ТВАНЬ

Перабіраючыў памяці савецкіх міністраў культурыБССР і аналізуючы дзейнасьць міністэрстваза некалькі дзясяткаў гадоў, я не магуўспомніць ні воднага выпадку, каб гэтаеведамства паспрыяла калі-небудзьбеларускай культуры, нечаму новаму,творчаму, беларускаму. Асноўная функцыясавецкага міністэрства культурызаключалася ў дзеяньнях не пускаць, нерабіць, забараняць і ўсёгробіць.

Паколькісёньня сістэма, у прынцыпе, не зьмянілася,то і ўсе функцыі грабавога міністэрстваі задачы выкананьня засталіся.

Упанядзелак 8-га кастрычнікана нарадзе грамадзкасьці і прадстаўнікоўведамстваў у Курапатах мы ўбачылі тое,што ўсім даўно вядома. Пытаньне было ўтым, каб ня ставіць чужародную канструкцыюў якасьці афіцыйнага памятнага знакаад улады на Галгофе, і ўвогуле -- у Народным Мэмарыяле. Чужародная канструкцыявыглядае дысанансам, разбурыць вобразі сакральны дух Народнага Мэмарыялу.Прапанавана вынесьці яе за межы Курапатаўна спэцыяльную мэмарыяльную пляцоўку.

Былатаксама кампрамісная прапанова --паставіць канструкцыю перад уваходаму Курапаты. З гэтым, упрынцыпе, пагаджаліся аўтары Знака (ізразумела, чаму: для канструкцыі месцаперад уваходам лепшае). Вагалісяпрадстаўнікі афіцыёзу. Можна былопайсьці на такі кампрамісны варыянт.Грамадзкая Дырэкцыя Народнага Мэмарыялутаксама не пярэчыла. Мог быць кансэнсус.

Алеж -- не. Рогам уперлася прадстаўніцаМіністэрства культуры. Усе ўбачылі тое,што і належыла ўбачыць -- задумкуразбурэньня Мэмарыяла праз дысананс іразьмяшчэньне Знака на Галгофе дыперадачы потым Знака ітэрыторыі вакол яго ваўладнае ведамства. А яноўжо, гэтае ведамства, зробіць з Курапатамі -- як загадаюць.Міністэрства культуры тут выконваезадачу, бо антынародная ўлада пабудаванатак, што ўсё зыходзіць ад адной асобы.(І мы ведаем гэтую асобу.)

Уаўторак 9-га кастрычнікапачалі капаць катлаван пад "страшны"знак (бо ён сапраўды брыдкі і страшны).

Абавязкованеабходны грамадзкі пратэст.Нават, калі глядзець у будучыню, --патрэбны. Ён неабходны. Зараз Галгофупсуюць. Да ўсяго, да чаго датыкаеццагэтая рэжымная ўлада -- усё ператвараеццаў брыдкасьць.

Звычайна,пры такім нахрапе ўлады праблемавырашаецца проста. Але для гэтагапатрэбнае пакаленьне сьветлых 90-х гадоў.Прыходзяць некалькі тысяч людзей, цінават некалькі сот з рыдлёўкамі -- запяць хвілін засыпаюць катлаван і кажуцьусім выматвацца з Курапатаў разам зтэхнікай. На гэтым усё і скончыцца. Такоеўжо было ў 2002 годзе, калі экскаватарвыкапаў глыбокую траншэю, мэтраў 30даўжынёй, ад акружнойдарогі проста пад Крыж Пакуты для адводувады па трубе. Задума ўлады была такой:затапіць гэтую частку Курапатаў, зрабіцьпад Крыжам твань і непрасыхаючае балота.Сябры КХП-БНФ напісалі ў Савет Міністраў,у дэпартамент Аўтамабільных дарог.Угаворы не дапамагалі. У іх былі"аргумэнты".

Тадыпрышло чалавек 30 мужчын з нашай партыіКХП--БНФ і за сьветавы дзень закапаліроў рыдлёўкамі. Прылятала міліцыя,прыехаў пракурор, начальства, КГБ,прывезьлі АМОН. Мужчыны сталі шчыльнаі сказалі: ну, давайце, забараняйце.Толькі галовы рыдлёўкамі пашчапаем.

Нагэтым скончылася. Траншэю закапалірыдлёўкамі і параўнялі. Рыдлёўка, як ікаса, -- добрая прылада за свабоду ісправядлівасьць. Прытым -- рыдлёвакпоўна. Толькі інсургентаў нямашка.

19кастрычніка 2018 г. ЗянонПАЗЬНЯК