ПРАЦА ДЛЯ БЕЛАРУСІ

(Верасьнёўскі Сойм 2018г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

2 верасьня ў Менску адбыўся чарговыСойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Здакладам выступіў сп. Юры Беленькі,выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыніПартыі і Фронту.

Выступоўца зрабіў агляд падзей апошнягачасу. Забарона ўладаў на правядзеньнешэрагу мерапрыемстваў нашай Партыісьведчыць аб тым, што Масква баіццанават лакальных мірных выступаўбеларускіх патрыётаў, баіцца нашагаБел-Чырвона-Белага Сьцяга, беларускагаСлова і вольнага беларускага духу.Значыць, ня ўсё так добра ў вялікайімпэрыі, пыхлівай і агрэсіўнай. Гэтайгістэрыцы беларускія патрыёты павіннысупрацьпаставіць ахвярную штодзённуюпалітычную і асьветніцкую працу,салідарнасьць усяго грамадзтва ў абароненашай культуры, мовы і незалежнайдзяржавы.

Сойм абмеркаваў пытаньні абароныКурапацкай сьвятыні. Сябры падкрэсьліліважнасьць падтрыманьня чысьціні іпарадку, правядзеньня талокаў натэрыторыі Народнага мэмарыяла. У сувязіз наведваньнем Курапат вялікай колькасьцюбеларускіх і замежных грамадзян патрыётыпавінны быць на месцы, каб распавесьцілюдзям праўду пра стварэньне мэмарыяла,яго канцэпцыю, змаганьне за яго захаваньнеі небясьпеку яго пашкоджаньня ізьнішчэньня.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

2 верасьня2018г.