ДЗЯДЫ. ШЭСЬЦЕ І МІТЫНГ У ЛОШЫЦЫ

4лістапада на заклік Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ беларускія патрыётыпрацягнулі мэмарыяльныя мерапрыемствына Дзяды. Людзі сабраліся каля Менскагагарадзкога палаца культуры на вул.Маякоўскага, а потым рушылі шэсьцем паднацыянальнымі Бел-Чырвона-БелыміСьцягамі ў бок Лошыцы на ўскраіне Менска.Там узвышаецца вялікі Крыж, усталяваныфронтаўцамі на месцы масавых расстрэлаўі пахаваньня тысячаў беларусаў, забітыхмаскоўска-бальшавіцкімі акупантамі ў1937 годзе.

КаляКрыжа адбыўся мэмарыяльны мітынг. Людзізаслухалі зварот сп. Зянона Пазьняка,Старшыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ,-- “Дзяды ў Лошыцы” (публікуецца).

Потымвыступілі сп. Юры Беленькі, выканаўцаабавязкаў у Беларусі старшыні Фронтаі Партыі, сп. Алесь Чахольскі, адказнысакратар Управы Фронта і Партыі, дырэктарГрамадзкай Дырэкцыі Народнага мэмарыялуКурапаты, сп. Валеры Буйвал, сакратарУправы Фронта і Партыі, сп. Сяргей Папкоў,намесьнік старшыні Фронта і Партыі, сп.Уладзімер Раманцоў, сакратар УправыФронта і Партыі. Выступоўцы распавяліпра Лошыцу, адно з месцаў у Менску, дзерасейскія акупанты тварылі генацыдбеларускага народу. Яшчэ ў 1990-я гады,калі сюды прыходзілі людзі, непадалёкстаялі дзядкі і змрочна назіралі затым, што адбываецца. Гэта былі пэнсіянэры“органов”, тыя самыя каты 1930-40-х, якіякамфортна жылі пад савецкай і постсавецкайуладай. Яны пазьбегнулі суду і пакараньня,таму што ўлады ў нашай краіне былі іёсьць палітычнымі спадчыньнікамізлачыннай бальшавіцкай сістэмы. Міністрыгэтай улады зьяўляюцца на афіцыйныхсвятах ва ўніформах НКВД, дэманструюцьадданасьць сталінскім рэпрэсіям,падкрэсьліваюць сваю прыналежнасьцьда “русского міра” і сваё грэбліваестаўленьне да ўсяго беларускага. Рэжымнаяідэалогія і дэмагогія грунтуюцца на“ідэалогіі” сталіншчыны і савецкайсістэмы. І вось цяпер гэтыя ўладызаяўляюць, што яны будуць “мэмарыялізаваць”Курапаты, Лошыцу і іншыя месцы пакутніцтванашага народа. Іхняя “мэмарыялізацыя”– гэта зло, гэта ўварваньне ў народнуюсьвятыню, мэтай якога ёсьць блюзьнерстваі зьнішчэньне крыжоў і магіл. Народпавінен супраціўляцца гэтаму злу і недапусьціць разбурэньня народных помнікаўі мэмарыялаў.

Беларусаўзабівалі паводле загадаў імпэрскайМасквы. І ня толькі ў гады сталіншчыны.Пакуль існавала расейская дзяржава –ці то ў выглядзе улуса Залатой арды, ціто ў выглядзе імпэрыі або рэспублікі іфэдэрацыі – не спынялася зьнішчальнаявайна супраць нашага народу. Фізычнаезьнішчэньне мільёнаў беларусаў іварварская русіфікацыя – вось галоўныямэтады агрэсараў і акупантаў з Усходу.У нашы дні зноў над Беларусьсю навіслапагроза адкрытай агрэсіі з боку імпэрскайМасквы, акупацыі і ліквідацыі нашайдзяржавы. Наш народ павінен абараніцьсваю краіну і разграміць агрэсара. Бо,калі масква, крый Божа, захопіць Беларусь,то паўторацца жахі 1917-1956 гадоў: тэрор,высяленьне, выгнаньне, апанаваньненашай зямлі дзікімі чужынцамі. ПаўтораццаКурапаты і Лошыца. Трагічны лёс акупаваныхукраінскіх тэрыторый на Данбасе выразнагэта дэманструе. Расейскі імпэрскіфашызм павінен быць спынены і разгромленына нашай зямлі.

Дзядыдаюць нам запавет вернасьці роднаму ісьвятому – беларускаму: мове, культуры,нацыянальнаму адзінству, нашай прыўкраснайзямлі і народнай дзяржаве. Няўжо дарэмныянезьлічоныя ахвяры беларускіх пакаленьняў,змаганьне герояў, подзьвіг Народа? Няўжоцяпер – у ХХІ стагоддзі – мы аддамосябе і сваіх нашчадкаў у рабства дамаскоўскай арды, дзікай, дурной, пьянай,хлусьлівай, у палон крамлёўска-лубянскайалігархіі, якая сталася ганьбішчам наўвесь сьвет? Ніколі гэтаму ня быць! Нашнарод не дапусьціць перамогі зла.

Вельміцяжкімі ёсьць наступствы панаваньняантыбеларускага васальнага рэжыму,кіруемага Масквой, на нашай зямлі:разбурэньне эканомікі, чарнобыльскіэкспэрымэнт над людзьмі, ліквідацыябеларускага школьніцтва і падрыўнацыянальнай культуры, шалёнаярусіфікацыя, прымусовы ўдзел у міжнароднайпалітыцы на баку маскоўскай імпэрыі.Але калі беларусы адновяць нацыянальнаедзяржаўнае кіраўніцтва і дэмакратыю ўсваёй дзяржаве, усё гэта будзе пераадоленаў сумеснай працы, у нацыянальнайсалідарнасьці і зь верай у свае сілы.Будучыня Беларусі прыўкрасная і сьветлая.Жыве Беларусь!

Грамадаадказвала поклічам “Жыве Беларусь!Жыве вечна!”

Людзізапалілі ля Крыжа зьнічкі, усклалікветкі. На прыканцы мэмарыяльнагамітынгу ўсе засьпявалі нацыянальныдухоўны Гімн “Магутны Божа”.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

4лістапада 2018 г.