АБ НАРОДНЫМ МЭМАРЫЯЛЕ КУРАПАТЫ

Міністэрствакультуры

РэспублікіБеларусь


АбНародным Мэмарыяле Курапаты

Якстала вядома беларускай грамадскасці,Міністэрства культуры РэспублікіБеларусь выказалася па праектумемарыяльнага знака ва урочышчыКурапаты—месце згубы ахвяррасейска-бальшавіцкіх палітычныхрэпрэсій. Як вынікае з паведамленняўСМІ, разглядаецца магчымасць усталявання мемарыяльнага знака ў цэнтры “Народнага мемарыяла Курапаты”—унепасрэднай блізказці ад яго цэнтральнайчасткі “Галгофы”.

Мывыказваем катэгарычную нязгоду зпадобнымі намерамі.

Народнымемарыял Курапаты” створаны уадпаведнасьці з беларускай нацыянальнайтрадыцыяй. Мэмарыяльныя помнікі імогілкі такога кшталту ёсьць у Беларусіі за яе межамі (Беласточчына). Гэтаятрадыцыя падтрымана грамадзкасьцю імеркаваньнямі, выказанымі Праваслаўнайцарквой і Каталіцкім касцёлам. Упрыватнасьці, у лісьце ад 20.12.1993 г. за №779 на адрас Міністэрства культурыМітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Партыяшыэкзарх усяе Беларусі Філарат адзначыў“…пажадана было б у Мемарыяле “Курапаты”прадугледзець: крыж на кожнай яме-магіле,мемарыял-могілкі абмежаваць дэкаратыўна-мастацкай агароджай, прыбудаўніцтве Мемарыяла ані пад якімвыглядам не дапускаць раскопак іпашкоджанняў ям-магіл”.

Упісьме ад 29.12.1993 г. за №73 на адрасМіністэрства культуры Ксёнз-магістрпробашч Касьцёла св. Сымона і св. АленыУладыслаў Завальнюк адзначыў “…імкнучысядасягнуць кансэнсуса ў архітэктурнымафармленні мемарыяла КурапатыРымска-каталіцкая канфесія Рэспублікі Беларусь рэкамендуе прадугледзіць …захаванне ям-магіл, устаноўку на кожнайяме-магіле крыжа, стварэнне алеі смуткуса знакамі з іншых месцаў масавыхрэпрэсій, устаноўку на алеі смуткуманументальнага сімвала-крыжа, захаваннедраўлянага крыжа як сімвала гісторыі,стварэнне ў пачатку алеі смуткуміжканфесійнай капліцы “Святыніпамяці”, абнясенне па перыметру могілакмастацкай агароджы, уздоўж сцежак наадпаведна свабодных месцах прадугледзіцьустаноўку памятных знакаў у памяцьвядомых дзеячоў дзяржавы, культуры ідухоўнага жыцця беларускага народа,загінуўшых пад час масавых рэпрэсій.На прылягаючай да гістарычнага помнікаахоўнай зоне: размяшчэнне Храма-Касцёла,пантэона адміністрацыных пабудоўмемарыяла, пляца масавых набажэнстваў…”.

Прапановывыказаныя Праваслаўнай царквой іРыма-каталіцкім касцёлам былі падтрыманыяі ня выклікалі пярэчанняў у беларускімграмадстве.

Кансерватыўна-ХрысціянскаяПартыя—БНФ, ГА “Хрысціянская злучнасць“Курапаты”, створаная імі Грамадзкаядырэкцыя Народнага Мэмарыяла “Курапаты”,іншыя зацікаўленыя арганізацыі іграмадзяне пры падтрымцы навуковагакіраўніка Мемарыяла Майі ТодараўныКляшторнай на працягу дваццаці апошніхгадоў стварылі Народны мемарыял“Курапаты”, запачаткаваны 29 кастрычніка1989 года ўсталяваньнем Крыжа пакуты,прынесенага на руках тысячамі людзей.

Мы лічым недапушчальнымі любыенепрадуманные дзеянні па стварэнні на тэрыторыі Мемарыяла пабудоў, якіяпарушаюць прынятую кансэнсусам беларускімграмадствам канцэпцыю захаваннягістарычнага помніка. Недапушчальныядзеяньні выклікаюць у беларусаўнепрыняцце і пратэст. Народны Мэмарыялстварыўся як унікальны вечна жывыпомнік, у падтрымцы якога прымаюць удзелусе пакаленьні.

Мызаклікам адказных работнікаў Міністэрствакультуры, іншых дзяржаўных і грамадскіхструктур да разважлівасці—не рабіцьдзеянняў якія могуць прынесці шкодугістарычнаму помніку і нашай гістарычнайпамяці. Мы чакаем ад Міністэрствакультуры рашэньня і пастановы абустаноўцы памятнага знака не ў цэнтрыНароднага Мэмарыялу, а побач з Курапатаміна пляцоўцы, якую можна скарыстаць падмузэйны комплекс.

Намеснікстаршыні Кансэрватыўна-

ХрысціянскайПартыі – БНФ ЮрыБеленькі


Намесьнікстаршыні ГА “Хрысціянская

злучнасць“Курапаты” Віктар Рабушка

г.Мінск

9кастрычніка 2018 г.