РЭЖЫМ ПЕРАПУЖАНЫХ ІДЫЁТАЎ

Вялікікалгас працягваецца. Зьявіліся запісывідэа-спэктакляў "нон-фікшн". Вельміцікава. Можна паглядзець на "Юцюбе". Гэта новы жанр у маскоўскай гібрыднайвайне. Як тэатразнавец скажу, што згледзішча тэатра зроблена ўсёпрафэсійна. З гледзішчапалітычнага – прымітыўна. Але, тым няменш, – прайшло. Асяроддзе рэжымнайўлады вялікага калгасу настолькіадсталае, што чыноўнікі нават незразумелі, што адбываецца. Каб зразумець,ім трэба было б быць грамадзянамі нацыі.Манкуртызм паталагічны. Дзяржава нязможа ўтрымаццана такіх ідыётах.

Значыцца,заходзіць група мужчын, тры-чатырыасобы, у дзяржаўную ўстанову да старшынірайвыканкама, намесьніка гарвыканкама,пракурора, загадчыка аддзела Міністэрствакультуры, дэпутата квазіпарляманту"палата" і г. д., вітаюцца і просяцьначальніка прад'явіць пасьведчаньнеасобы: хто ён такі і па якому праву тутзнаходзіцца. "А вы хто?" -- пытаецца,як правіла, агаломшаны начальнік. "Амы, -- кажуць, -- жыванароджаныя людзі,члены Сусьветнай міжнароднайэкстэрытарыяльнай прасторы натуральнагаправа, чалавекі-суверэны земства БелайРусі. Грамадзянства Беларусі няма, --кажуць візіцёры, -- беларускія пашпарты-- фікцыя, а Рэспублікі Беларусь не існуе.Мы, -- кажуць, -- рэальная ўлада, бо, згоднаКанстытуцыі, народ ажыцьцяўляе яенепасрэдна. Дык вось, мы яе ажыцьцяўляемяк грамадзяне СССР, бо Савецкі Саюз неразваліўся, ён існуе юрыдычна, але часовараспушчаны яго ворганы ўлады і ўдзельнікікарпарацыі РФ і РБ ды гаўляйтар АляксандарРыгоравіч кіруе гэтай фірмай, якаязарэгістраваная ў ЗША."

Зжыцьцёвага вопыту скажу, што калі б утых СССР і БССР да начальніка прышлі бтакія экстраваганты, то пасьля апошняйфразы начальнік спакойна выклікаў быпа тэлефоне нарад міліцыі, сказаў бызатрымаць суб'ектаў, высьветліць, хтотакія, адкуль і яму паведаміць. Тымбольш, што прыхадні адмовіліся паказывацьсвае пашпарты.

Тутжа, у выпадку, пра які я расказваю,лукашысцкія бюракраты-лапцюжнікінапалохаліся, пачалі лыпаць вачыма,пускаць бурбалкі, абурацца і адмаўляццапаказаць пасьведчаньнеасобы незнаёмцам. Пачалі зьімі спрачацца, няведаючы, хто яны, дыслухаць, разьзявіўшы рот. (Дарэчы,у акупацыйным сцэнары патрабаваньнепасьведчаньня асобы ў начальства патэхналёгіі момант вельмі важны.)

Тады"жыванароджаныя людзі" выклікаліАМОН, каб даведацца, што заначальнік і па якому праву сядзіць укабінеце.У кабінет завальваюцца два амонаўцы іпытаюць канкрэтна, напрыклад, былогаміністра культуры Гуляку (цяпер кіраўнікааддзела), чаму ён не паказвае пасьведчаньне.

"Вышто? Вы думайце, штогаворыце? -- залемантаваў Гуляка наамапаўцаў. -- Я ў сваім кабінеце.Шуневічу пазваню." (Шуневіч -- гэтаміністар унутраных спраў, расеец,кагэбіст, прысланы з Данбасу.)

Тады"амонаўцы" прапанавалі "жыванароджанымчалавекам" прыехаць у аддзяленьне,каб там аформіць заяву на Гуляку.

Апрыдурак з "палаткі" дык увогулеразгарнуў ім сваё пасьведчаньне і перададыходам сказаў: "Рэбята, ізьвініця,есьлі што ня так."

Ігэтак паўсюдна: свой "сюр" і свойэкстравагантны абсурд.

Звобразнага, сцэнарнагаі ігравога аспэкту спэстакль у жанрынон-фікшн сыграны пахвальна.Ёсьць ансамбль. Вызначанаманера гульні кожнага актора --нетаропкасьць, размова разважная,упэўненая, спакойным голасам, прынцыпіндактрынацыі, ніякіх эмоцый, упэўненасьцьу сабе, сыпаньне цытатамі законаў (якКручкоў у "Пінскай шляхце") і г. д.

Адмысловая адзначыў бы галоўнага актора, што вёўрэй. Для сябе ўмоўна назаву яго "палкоўнік",бо чымсьці мне вельмі нагадаўнезабыўнага палкоўніка расейскагаГРУ Гіркіна -- арганізатара акупацыіДанбаса. Словам, прадуманасыграная роля. Праўда, мушу адзначыцьі недахопы. "Палкоўнік" хваляваўсяі хаваў свой нэрвовы стан у бязладныхнепатрэбных рухах, перакідваньнемпапераў, зазіраньнем у партфель, счапляўрукі і г. д. Але ў цэлым ёндобра валодаў сітуацыяй і сваімголасам. Было яшчэ пару прапушчаныххібаў, зь якіх мы дакладна даведваемся,што гэтыя людзі з Расеі (магчымаз групы «Спэцапэрацыя па адраджэньніСССР», якую скарыстоўваеЛубянка). У цэлым, шчыра кажучы, янават не чакаў, што вядомая гастрольнаякантора з-за Вязьмы мае такія здольнасьціў сцэнічнай сфэры.

Штодатычыць лукашысцкай адміністрацыйнайвертыкалі, то гэта, вядома, фэнамэнсапраўднага калгаснага кшталту. Гэтая"вертыкаль" генетычна пайшла неад нашай шляхты, не ад паноў-рады, не адмагнатаў і ваяроў, не ад рыцараў ВялікагаКняства, не ад вучоных ды сьвятароў, дывольных земляробаў сялян, ды вольныхграмадзян нашых вольных магдэбургскіхгарадоў. Гэтая вертыкаль пайшла ад тых,што засталіся, ад якіх акупантыадабралі маёмасьць і зямлю, напляваліў душу, адабралі мову,ператварылі ў калгасьнікаў, навучыліўсяго баяцца, горшых завербавалі ваўладу і абавязалі служыць. Вось яны іслужаць.

Галоўныкалгасьнік, як вядома, кіруе ўладайстрога па калгаснай схеме і на калгаснымузроўні. Ягоныя падначаленыя такія ж.Яны даўно ператварыліся ў шэрасьць бязрозуму, бяз гонару, без найменшыхпаняцьцяў пра дзяржаву, нацыю, Радзіму,культуру, законы ды права, нават прасвае абавязкі. Сэлекцыя мадэфікаваныхасталопаў.

Алешляхта, дзякуй Богу, у нашайпрасторы яшчэ жыве. (Маюна ўвазе людзей патрыятычнай сьведамасьціі высокага духа).

Перадвайной і захопам Данбаса расейскаяагентура ва Украіне вытварала аналагічныяспэктаклі. Выступы далі досьвед. Карцінуакупацыі мы бачылі. Узброеныя вайсковыягрупы расейцаў з аўтаматамі захоплівалібудынкі мясцовай улады, арыштоўваліўкраінскае кіраўніцтва, вывешвалірасейскі сьцяг і аб'яўлялі расейскуюўладу.

Спэктаклінон-фікшн, пасьпяхова праведзеныя ўБеларусі, паказалі, што тут дастатковымможа быць прасьцейшы варыянт. Трохсуб'ектаў, магчыманават бяз зброі, заходзяць у ворганыўлады і кажуць, што аднаўляецца СССР,што яны ёсьць улада СССР і каб начальствайшло да хаты. Яно і пойдзе. А калі няпойдзе -- паклічуць АМОН, каб адвялі.Потым суб'екты зьбіраюць натоўп і кажуцьпра ўладу СССР. Натоўп пытае: "А какнашчот пенсіі?" "Усім дадзім",-- будзе адказ. Далейшызахоп краіны (такой краіны)-- справа руціны. Так ім будзездавацца.

Такшто -- "ю вэлкам" у Беларусь. Толькіна гэтым спэктакліскончацца.Тут кантора знойдзесваю магілу разам з імпэрыяй. Дастатковабудзе аднаго слова -- "ПАРА!" І янопрагучыць!

Іцяпер па сутнасьці таго, што сталася.Зафіксаваны факт групавой антыдзяржаўнайпрапаганды, замах на існаваньне ісуверэнітэт Рэспублікі Беларусь. Гэтыялюдзі павінны быць арыштаваныя, праведзнадазнаньне, узбуджана судовая справа,пачатае сьледзтва. Сумняваюся, штопракуратура выканае свой абавязак, бовідавочна, што ў спэктаклях акторамдапамагалі і АМОН, і Шуневіч, і ці ня ўсясістэма вертыкалі горада Менска. Тамузварот у пракуратуру мусіць быць адграмадзкасьці. Сама пракуратура нязрушыцца.

Зьвяртаюўвагу на спэцыфічны факт, які можапраліць дадатковае сьвятло на паходжаньнегэтых "жыванароджаных людзей" зграмадзянствам СССР. Ведаючы містыфікацыйныязвычкі маргіналаў, я павялічыў іхняесамадзейнае пасьведчаньне "жыванароджаных",каб убачыць характар тэкстуры фона.Выявілася ромбавідная кампазыцыя зьвязевай свастыкай у цэнтры ромба і зклясычнай свастыкай у цэнтры скрыжаваньнямодуляў арнамэнту.

Толькіня трэба будзе слухаць "лапшу" пра"мирныйзнак Востока" і т. п. этнаграфію.Этнаграфія да адэптаў СССР не адносіцца.Там яшчэ ёсьць іншая, з дазволу сказаць,"сімволіка", якая паказвае наўзровень людзей, што такое прыдумалі.Але хай бы гэта высьвятляла сьледзтва.Свастыка ў публічнай дэманстрацыіпасьведчаньня групы людзей ня можа быцьвыпадковай. Яе выява ня дружыць ззаканадаўствам.

Тутніжэй зьмяшчаю агульную копію пасьведчаньня"жыванароджаных" і выкадроўкупавялічанага фона.

http://pazniak.info/page_rejyim_perapujanyih_idyitay

Узаключэньне мушу яшчэ і яшчэ раззьвярнуцца да беларусаў: "Рыхтуемсяда абароны краіны, да збройнай барацьбыза яе свабоду і незалежнасьць. Што трэбарабіць -- сапраўдныя мужчыны ведаюць.Ды й я пра тое ня раз пісаў.

Другіспэктакль нон-фікшн зацягнуўся ў сэрыялі зьвязаны з генеральнай атакай усіхцёмных сіл на Народны Мэмарыял Курапаты.

Нагадаю,што дзеяньне пачалося з незаконнайпабудовы маскоўцамі ўахоўнай зоне Курапатаў так званагарэстаран-бардэля "Поедем-поедим".Кантора падрыхтавала тут групу ўласьнікаўі саўдзельнікаў з адной этнічнайпрыналежнасьцю. Індывідуальныя ролідакладна расьпісаныя. Суб'ект папрозьвішчу Ізраілевіч стаў працавацьпа часьці антысэмітызма. Гэта значыць,пераконваць грамадзкую думку, што ўсепратэсты супраць парушэньня законазабудоўшчыкамі злачыннага аб'екта ёсьцьантысэмітызм і нападкі на габрэяў,паколькі забудоўшчыкі -- габрэі. Першайахвярай антысэмітызму сьмелы Ізраілевічвыбраў тое, што канторы і трэба было:Таварыства Беларускай Мовы і спадарынюАнісім. Але нешта пайшло ня так, і агрэсарупрыйшлося жаласна прасіць прабачэньня.

З другога заходу ён напаў на газэту іжурналістаў, вызначыў нават сумумаральнага "ушчэрба" за антысэмітызм.Але зноў -- перакасяк. Суд адкінуўпрэтэнзіі як беспадстаўныя.

Зтрэцяга заходу настырны Ізраілевіч самтрапіў пад сьледзтва і пад варту. Восьтабе і на. І ўсё, здаецца, было зь ім длягэтай ролі ў парадку: поўная адсутнасьцьсумленьня і па часьці подласьці -- усёў норме, ды не хапіла розуму небараку.Такое там не даруюць. Чацьверты заходзавершыцца для Ізраілевіча камэрай зкратамі на ваконцы. Ну, хіба што зжаляцца,калі падзеліцца ды ахвяруецца. А тозабыўся, дзе жыве.

Тутзахваляваўся і спадар Зайдэс. Ні ён, нікантора ніяк не чакалі такога зацятагасупраціву ад абаронцаў памяці расстраляныхі стаяльшчыкаў перад брамай паскуднагарэстарана. Усё пайшло на перакасяк успадара Зайдэса і кнторскіх стратэгаў.Доўга ж цярпець такога "лузэра" нябудуць. І што рабіць? Спаліць? Здагадаюцца.Прадаць кітайцам? Крадзенае ня купяць.Ды й заказчыкі не дазволяць. І тадыЗайдэс (а ён жа разумны) вырашыў непрадаць, а купіць. Таней будзе. Знайшоўі тавар падхадзяшчы. Гэта кліенты такзванага Таварыства Аховы помнікаўгісторыі і культуры спадары Астаповічі Меляшкевіч. За 20 тысяч рублёў купіліся(дакладней, прадаліся). Яны, праўда,ніколі Курапатамі не займаліся, але жгрошы ня пахнуць. І зоймуцца яны за гэтаінвентарызацыяй крыжоў, пастаўленыхлюдзьмі і сябрамі КХП -- БНФ, будуцьскладаць сьпісы для МіністэрстваКультуры (гэта там, дзе сядзіць тойГуляка), якое ўсё апрыходуе, накладзелапу і пакажа народу, як на могілкіхадзіць.

Усепры выгадзе. І спадар Зайдэс, ікліенты-інвентарызатары, і Мінкульт.Вось толькі "народзец" (на іхнымжаргоне), які 80 гадоў таму тут пытаўся"за што?", вось толькі ён апыніццані пры чым, і ня з чым.

Хабарз рук крымінала кліенты яшчэ не ўзялі.І хай потым не займаюцца дэмагогіяй,пра "справу" і добрыя намеры. ЎБеларусі ня дурні. Высновы будуцьжорсткія і вынікі маркотныя.

Прыйдзеццаі спадару Зайдэсу пашыцца дарожкайвахлака Ізраілевіча. Хутка ён страціцьсваю ўпэўненасьць, убачыўшы неба ўклетачку. І ня будзе ведаць, адкуль штобярэцца. Ня будзе, бо ня дадзена. І"антысемітызм" тут не дапаможа.Данбаская транспартнаяфірма, што дзяліла плотз рэстаранвм Зайдэса,змылася адразу. Панятлівыя. Застаўсяадзін Зайдэс. Мы пачакаем. А вартакурапацкай памяці будзе стаяць даперамогі. І яны яе ўбачаць, гэтую пермогу,пад гукі рэстараннага вальса "Насопках Маньчжурыі",што прагучыць ўсьлед небараку, які думаўабпляваць сьмерць.

9лістапад 2018 г. Зянон Пазьняк