СЛАВА СЛУЦКІМ ЗМАГАРАМ!

Паважаныяспадарыні і спадары!

ВітаюВас на гераічнай Слуцкай зямлі, якойяна некалі была. Патрыятычныя дзеяньніпродкаў няхай стануць нам прыкладам. Ігэта не рыторыка. Над нашай дарагойБацькаўшчынай даўно навісла небясьпекаі навісае кожны дзень. Мы гэта бачым.Але іншыя думаюць, што нічога ня станецца,і шчасьліва выплыве наш карабель.

Такдумалі ва Ўкраіне, пакуль ні напала наіх навала з усходу. Але ўкраінцы мелігрунт. У іх была ўкраінская школа, сасьцен якой выходзілі адукаваныя ўкраінцыз пашанай да Ўкраіны, быў украінскікінематограф, там не было татальнайздрады і лукашызма. Нам будзе цяжэй. Алемужаймася, і найперш шануем нашуБеларускую Мову, Незалежнасьць і Свабоду.

Гэтакбыло тады. Тады тут, на Случчыне,Капыльшчыне, кругом і вакол жылі слаўныялюдзі, якія шанавалі сваю БацькаўшчынуБеларусь і сваю дзяржаву -- БеларускуюНародную Рэспубліку.

Якадбывалася тая барацьба наСлуччыне, мы добра ведаем, дападрабязнасьцяў. Але заўсёды кожны годтрэба нагадаць пра асноўнае, каб жылапамяць і праўда пра нашу гісторыю.

12-гакастрычніка 1920 года паміж савецкайРасеяй і пілсудзкай Польшчай, якіяваявалі на нашай тэрыторыі, быў заключаныпрэлімінарны (гэта значыць папярэдні)мір, у выніку якога яны бяз нашайпрысутнасьці на перамовах і бяз нашайзгоды вырашылі падзяліць між сабой нашузямлю. Мяжа падзелу праходзіла празМенскую вобласьць, перасякала Случчынуды Капыльшчыну, а паміж падзельшчыкаміўтварылася 30-кілямэтровая нэўтральнаязона, якая павінна была быць занятаярасейцамі.

Падзелі палітыка акупантаўвыклікалі рэзкае непрыняцьцесяродбеларусаў. 14-15 лістапада ў Слуцку адбыўсязьезд Случчыны. На зьезьдзе была абранаРада Случчыны, якой былодаручана арганізацыя абароны і стварэньнеСлуцкага войска супраціву агрэсіі.Рэзалюцыя заканчвалася словамі: "Няхайжыве Беларуская Народная Рэспубліка ўяе этнаграфічных межах!"

Ідалей -- увага! За тры дні была сфармаванаПершая Слуцкая брыгада стральцоў, якаяскладалася з двух палкоў і некалькіхбатальёнаў. А гэта -- 4000 жаўнераў. Стварыцьтакое войска з нуля за такі кароткі час-- гэта проста фантастыка. І тым ня менш,беларусы яго стварылі.

Гэтастала магчымым таму, што па ўсёй Случчынеўзьнікла народнае рушэньне. Бацькі ішліна вайну, а маткі самы пасылалі сваіхсыноў, бо ніхто не хацеў мець над сабойбальшавіцкага маскаля. Прытым прышло10000 дабраахвотнікаў. Але большую паловувярнулі да хаты, бо не было ім ні зброі,ні рыштунку. Зрэшты, з гэтых чатырохтысячаў толькі 25 адсоткаў мелі вінтоўкі.У першых баях папоўнілі забясьпечанасьцьзброяй да 50 адсоткаў за кошт трафеяў.

Барацьбабыла вельмі цяжкай, бо супраць беларусаўваявала цэлая ўкамплектованая 16-ярасейская армія. І тым ня менш слуцкіязмагары амаль месяц трымалі фронт напрацягласьці ста кілёмэтраў. Прытымшмат расейскіх салдатаў-сялян, якіяненавідзелі бальшавікоў, пераходзіліна беларускі бок. Тады бальшавікі кінулісупраць беларусаў кітайцаў, якія складалівялікую частку расейскага войска.

Дасярэдзіны сьнежня стала зразумела, штофронт супраць вялікай бальшавіцкайарды ўтрымаць ня ўдасца, і случакі адышліза раку Лань на тэрыторыю, акупавануюпалякамі. Аднак адзін батальён уколькасьці 400 жаўнераў застаўся, кабвесьці партызанскае змаганьне. Тадыпольскія і расейскія акупанты аб'ядналісяі выдзелілі з кожнага боку па батальёнувойска з кулямётамі, каб зьнішчыцьбеларускі партызанскі атрад. Але ў іхнічога не атрымалася найперш таму, штобеларускіх партызанаў масава падтрымліваламясцовае насельніцтва, і другое, гэтатое, што слуцкія партызаны аказалісядобрымі ваеўнікамі і змагаліся аж да18 сакавіка 1921 года -- часу заключэньнязлачыннага Рыскага падзелу Беларусіпаміж Масквой і Польшчай. Але й потымяшчэ доўга барацьба не сьціхала.

Усёбыло, як бачым, далёка ня так, як часамнапісана ў літаратуры. Ніхто самахоцьу магілу ня клаўся і ямы сабе не капаў,але змагаліся, колькі было змогі і сілы,і паказалі прыклад усім пакаленьнямнаперад, што за Айчыну і за яе свабодутрэба змагацца, нягледзячы на сілуворага.

Восьжа гэта няхай стане нашым дэвізам: ЗЬМЕЧАМ -- ДА ПЕРАМОГІ!

Ці,як некалі, выпраўляючыся ў паход нанемцаў, пісаў ім сьмелы Давыд Гарадзенскі:"Нас мала, літасьці нечакайце".

Ікалі недзе там далёка сядзяць крамлёўскіягномы і бесперастанку рахуюць, як імвыгадна загарнуць Беларусь, то хай лепшпакінуць надзеі свае назаўсёды, бо якразтут, у Беларусі, у чарговы раз яны знойдуцьсваю магілу.

СлаваСлуцкім змагарам!

СлаваАйчыне!

ЖывеБеларусь!

25лістапада 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК