АГРЭСІЎНАЯ ДЭМАНСТРАЦЫЯ МАСКОЎЦАЎ НА ПАМЕЖНАЙ СТАНЦЫІ

Незвычайыяпадзеі адбываюцца на беларуска-расейскаймяжы. Замежнікі афармляюць у сваіхкраінах візы ў Беларусь і на Расею, уседакуманты ў парадку. Прыязджаюць уБеларусь. Купляюць у Менску квіток нацягнік у Пецярбург. Ніхто нідзе іх непапярэджвае. Толькі пры пасадцы ў вагонправадніца кажа, што “калі што не ўпарадку, то вас высадзяць”. Але ж усё ўпарадку.

Напершай расейскай памежнай станцыіАзярышча ў цягнік уваходзяць расейскіяафіцэры-памежнікі і правяраюць дакуманты толькі ў замежныхграмадзян (у тым ліку з СНД), у астатніхнаогул не правяраюць пашпарты. Людзямкажуць: “Вы можаце прыбыць на тэрыторыюРФ толькі самалётам. Вы парушылі правілы”.І высаджваюць. Зьбіраюць на пэроне групуз такіх бедалаг, зьнятых з некалькіхцягнікоў (з маім італьянцам іх было 17чалавек), саджаюць у аўтобус і вязуць уНэвель (Нэвель цяпер у межах Расеі). Тамзавозяць за калючы дрот на спэцтэрыторыю(нешта кшталту невялікага фільтрацыйнагалягеру), зачыняюць на ключ у большымпамяшканьні. Некаторыя бьюць кулакаміў дзьверы і крычаць – ніякай рэакцыі.Трымаюць там некалькі гадзін, потымафармляюць штраф (30 даляраў), які трэбабудзе аплаціць у РФ. Піць і есьці недаюць. Людзі скідваюцца ў Нэвелі натаксі і едуць назад у Менск. Купляюцьквіток на самалёт. У нашым Нац. аэрапорценяма ніякіх праблем. Я пытаюся накантролі: “А дзе будуць іхнія пашпартыправяраць?” Асоба кажа: “У нас союзноегосударство, паспортного контроля нет…”Чалавек усё ж даляцеў да Піцера.

Нуі што гэта такое? Яно дзейнічае толькісамым апошнім часам. Можа маскоўцы не зацікаўленыя, каб замежнікі бачылі звагона іхнюю мяжу і што там робіцца? Аможа гэта правакацыя-помста за санкцыі?Каб расказвалі дома, які Пуцін строгі,як ён умее. Магчыма, што гэта ёсьцьнаступны этап самаізаляцыі РФ. Але аднозразумела цалкам: гэта ёсьць выразнаяагрэсіўная дэманстрацыя.

16.08.2018, В.Б.