясагімназіі была згвалтаваная на працягу12 сутак цэлай групай... Затым бальшавікіпрывязалі яе да дрэва і палілі агнём і,нарэшце, расстралялі.” (Справа №18)

Сьведчаньніаб засьценках, катаваньнях і дзейнасьціЧК – жахлівыя. Гэта пекла. Адзін зкіраўнікоў ВЧК Лацыс пісаў у “Чырвонымтэроры”: “Першае пытаньне, якое выпавінны прапанаваць абвінавачанаму –якога ён паходжаньня, выхаваньня,адукацыі ці прафэсіі. Гэтыя пытаньні іпавінны вызначыць лёс абвінавачанага.Мы зьнішчаем буржуазію як кляс”.

Допытсьледчага ЧК у Стаўрапальскай губ.зводзіўся да адной фразы: “Пакажы руку!Разьдзець.” Зь вязьня зрывалі адзежуі штурхалі да выхаду(гэта зн. калі рука была белай, не рабочай.)Там яго падымалі на штыкі і кідалі целаў яму.

Яшчэпрасьцей вялі сьледзтва ў Броньніцахпад Масквой. “Там камісары расстрэльваліўсх, чые фізіяноміі ім не падабаліся.”(Мельгуноў.)

УЯраслаўлі закладнікаў расстрэльваліз прэвентыўнай мэтай. У іншых месцах,як сьведчыў Лацыс, “на всякий случай”.Людзей афіцыйна забівалі, часамняведаючы іхных прозьвішчаў, каго і зашто забілі.

Мэтадызабойстваў ЧК (а гэта ўсё стаяла “наканвееры”) былі самыя разнастайныя, --ад грубага біцьця па патыліцыперадямай, напоўненай мазгамі, да “артыстычнагапаляваньня”. Арыштаваных жанчын (цімужчын) месячнай ноччу голымі выпускаліў абгароджаны глухім плотам сад іналаджвалі на іх паляваньне з рэвальверамі.

Забівалідубінай павольна на працягу гадзіны,каб назіраць пакуты ахвяры. У Харкаве(кіраўнік ЧК Саенка) здымалі скальпы, утым ліку з рукі (рабілі пальчаткі зчалавечай скуры). Памочнік Саенкі матрос“Эдуард” умеў пры забойстве па-сяброўскуразмаўляць з вязьнем і тут жа “артыстычна”выстраліць яму ў патыліцу, заліваючысябесклапотным сьмехам. У Царыцыне іКамышыне пілавалі косьці. У Палтаве іКрамянчугу сьвятароў і сялян саджаліна кол. Сялян яшчэ і спальвалі на калах,а кіраўнік ЧК (“Грышка-прастытутка”)сядзеў на крэсьле і пацяшаўся пры гэтым.У Екацярынаславе ўкрыжоўвалі, павольнасмажылі ў печах, разрывалі папаламлябёдкамі, апускалі ў кіпень. У Варонежыкачалі ў бочках, прабітых цьвікамі. УКіеве ЧК прыдумала прыстасаваньне зтрубой, калі ахвяру наскрозь праядаўпацук. У Адэсе... Страшна было ў Адэсе.

Асаблівазьвярэлі каты-жанчыны. Нейкая дзяўчынаВера Грабеннюкава літаральна крамсаласвае ахвяры. За два з паловай месяцыслужбы ў Адэскай ЧК забіла 700 чалавек.У Валагодзкай і Архангельскай губ.забівала нейкая Рэвека Майзель. Езьдзіланават у страшны Халмагорскі канцлягер,каб суняць сваю страсьць. Там утапіла500 чалавек. У Пензе зьвярэла нейкая Бош,у Маскве – дама зпапяроскай, у Адэсе – садыстка па клічцы“Мопс”, у Баку – “товарищ Люба”, уРыбінску – “Зіна”. Усюды былі свае“зьвяры”. Ніхто ня мог, аднак, зраўняццаз чэкісцкім катам Магам з Масквы. Гэтыадзін забіў 11 тысяч людзей. У час“апэрацыі” Мага прыходзіў у экстаз.Аднойчы пасьля расстрэлу 20 чалавек ёнзгубіў кантроль над сабой, накінуўсяна камэнданта турмы Асобага адделу ВЧК,які прысутнічаў пры расстрэле так сабе,“излюбви к искусству.“Распранайся!” – закрычаў Мага, увесьапырсканы крывёй і мазгамі. Ледзьскруцілі энтузіяста.

УРастове-на-Доне ЧК узначальваў Петэрс.У час расстрэлаў за ім бегаў хлопчыкгадоў 8-9 і пастаянна прыставаў да яго:“Тата, дай я...”

Пракатаваньні, што прыдумвалі чэкісты,немагчыма ні слухаць, ні пісаць. Скажутолькі, што фантазія тут была нечалавечая– сатанінская. Людзкі розум да такогане дадумваецца. Самае простае катаваньне– гэта калі жывога чалавека клалі ўтруну з гніючым трупам, зачынялі вечкаі закопвалі ў магілу на 30 хвілін. Затымадкопвалі і прадаўжалі допыт, пакульня скажа, што трэба, альбо не звар’яцее.Потым забівалі.

“ЧрезвычайнаяКомиссия– краса и гордость Коммунистическойпартии—казаўЗіноўеў. “Отныне мы все должны статьагентамі Чека”, -- Бухарын. “Чрезвычайка– это лучшее, что наши советские органымогут дать”,-- Лацыс. І гэта сапраўды так. У ЧК і потыму НКВД і КГБ – квінтэсэнцыя бальшавізму.

Нябуду пісаць таксама пра катаваньні,крывавыя оргіі ў турмахіглумленьне чэкістаў над жанчынамі. Тут,здаецца, сама прырода змаўкае ў жаху,увесь Сусьвет. Лічу, што нельга гэтаапісваць, бо ўжо само апісаньне ёсьцьзьнявага Той, на якой трымаецца жыцьцё.

Сьведчаньняўпра зьвярынае аблічча ленінскагабальшавізму тысячы. Я пераказаў тутнекалькі агульнавядомых у некамуністычныхкраінах фактаў, каб тыя, хто чытае подлыясцьвярджэньні, накшталт “няхай сабе іпраз расстрэлы”, ведалі, што рэальназа гэтым стаіць і як адбіваецца началавечых лёсах.

Бальшавізмёсьць ідэалягічнае выяўленьне крымінальнайахлакратыі. Ідэалёгія, выведзеная зпсіхалёгіі ўзбуджанага натоўпу, дзечалавек траціць якасьці асобы іператвараецца ў псіхапатычную часткубіялагічнай чарады, дзе рэзка абніжаеццанабыты ўзровень культуры, дзе пануюцьдзікія інстынкты. Вось яна, таяантыхрысьціянская “бэстыя”, пра якуюмарыў і пісаў Ніцшэ (яшчэ адзін цёмны“геній”), той “дыянізаўскі дух”,вызвалены ад культуры. Ён ажыцьцявіўсягістарычна ў бальшавіках.

Сэрвілізм,не абмежаваны ніякой сістэмай, -- ідэальнаесацыяльнае асяроддзе для бальшавікоў.Натоўп падтрымліваў, абагаўляў сваіхмучыцеляў, нават прайшоўшы праз ЧК іГУЛАГ. У справе №25 Асобай камісіігаворыцца пра забойства ў Растове-на-Донепрафэсара Колі. Бальшавікі вывелі ягоз дому на вуліцу і пачалі разьбірацца.Сабраўся выпадковы натоўп і крычаў яму“генэрал”, “мільянер”, патрабаваўзабіць, “як і ўсіх багатых людзей”.Бальшавікі расстралялі прафэсара ітруп выцягнулі на сярэдзіну вуліцы.Натоўп пачаў глуміцца над трупам.“Жанчыны тапталі нагамі, некаторыяплявалі.., патрабавалі сьмерці для ягоўдавы і дзяцей.Трыццатыя гады потым далі неверагодныяпрыклады рабалепства.

Учым жа прычына бальшавізму? МаксімГоркі, знаўца Расеі, тлумачыў яе“исключительнойжестокостью русского народа”(“О русском крестьянстве”), калі “нядаўніраб” стаў уладаром бліжняга свайго”.

Горкікрышку памыліўся. Гэта не прычына, а,хутчэй, вынік. Адказнасьць за вар’яцкіяідэі павінен несьці не народ, а пачкарэвалюцыянераў на чале зь Леніным.

Заўважце,як суадносіцца ўся гісторыя камунізмуў СССР, увесь ланцуг злачынстваў звыказваньнямі і нават з тэрміналёгіяйЛеніна і яго акружэньня. Зло сталіназываць дабром, а дабро злом. Адбываласяперакульваньне, падмена фундамэнтальныхпаняцьцяў жыцьця. Нормай рабіўся грэх,ненармальнае – нармальным. У 20-х гадаху Тыфлісе быў надрукаваны зборнікчэкісцкай паэзіі “Улыбка Чека”.Бальшавіцкі садыст, што катаваў ізабіваў, нейкі Эйдук, пісаў:

Нетбольшей радости,

нетлучших музык,

Какхруст ломаемых

жизнейи костей.

Вототчего, когда томятся

нашивзоры

Иначинает буйно страсть

вгруди вскипать,

Черкнутьмне хочется

навашем приговоре

Однобестрепетное:

“Кстенке! Расстрелять!”

Гэтызбочаны падонакнятрапіў у бальшавіцкія хрэстаматыі.Большасьць камуністаў, відаць, задавальнялісвой юр звычайным спосабам.

Комне

Ктовсадил спокойно нож

Ипошел от вражьего тела с песнею!

--писаў Маякоўскі (успомнім матроса“Эдуарда”). Гэта названа ім новай“нагорнай пропаведдзю”.

“Этоя попал пальцем в небо,

Показал:он – вор!

Пасьлякастрычніцкага перавароту богазмагарскаятэма ў Маякоўскага і апяваньне Антыхрыстазьмяняюцца. Месца Антыхрыста займаеЛенін – канкрэтны чалавек. Экзальтаванаеапісаньне яго асобы Маякоўскім – гэтапрыняцьце акту прышэсьця Антыхрыста ўформе багахульнага літаратурнагаюродзтва. Уся гэтая кніжная мярзотабыла ўведзена ў савецкія школы, убіваласяў галовы асьлепленых, невідушчых здзяцінства людзей.

Камуністы-ленінцыпаставілі сябе і сваю партыю па-надмаральлю. “Маральна толькі тое, штокарысна для рэвалюцыі”, -- казаў Ленін.Тэрарыстамі былі раней народнікі, эсэры,іншыя рэвалюцыянеры-бязбожнікі. Стаўшына шлях забойства і адкінуўшы хрысьціянскуюэтыку, яны не пазбавіліся, аднак,хрысьціянскай псіхалёгіі. Адсюльраскаяньне некаторых, мукі сумленьня,адчуваньне цяжару граху ці адкладаньнезамаху, каб не пацярпелі жанчыны і дзеціі г.д. Рэвалюцыянеры-ленінцы зьнялігэтую супярэчнасьць паміж псіхалёгіяйі этыкай, адмовіўшыся ад хрысьціянскаймаралі. Дакладней, прыняўшы сатанінскуюантымараль.Аказваецца, можна было масава зьнішчацьлюдзей і бесклапотна сьмяяцца, любаваццапейзажамі, мастацтвам, займацца палітыкай,літаратурай, фліртам і спакойна спаць.Асабліва гэта стала проста, калі патваіх загадах забівалі іншыя.

Небогазмаганьне, не цынічнае багахульства,а менавіта пазбаўленьне ад маралі і адкультуры сьведчыць пра сатанізмбальшавікоў. Усёпаглынаючым сурагатаммаралі стала ў бальшавікоў хлусьня,грандыёзная і шматаблічная, страшная,нябачная дасюль, незразумелая. Яныперасталі быць людзьмі ў хрысьціянскімсэнсе слова; гэта сапраўды рэвалюцыя ўсьвядомасьці, крок назад, але нават неў дзікунства, не ў арду, а ў асэнсаванаезло, у зло як сьветапогляд, як феномэнсусьвету.

Заленінізмам і ідэямі бальшавізму няманічога гістарычна-сэнсоўнага, што ббыло хоць як абгрунтавана жыцьцём іпатрэбамі разьвіцьця, акрамя волі даўлады любымі спосабамі. Карэньні іхідэй і паводзінаў я знаходжу ў масоншчыне,у розных сатанінскіх вучэньнях, ерасяхі арганізацыях. За бальшавікамі стаялаапраметная,і пекла ішло за імі.

Бальшавізмня ў стане зьмяніцца, бо ня можа пакаяцца.Для пакаяньня патрэбная вера ў Бога,сумленьне і хрысьціянская мараль. Убальшавізме,відаць,зафіксаваны пераход (этап) да д’ябальшчынына Зямлі. Гэта значыць да такой эманацыідуху, што па прыродзе сваёй ня ў станетварыць дабро і нічога, акрамя зла.

Бальшавізмсклаўся як нерэфармуемая, нязьменнаяідэйна-псіхалягічная сістэма разбурэньняі зла. Зь ёй нельга супрацоўнічаць. Ёйнельга дараваць. Яе трэба ізаляваць, якізалюе арганізм балячку на целе.

Формулавышэйшага хрысьціянскага дараваньнятут не падыходзіць. Езус дараваў бандытуна крыжы. Але, па-першае, бандыт перадсьмерцю пакаяўся. Па-другое, гэта быўпроста чалавек, і грахі яго былі чалавечыя.Найвышэйшая Божая справядлівасьць утым, што д’ябал (Шатан) будзе пакараны,і слугі яго. Д’яблам дадзена свабоднаяволя тварыць зло, але дараваньня імняма. Езус ніколі, нідзе і ні ў чым недараваў цёмнай сіле. Каранемінучая. (Тое, што ў юрыспрудэнцыіазначана як няўхільнасьць пакараньня).

Прыйдзечас, і расейскі камунізм будзе пакараны.Прырода патрабуе раўнавагі. (У тым лікуі грамадзтва – сацыяльна-культурнаяпрырода.) І там, дзе яна парушана,абавязкова адбываецца рух, імкненьнеда ўстойлівасьці. Гэта плянэтарныпрацэс. Вось толькі як, за які час, якімкоштам – шмат залежыць ад людзей, адтаго, як здолеюць людзі разабрацца,выцерпець тое, што наканавана, і зрабіцьтое, што трэба. Такое пытаньне цяперстаіць перад нашай нацыяй і кожнымчалавекм.


ЗянонПАЗЬНЯК,

Старшынавуковы супрацоўнік

Інстытутагісторыі Акадэміі Навук,

Народныдэпутат Беларусі


АДРЭДАКЦЫІ(Звязды)

Мінулаепрацягвае ўчэпіста трымаць нас у сваіхруках. У ім – вытокі, карані сапраўдныхі ўяўных ідэалаў многіх пакаленьняў,ключ да спасьціжэньня таго, што з наміадбываецца, куды мы павінны ісьці, адчаго берагчыся, будуючы новую Беларусь.

Артыкуллідэра БНФ у Вярхоўным Савеце ЗянонаПазьняка, які сёньня прапануецца вашайувазе, -- працяг тэмы, раскрытай аўтараму матэрыяле “Пакараньне” (“Звязда”,11 лютага г.г.) Пасьля лютаўскай публікацыірэдакцыя атрымала дзясяткі надзвычайсупярэчлівых водгукаў, дамінавалі сяродякіх, аднак, галасы гнеўныя, абураныя,успрыняўшыя артыкул як асабістуюзьнявагу.

Сёньняшняевыступленьне Зянона Пазьняка – спробаадказу апанентам і адначасова – працягтэмы. Рэдакцыя, як правіла, імкнеццаўстрымлівацца ад публікацыяў такогазначнага аб’ёму, шануючы час і цярпеньнесваіх чытачоў. Аднак, улічваючы дэпутацкіяправы аўтара і яго палітычнае імя, мывырашылі задаволіць настойліваепатрабаваньне лідэра Апазыцыі і падаёмартыкул у тым выглядзе, у якім прынёсяго ў рэдакцыю Зянон Пазьняк.

Надрукавана:(Звязда,--1993, 12 траўня)