“ГАРАНТЫІ” АД ГАНГСТЭРАЎ

Дняміафіцыйны прадстаўнік РФ у Беларусізрабіў гучную публічную заяву наконтзабесьпячэньня бясьпекі нашай краіны.Гучыцьхарактарыстычна(цытуем):

“УМаскве любы ваенны напад на Беларусьбудуць разглядаць як агрэсію ў дачыненьніда Расеі «з усімі наступствамі, якія згэтага вынікаюць». Пра гэта заявіў уэфіры тэлеканалу «Беларусь-1» расейскіамбасадар у Менску Міхаіл Бабіч.”.

Крыніца:https://www.svaboda.org/a/29556725.html

Іхто гэта там рыхтуе на нас «напад»? Ужоці ня той, хто «крышаваць» зьбіраецца?Але жарты ўбок. Урозных краінах людзі заўважылі, штозаява М. Бабіча прагучала непасрэднапасьля ваяўніча-эсхаталагічнага гуканьняПуціна наконт “мы патрапім у рай, а яныпадохнуць”, прысьвечанага магчымайядзернай вайне паміж Масквой і Захадам.Беларусаў “гарантыі Масквы” зусім неабрадвалі. Па-першае, беларусы (уадрозьненьні ад “дорогіх россіян”) няхочуць ні ваяваць, ні нават назіраць завайной па тэлевізару. Па-другое, нашнарод усё ня можа ўцяміць: хто зьбіраеццанападаць на Беларусь. З усімі суседзямімы жывем у міры, згодзе і ўзаемнымрэспэкце, ні адкуль не назіраецца ніправакацый, ні агрэсіўных заяў. Адзінайкраінай-агрэсарам у нашым рэгіёнезьяўляецца менавіта Расея, якая ўвесьчас вядзе агрэсіўныя ваенныя дзеяньні,забірае чужыя тэрыторыі, забівае людзейі парушае міжнародныя законы. Агрэсіўнаяпалітыка аднаўленьня СССР у былых межахі нават адраджэньня “зьнешняй імпэрыі”(або “сацыялістычнага лягеру”), якназывалі суму краін-васалаў Масквы уЦэнтральнай і Паўднёвай Эўропе, агучанаяк афіцыйная дзяржаўная стратэгіяКрамля. Дэмакратычны сьвет (і ня толькі)выразна вызначыў, што Расея зьяўляеццападпальшчыкам вайны, небясьпечным дляўсяго чалавецтва. Палітолагі называюцьпуцінскую групу ва ўладзе “гангстэрамі”.Хаця з гэтым можна і паспрачацца,сапраўдныя бандыцкія гангі усё ж маюцьпэўныя правілы паводзінаў і нават свойкрымінальны “кодэкс гонару”. Крамлёўскімнельга давяраць ні ў чым, яны не выконваюцьніякіх дамоўленасьцяў, для іх любаядамова – пустая паперка.

Далейамбасадар М. Бабіч у згаданым вышэйвыступе нагаварыў яшчэ цікавей:

“Расейскіамбасадар нагадаў, што Расея і Беларусьзьяўляюцца Саюзнай дзяржавай, у якойадзіная вайсковая палітыка. Беларусьу гэтым пляне “абсалютна абароненая іможа быць абсалютна спакойная”, дадаўён”.

Гангстэрскія“гарантыі” даюцца нам на асновеантыканстытуцыйнага пагадненьня(практычна – змовы) паміж Крамлём іўзурпатарскім рэжымам, існуючым уБеларусі. Пытаньне міру і вайны (жыцьцяі сьмерці) вырашаецца для нашага народуў рэчышчы валюнтарысцкіх, крымінальныхдзеяньняў на вышэйшым уладным узроўні.Рэжым унутранай акупацыі нашай краінына загад Масквы робіць беларускі народзакладнікам расейскага імпэрскагамілітарызма.

Пасьлязаяваў Пуціна і Бабіча зьявіўся шэраганалітычных тэкстаў і разважаньняў.Большасьць з аналітыкаў выказваюцьупэўненасьць, што Беларусь будзенаступнай ахвярай маскоўскай агрэсіі.Яны выразна кажуць аб тым, што Расеяўварвецца на нашу тэрыторыю і, больштаго, анэксуе нашу краіну, ліквідуючыбеларускую дзяржаўнасьць. Усё гэтагучыць лагічна. Аднак, зьнешніяназіральнікі пакідаюць па-за ўвагайважныя нюансы адносінаў па лінііКрэмль-Менск. Рэжым, існуючы ў Беларусі,цалкам падпарадкаваны Маскве. Ён нябудзе ні ў якой сітуацыі абараняцьБеларусь ад расейскага ўварваньня.Лукашызм не для таго існуе. Сістэмаўнутранай акупацыі якраз і сканструяванаМасквой на нашай тэрыторыі для аслабленьнянашай дзяржавы і дэзарыентацыі грамадзтва– для паступовай акупацыі. Згаданая“Саюзная дзяржава” – адзін з важнейшыхкрокаў на гэтым шляху.

Паводле планаў і дзеяньняў Масквы, вайнапавінна прыйсьці на нашу зямлю зусімзь іншага боку. Расея ўжо мае сваевайсковыя базы, войскі і тэхніку нанашай тэрыторыі. Колькасьці ўсяго гэтагамогуць быць рэзка (або паступова) павышаныў любы момант (таемна або дэманстрацыйна)– для гэтага і робяцца публічныя заявыаб “гарантыях”. Існаваньне фармальнасувэрэннай беларускай дзяржавы даеМаскве шэраг пераваг і магчымасьцяў.Яна можа выкарыстоўваць Беларусь якпадпарадкаваны сабе афіцыйны каналміжнародных зносінаў і ўплываў (гэтачамусьці зусім ня згадваецца ў дыскурсеаналітыкаў). У выпадку абвастрэньняміжнароднай сітуацыі, у тым ліку ваўмовах правакацыі з боку Масквы супрацьдэмакратычнага сьвету або нейкай асобнайкраіны, тэрыторыя Беларусі можа быцьвыкарыстана як плацдарм для маштабнайваеннай правакацыі, накіраванай назамежжа, або нават для разгортваньняваеннай агрэсіі супраць суседніх намдзяржаваў.

Паўстаюцьрытарычныя пытаньні: калі з нашайтэрыторыі расейцы зробяць залп па чужойзямлі або распачнуць агрэсію, то кудыпрыляціць “адказ”?Хто будзе абвешчаны міжнароднайсупольнасьцю краінай-агрэсарам іміжнародным злачынцам? Крэмль можапублічна “ўмыць рукі” і заявіць: “амы тут ні пры чым”. Для беларусаў, якіяапынуцца ў агні сучаснага ваеннагакафлікту ўсё гэта ўжо ня будзе мецьзначэньня.

Дэмакратычныяграмадзтвы і іхнія палітычныя элітыдагэтуль так і не зразумелі да канца,што адбываецца ў нашай краіне, якаягібрыдная мадэль распрацавана Масквойу Беларусі. Засноўваючыся на поўнымнеразуменьні (або сьведамым, абоінфантыльным) блізкія і больш далёкіякраіны наладжваюць неадэкватную палітыкуў адносінах да існуючага рэжыму іапазыцыйных яму сілаў (штопад кантролем рэжыму).Рэжым на поўным сур’ёзе разглядаеццаяк нармальная зьява і альтэрнатываімпэрскай Маскве. Каго з “дэмакратаў”падтрымліваюць у эўрапейскіх сталіцахі хто там зьяўляецца аўтарытэтам, мыбачым. Гэтая палітыка тупіковая інебясьпечная для самога дэмакратычнагасьвету.

Беларусамтрэба разьлічваць толькі на сябе. Сьветпадтрымае толькі тых, хто сам пачынаебараніцца ад ворага. І ў змаганьні замір, і ў ваенным змаганьні за волю інезалежнасьць. Рыхтуймасяда абароны.

ВадзімКавалюк