АДМІНІСТРАЦЫЙНЫ “ПРАЦЭС” ЗА ЎСТАЛЯВАНЬНЕ КРЫЖА ПАМЯЦІ ЛЕТУВІСКІХ АХВЯРАЎ У КУРАПАТАХ

22студзеня 2019 г. адбыўся адміністрацыйныпрацэс, арганізаваны камісіяй паідэалогіі, культуры і моладзі Менскагараённага выканаўчага камітэта. Напрацягу працэса і пасьля яго на тэрыторыіперад будынкам Менскага райвыканкамазнаходзілася некалькі групаў асобаў уцывільным, некаторыя зь іх вялівідэаздымкі, у тым ліку ў той час, калізапрошаныя журналісты вялі відэазапісінтэрв’ю з людзьмі. Калі журналісты іграмадзяне запатрабавалі ў гэтых асобаўпрад’явіць дакуманты, адразу ж прыбыўміліцэйскі патруль.
Міліцыянты адмовілісявыконваць патрабаваньне грамадзян іправяраць дакуманты ў тых асобаў, штовялі відэаздымкі без дазволу грамадзян.Было зразумела, што тэма Курапатаў непакінула абыякавымі ўлады, і янызабясьпечылі сябе спэцпадтрымкай ідадатковай аховай.

Адміністрацыйнаякамісія праходзіла ў стылі абсурда, штовыклікала сьмех прысутных у памяшканьніграмадзян, патрыётаў якія прышліпадтрымаць абвінавачаных. Усім кіравалане камісія, а сакратарка (!), якая непісала пратакол, а заявіла, што “напішаяго потым”. Пасьля тэлефанаваньнястаршыні адміністрацыйнай камісіі упамяшканьне ўвайшлі два міліцыянты ізнаходзіліся там да канца працэсу.Таксама асоба, прадстаўленая як работнікрайвыканкаму, праводзіла відэазапіспрацэса. Супраць сп. Юрыя Беленькага,выканаўцы ў Беларусі абавязкаў старшыніКХП-БНФ, і сп. Валерыя Буйвала, сакратараУправы КХП-БНФ, былі высунуты абвінавачваньніва ўстаноўцы “крестов”, а менавітакрыжа памяці летувісаў, расстраляныху Курапатах, без дазволу міністэрствакультуры РБ.

Сп. Беленькі, спасылаючысяна заканадаўства даказваў, што ўстаноўкакрыжа на могільніку не зьяўляеццамастацкай дзейнасьцю, якая патрабуенейкіх міністэрскіх дазволаў. Беларускінарод ставіць крыжы ў Курапатах ужо напрацягу 30 гадоў, а па ўсёй нашай краінеза стагоддзі людзі паставілі і ставяцьтысячы і тысячы крыжоў. Ён выказваўпратэсты супраць відавочных парушэньняўадміністрацыйна-працэсуальнага кодэксу,але камісія адхіляла іх і працягвалапаседжаньне.

Сп. Валеры Буйвал заявіў,што ня ўдзельнічаў ва ўсталяваньні“крестов”, а праходзіў у гэты час падарозе ў Курапатах, што як сьведкапацьвердзіў сп. Ю. Беленькі. Камісія ўякасьці доказаў “адміністрацыйнагапарушэньня” прадставіла пратаколы,складзеныя двума работнікамі “Лясгасу”,якія былі ў той час у Курапатах, ізробленыя імі відэаздымкі. Алеабвінавачаныя заявілі, што на відэаздымкахёсьць толькі сюжэт аб тым, як людзі ідуцьпа дарозе ў Курапатах. Камісія не ўзялапад увагу гэтыя заявы, адмовіласявыклікаць на паседжаньне работнікаў“Лясгасу” і прыступіла да галасаваньня.Кожнаму з патрыётаў быў прызначаныштраф у 15 базавых заробкаў – 382 рублі.Было зразумела, што рашэньне аб пакараньнібыло прынята заранёў і не самойадміністрацыйнай камісіяй, а тымі, хтопакіраваў гэтай абсурднай дзеяй. Патрыётызаявілі, што будуць абскарджвацьнезаконны прысуд і зьвяртацца ўпракуратуру.

Галоўныявысновы з гэтай падзеі наступныя. Рэжымуварваўся на тэрыторыю Народнагамэмарыялу ў Курапатах і абвясьціўтэрыторыю пахаваньняў “сваёй” не длятаго, каб апекавацца магіламі і дапамагчыграмадзтву працягнуць справу ўвекавечваньняпамяці бязьвінных ахвяраў расейскайакупацыі. Якраз наадварот, рэжым спрабуезьнішчыць народную сьвятыню і разьлічваезрабіць гэта ў некалькі этапаў. Заразразгортваецца першы этап: перасьледпатрыётаў, якія даглядаюць магілы іўсталёўваюць крыжы, – робіцца гэта, кабспыніць народнае рушэньне па стварэньніНароднага мэмарыялу. Таксама робіццапрэцэдэнтны выпадак: забарона ўсталяваньнякрыжа ў Курапатах і выдаленьне (а,магчыма, што і зьнішчэньне) яго. Другімэтапам рэжым плануе зьнішчэньне усіхкрыжоў на магілах пакутнікаў (падвыглядам “належнага навядзеньняпарадку”). Трэцім этапам рэжым мяркуезьнішчэньне магіл і ператварэньнеКурапатаў у парк або пабудову на гэтыммесцы нейкіх будынкаў і іншых аб’ектаў.

Беларусыне павінны дапусьціць рэалізацыізлачыннага плану Масквы, якая ўжозьнішчыла безьліч масавых пахаваньняўахвяраў сталінскага тэрору на тэрыторыіРасеі, а цяпер рукамі сваіх мясцовыхпаслугачоў распачынае зьнішчэньнеКурапацкай сьвятыні. Людзі павінныісьці ў Курапаты, каб ушаноўваць памяцьпакутнікаў: ставіць крыжы на магілах,ускладаць кветкі, запальваць зьнічкі,бараніць Народны мэмарыял ад дзяржаўнагавандалізма. Імпэрыя Зла павінна пацярпецьпаразу ў гэтай, распаленай ёю гібрыднайбітве за нашу памяць, за нашых пакутнікаў,за сьвятыя крыжы.


Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ


22студзеня 2019 г.