ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ

УладзімерМулявін напісаў геніальную опэру "Песьняпра долю". Магутная музыка. Выдатнаяпастаноўка Ларысы Сімаковіч. Дасканалыхор, аркестар і выканаўцы, артыстызм,прыгожыя галасы.

Тымня менш, пасьля лекцыі пра творчасьцьМулявіна, прачытанай Галінай Пазьняку Саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёркуі дэманстрацыі відэозапісу опэры,прышлося чуць тыпова савецкія ацэнкі.Савецкая акупацыйнае школьніцтва (якоесёньня засталося) і савецкая прэпарацыякультуры засела глыбока ва ўяўленьняхлюдзей пра мастацтва. Купала шмат дзеда сёньня ўспрымаецца па савецкіхсацыяльных схемах, якія прадстаўлялібеларусаў як мужыкоў, сялян, апісвалііх цяжкое гаротнае жыцьцё, пакорнасьцьлёсу і ніякіх пэрспэктыў -- толькі цягнуцьлямку паднявольнай працы. Цяпер такоечуць дзіўна, але здараецца.

Тымчасам вынік Мулявінскага захапленьняКупалам, калі сказаць коратка, у тым,што геній Мулявіна зразумеў, адчуў іглыбока ўвасобіў у музыцы сусьветны,касьмічны геній Янкі Купалы.

Драматычныяпаэмы Купалы, напісаная пад уплывамсімвалізму. Яны фармальна сацыялізаванаяпа форме сюжэту, але выяўляюць агульныясутнасьці чалавечага лёсу ў змаганьніса злом і цяжкасьцямі жыцьця. "Мужык"Купалы -- гэта сусьветны вобраз трагічнагаіснаваньня і змаганьня чалавека зневыноснымі абставінамі рэчаіснасьці.

У"Адвечнай песьні" Мужык гіне, алепасьля сьмерці зноў зьяўляецца ў жыцьцёз таго сьвету, каб паглядзець, штоперамянілася. Бачыць, аднак, што нічогане перамянілася і вяртаецца назад.Жыцьцё Мужыка пабудавана так цяжка, штояно ня вартае існаваньня. Чалавек жагодны лепшай долі і лепшага жыцьця.Такая ідэёвая выснова твора Купалы.(Падкрэсьлю тут ізноў характэрнуюстылістыку сімвалізму.)

Тымчасам, усёй сваёй творчасьцю, дзесімвалічна пераплецены калізіі сьмерціі змаганьня, Купала выступаў як Прарокбарацьбы і Адраджэньня, сэнс якога --ісьці "на вялікі сход па Бацькаўшчыну",узвысіцца над абставінамі, дзе "Бітвайдзе сусьветна між сьвятлом і Апраметнай",клікаў біць "У буры гром пад звонкайдан".

Гэтаяканцэпцыя сьвету ў змаганьнгі за долюпрагучэла з першага ж верша Купалы"Мужык", надрукаванага ў 1906 годзе("Я буду жыць, бо я мужык").

Нагадаюяшчэ ісьціну, пацьверджаную гісторыяйчалавецтва. Ва ўсіх грамадзтвах найбольшздаровай, маральнай і творчай сацыяльнайгрупай людзей зьяўляецца сялянства.Усе эпасы, фальклёр, ужытковае мастацтва,народная музыка, паэзія, песьні і танцы,народная філасофія створаны сялянамі.Ня кажам ўжо пра нацыянальную мову, якаяразьвіваецца на працоўных нізахграмадзтва, і гэтая народная моватворчасьцьзаўсёды ёсьць першасная, прыярытэтнаяперад літаратурай.

ЯнкаКупала меў анталагічнае,цывілізацыйна-гістарычнае разуменьняселяніна, як стваральнага чалавека наЗямлі, лёс якога трагічны, бо стваральнікбезабаронны.

Восьгэтым перапоўнена ўся творчасьць Купалы.Нават жарты і пакепліваньне Паўлінкіз Адольфа Быкоўскага нясуць адбітактакога сутнаснага разуменьня. (Гэтакалі Паўлінка кажа: "Калісь былі ўсемужыкі, ну дык цяпер кожны чалавекмужыцкага роду, хоць каторы і прыкідваеццапанам ці графам. Адам і Ева і то былімужыкамі".)

Селянінў творчасьці Купалы ня толькі стваральнікграмадзкага багацьця, але ўвогулезаснавальнік цывілізацыі, на ім трымаеццасьвет. Гэтая вобразная метафара, гэтытыпалагічны погляд на селяніна цалкамадпавядае, дарэчы, навуковаму асэнсаваньнюразьвіцьця чалавецтва. Самай вялікайрэвалюцыяй у гістарычным існаваньнілюдзей быў пераход да аседлага вобрвзужыцьця, да працы на зямлі. Фактычна, адгэтага пачалося цяперашняе чалавецтва.

Вядома,калі меркаваць сацыяльна-палітычнымікатэгорыямі, то зразумела, штокансэрватыўнае па прыродзе сялянстваня тая сіла, якая можа рэвалюцыйназьмяніць грамадзтва. Тым часам з сялянстваможа выйсьці нацыянальная інтэлігенцыя.На гэта спадэяваліся дзеячы БеларускагаАдраджэньня. Але на пачатку -- разьняволеныдух. У гэтым скразная роля літаратурыКупалы.

ГенійКупалы магутны. Ягоны "Мужык" -- нятолькі працаўнік на зямлі. Гэта ёсьцьчалавек Зямлі, які ўсьведамляе сваюролю і трагедыю існаваньня.

УладзімерМулявін усё тое ўвасобіў у сваёй опэры"Песьня пра долю". Адпаведнае,моцнае і глыбокае прачытаньне творчасьцівялікага паэта.

Савецкісацыялагізм, мяркуючы па антыкультурныхабставінах цяперашняга часу, будзе яшчэдоўга блытацца пад нагамі ў ацэнкахвялікай літаратуры, творчасьці і праяваўдуху. Але, кажучы словамі іншагабеларускага генія -- Максіма Багдановіча,"Супраць цячэньня вады можа толькіжывое паплыць". І яно плыве.


8кастрычніка 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК