КРАМЛЁЎСКІ ТЭАТР ГІБРЫДНЫХ ДЗЕЯНЬНЯЎ

(Выступнастудзеньскім2019годаСоймеКХП-БНФіБНФАдраджэньне”)

. ...Падканец 2018-га года крамлёўцы, як звычайна,ставяць спэктакль, альбо нават ладзяцьвідовішча на беларускую тэму. Задачапрыдушыць сатрапа і адкусіць кавалачак Беларусі (эканомікі, выгады, сувэрэнітэтуі г.д.). Гэта ёсьць тэставаньне Масквойяе антыбеларускай палітыкі. Крамлютрэба праверыць і пераканацца, якіявынікі, як ідуць справы, а зааднопрыціснуць сатрапа, каб не распускаўся.Падрыхтоўка да захопу Беларусі вядзеццаМасквой няспынна, таму тэставаньнеўваходзіць у руціну яе гібрыднай вайны.Маскве хацелася б удушыць нашу краінутак, каб можна яе было забраць голымірукамі, без супраціву.

Гэтакжа яны думалі правярнуць афёры і зУкраінай. Усё было падрыхтавана: свойпрамаскоўскі прэзыдэнт, свае перакупленыяалігархі і палітыкі, развалена армія,моцна панішчана ўкраінская мова і школа.Словам, настаў час браць Украіну голымірукамі. Ну, і што з гэтага вышла?!Крамлёўскія стратэгі яўна не чакалі,што атрымаюць мокрай анучай па пысе адукраінскага народа. І гэта яшчэ ня ўсё.Іх чакае разьвітальны баль з гробам уКрамлі, на якім будзе напісана: “расейскаяімпэрыя”.

Паратунаккрамлёўцы шукаюць у падпарадкаваньніБеларусі. Яны інакш ня ўмеюць думаць.Вопыт Арды не дазваляе. Яны мяркуюць,што калі зацягнуць, захопяць Беларусьу Расейскую гэбоўскую імпэрыю, то ўдзячнырускі народ зноў стане насіць на рукахПуціна і яго камарыльлю.

Цяперяны ўспомнілі пра сваю даўнюю «ліпу» –«союзное государство», якое маляваліяшчэ пры Ельцыне. З сур'ёзным выглядампачынаюць казаць пра стварэньне«дзяржаўных» ворганаў гэтагабеларуска-расейскага «гасударства» –суду, мытніцы, увядзеньня рускага рубляі т. п. акупацыйных прыдумак.

Калізіяў тым, што Крэмль па крымінальнай звычцыня хоча плаціць свайму сатрапу за здрадубеларускіх інтарэсаў. Яго страшацьзаборам улады, калі той не перастанепатрабаваць грошы. Крэмль хоча дармовайслужбы, разумеючы, што загналі кліентаў кут. Кліент пагражае пайсьці ў прымыда суседкі. Крэмль называе гэта«прэдацельствам».

Бядаў тым, што ўвесь гэты непрыстойны фарстоіць у сабе рэальную небясьпеку длянашай дзяржавы, свабоды і незалежнасьці,ён ужо два дзесяцігоддзі разыгрываеццана вачах беларускага народа, а ў народаяшчэ няма сілы, каб зьмесьці гэтыямафіёзныя фігуркі са стала ўлады. Праўда,час працуе не на агрэсараў.

ПерадНовым годам НКВД-ФСБ – злавесная партыяПуціна – пацярпела сакрушальную паразу,страціла ўвесь свой “православныйотдел” на Украіне. Мяркую, што цяпер затрыманьнем томаса ад Канстантынопаляўкраінцы пачысьцяць гэтую энкавэдзісцкуюправаслаўную зграю, вытрасуць бандзюгу партупэях зь іхніх папоўскіх рас іпадрасьнікаў.

Словам,было шмат прычын, каб крамлёўцы распачалісваю чарговую дэманстрацыю ў Беларусі.

Пачалося,як звычайна, праверана і нібыта стыхійна.Раптам паўсюдна, па ўсіх вобласьцяхагентура ў Сеціве арганізавала “апытаньні”наконт таго, ці хочуць беларусы далучыццада Расеі. Сама па сабе гэтая зьяваантыкастытуцыйная і антыдзяржаўная.Але хто там зьвяртае на гэта ўвагу ўСеціве. Там могуць рабіць што хочуць,хто папала, і вынікі атрымаць, якія хтохоча. І з гледзішча законнасьці, і згледзішча рацыянальнасьці – гэтаавантура, фікцыя. У чым жа сутнасьць?

Тутбанальная антыбеларуская прапаганда,сутнасьць якой – увесьці пытаньне абдалучэньні да Расеі ў грамадзкуюсьвядомасьць, зрабіць выгляд, нібы такоепытаньне існуе і (заўважце!) нібыта яновырашаецца галасаваньнем. Гэта фокусы,якія вытварае агрэсіўны маскоўскі бок,там, дзе ён рыхтуе акупацыю. Так былоздаўна. Нават у Фінляндыі ў 30-я гадыагентура імкнулася зрабіць нештападобнае. Толькі тады не было Інтэрнэта,і драньству не было свабоды.

Людзі,якія псіхалагічна трапляюць пад уплыўпрапаганды, часта забываюць элемэнтаныяведы, паводзяць сябе як зомбі чужойпалітыкі.

Пытаньніаб ліквідацыі дзяржавы, аб уваходжаньніў іншую дзяржаву, аб існаваньнінацыянальнай мовы не выносяцца нарэфэрэндум. Гэта агульнапрынятая норма,якая адлюстравана таксама і ў беларускімзаканадаўстве. Дзяржава і мова – гэтакаштоўнасьці, якія не належаць толькіаднаму пакаленьню, але ўсёй нацыі і яебудучыні (будучым беларусам). Таму лёсіх не вырашаецца на рэфэрэндуме, тымбольш што людзі могуць стаць аб’ектамманіпуляцый прапаганды іншай краіны.

Чагоможна чакаць ад грамадзтва, якое ня маесвайго нацыянальнага тэлебачаньня ірадыё, на тэрыторыі якога безразьдзельнапануе тэлебачаньне, радыё і электронныяСМІ чужой варожай краіны, прапагандаякой пастаянна кажа аб паглынаньнііншых тэрыторыяў. Такую сітуацыю стварыўздраднік народа Лукашэнка, і зробленаяна была даўно і з дальным прыцэлам.Гэты “прыцэл” – акупацыя і прапагандысцкаеапраўданьне акупацыі.

Мэтодарасейскіх акупантаў усюды аднолькавая.Усю гісторыю свайго існаваньня яны небудавалі сваё жыцьцё, а займалісяагрэсіяй, рабаваньнем, нападам на іншыякраіны, і тое ня спыніцца, пакуль будзеіснаваць гэтая сучасная арда. Захапіўшычарговы кавалак, яны прывозілі тудысваіх стаўленьнікаў, нават акупацыйны“урад”, праводзілі сходы і рэфэрэндумыпад рулямі зброі, імітавалі выбары іт.п. У акупацыйных выбарах і рэфэрэндумахніколі ня трэба ўдзельнічаць, бо гэтазаўсёды прафанацыя для апраўданьняакупацыйнай палітыкі. Не кажам ужо, штояны антызаконныя.

Пасьляпрапагандысцкай атакі з апытаньнямі ўСеціве адразу пачаўся чарговы націскна сатрапа, каб ён хутчэй здаваў Беларусьпад Маскву. Паўтараю, ужо 22 гады ідзезацяжная гібрыдная вайна Масквы супрацьБеларусі. Таму спрэс гучыць ваеннаятэрміналогія і ўльтыматумы. Тут увогуледаўно ўжо не дыпламатыя і не нармальнаяміждзяржаўная тэрміналогія.

Восьнядаўні ўзор такой лексікі. Віцэ-прэм’ерРасеі Д. Козак (вышэйшая афіцыйная асоба)заявіў, што не зьбіраецца абмяркоўвацьэканамічныя тэмы з урадам РэспублікіБеларусь без “прыняцьця прынцыповыхрашэньняў аб руху ў кірунку далейшайінтэграцыі Расеі і Беларусі ў рамкахСаюзнай Дзяржавы”. Ну як вам? Ну чым неарда?

Пасьляновага года загучэў класічны рускіжанр, выпрабаваны на Украіне. У Сецівезьявіліся фальшывая «сьведчаньні»нібыта ад «рускага турыста», які з сям'ёйпрыехаў ў Беларусь. Проста на вакзалена іх напала група нацыяналістаў затое, што яны не маглі гаварыць па-беларуску.Крычалі, каб вярталіся назад у Расею.Сьмелы расеяц тут жа параськідаўтрусьлівых беларусаў, нацыяналістыўцяклі, «но где это видано»,каб расейцаўне пускалі за «русскій язык»!? (Ці непара ўжо ўводзіць танкі?). А літаральнаўчора паведамілі пра новы «перасьлед»– З вагона мэтро ў Менску выгналі нейкагатыпа ў казацкай шапацы-кубанцы. Тутбудзе вэрхал на ўсе расейскія СМІ.Маўляў, псэўда-казакаў ня любяць! Расея«в опасності» і г. д. Чакаем паведамленьніпра рускіх хлопчыкаў у трусіках, прыбітыхцьвікамі да дошкі аб'яў беларускімінацыяналістамі. Калі хто зь беларусаўяшчэ ня ведае лубянскай класікі, – гэтаспэктаклі па стварэньні «образа врага»перад агрэсіяй на краіну.

Япастаянна нагадваю: беларусам трэбаціха, спакойна і цьвёрда рыхтавацца даадмысловай вайны, назапашваць, штотрэба, каб даць адпор, якога ворагі нечакаюць, і які стане для іх канцом.Спадзяваньні не на цёмны рэжым, але насябе, на сваю сілу, яна магутная, калінастане час.

Людзіза 22 гады, відаць, ужо прывыклі жыць падунутранай акупацыяй і паступовазабываюцца пра элемэнтаныя рэчы.Лукашэнка юрыдычна ня ёсьць прэзыдэнтамкраіны. Ён узурпатар, утрымлівае ўладунезаконна і зьяўляецца нелегітымнайасобай улады. Незаконныя выбары, якіяён праводзіў, сьвет не прызнаў задэмакратычныя і справядлівыя. Усепагадненьні, дамовы, саюзы, якія ёнзаключыў, маёмасьць,якую ён прадаў, -- усё гэта ня мае законнайюрыдычнай сілы. Гэта ўсё будзе намі,беларусамі, адменена ў першы ж дзень,калі ўзурпатар будзе ськінуты. Мы няраз паведамлялі пра тое міжнароднайсупольнасьці, у тым ліку і расейскайуладзе.

Усетак званыя “дамовы”, падпісаныяЛукашэнкам з Масквой пра яднаньнеБеларусі з Расеяй – гэта фікцыя, зробленаянасуперак закону, гэта адлюстраваньнепрацэсу гібрыднай акупацыі нашай краіны.Не існуе ніякай “саюзнай дзяржавы”.Гэта фікцыя, зробленая на паперыавантурнікамі, каб мець падставу душыцьБеларусь.

Ваўсіх гэтых выпадках яны (тыя, што рабілітакія “фікцыі”) не зьвярталі ўвагі ніна закон, ні на беларускі народ. І незьвяртаюць цяпер, абзываючы яго дармаедамі абдзіраючы яго працу. Даўно пара пачацьраспраўляцца з гэтым рэжымам. Алеграмадзтва яшчэ не сабрала сілы. Гэтыдзень, аднак, не за гарамі.

Уканцы 90-х – пачатку новага стагоддзямы, наша партыя КХП – БНФ, ацаніліздрадніцкія дамовы рэжыму ў адпаведныхдакумантах. Трэба вярнуцца і паказаць,чаго была вартая тая лукашыска-маскоўскаяавантура, якую цяпер яны дасталі з труны,каб зноў шантажаваць наш народ.

Учым складанасьць гэтай іхнай дзікайпалітыкі. Напачатку была задуманаавантура, у якую ніхто ня мог бы паверыць.Былы калгасьнік з саўгаса “Гарадзец”,атрымаўшы ўладу ў Беларусі, прымерваўсябе на крамлёўскі пасад. Ён ужо заранёўпрадаваў Маскве і наш сувэрэнітэт, іўсю Беларусь, падпісваў авантурныя актыаб “единении”. Самае кур’ёзнае ў тым,што гэты план ледзь-ледзь ня ўдаўся. АлеЕльцын раптам працьверазьвеў, і ўсёпайшло дагары нагамі.

Цяперашняяпасьпешная атака Пуціна на Беларусь іўльтыматум аб “единении” зьвязаныя збудучымі прэзыдэнцкімі выбарамі ўРасеі. Крамлёўцы хочуць фармальнастварыць “новую геапалітычнуюрэальнасьць”, каб потым Пуціна можнабыло б “выбіраць” яшчэ на 12 гадоў.

Тымчасам Лукашэнка, якому заўсёды начхацьна лёс беларускай нацыі, вымушаныбараніць сваю ўладу над краінай, бачачы,што Масква пагражае яго гэтай уладыпазбавіць. Ён крычыць аб раўнапраўі ішмат разоў тое паўтарае. І калі б Пуціняму тое “раўнапраўе” гарантаваў, тосатрап тут жа здаў бы нашу краіну разамз “народцем”, г. зн. пацьвердзіў бы планакупацыі.

АлеПуціну “раўнапраўе” не падыходзіць.Рэйтынг яго ў Расеі апусьціўся, а рэйтынгЛукашэнкі там больш за 70 адстоткаў.Пуцін ня хоча мець такога канкурэнтапры “раўнапраўі”, нягледзячы, што ФСБі фальсіфікацыйная машына выбараў уягоных руках. Тут інтрыга двух бандзюганаў,якія пікіруюцца, пырскаючы тэрміналёгіяйпра нафту ды сувэрэнітэт.

Пакульшто ні ў Расеі, ні ў Беларусі не нарасласіла, якая б зьмяла з гісторыі ўсю гэтуюнечысьць у Маскве і ў Менску. Але паволіі непрыкметна ў Беларусі сіла расьце.Маскалі адчулі тое і занепакоіліся.Непакойцеся і далей. Вашая магіла ўБеларусі чакае вас. Галоўнае для беларусаўдобра сабрацца, мець усё неабходнае длявайны, якую рыхтуюць нам у Маскве. Хайкожны патрыёт падумае пра сябе, пра свойунёсак у перамогу.

** *

Данаступнага Сойму мы мусім падрыхтаваццада арганізацыі канфэрэнцыі па канкрэтныхпытаньнях абароны спадчыны і маладогапакаленьня беларусаў ад разбуральнайнекрафільскай палітыкі антыбеларускагарэжыму.

Мяркуютаксама, што кіраўніцтву варта падрыхтавацьрэтраспэкцыю дзеяньняў рэжыму, НароднагаФронту і нашай партыі, каб нагадацьграмадзтву пра здраду Лукашэнкі і праяе працяг, працытаваць нашыя дакуманты.

Ястаю на прынцыпах, што зло абявязковамусіць быць пакаранае (інакш ня будзесправядлівасьці). Але каб дайсьці дагэтага, трэба шмат працаваць на будучыню.З гісторыі нашага існаваньня падсаветамі, ведаю, што гэта вельмі цяжкоезаданьне – працаваць на будучыню.Прытым, ведаючы, што нашчадкі, якіяасягнуць ці атрымаюць гэтую будучыню,ўсю вашу працу абплююць і абгадзяць;разуменьня не чакайце. Але трэба ведацьасаблівасьці беларускай палітыкі іадносіцца да гэтага спакойна, бо свабодапатрэбная ўсім. У вольнай Беларусі людзіраскрыюць свае лепшыя якасьці. БудучыняБеларусі будзе харошай.

13студзеня 2019 г. ЗянонПазьняк