ДЫСІДЭНЦТВА Ў ЗАСЕНІ ІМПЭРЫІ

Усьнежні мінулага года памерла “старэйшаяправаабаронца Расеі” Л. М. Аляксеева.На пахаваньне прыехаў Пуцін. Праваабаронстваў Расеі гэта частка імпэрскай сістэмы.Пры Пуціне яно было ўключана ў сістэмуспэцслужбаў. Л. Аляксеева засядала ў т.зв. Савеце па правах чалавека прыпрэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі, шэрагудзельнікаў жалобнай цырымоніі засядаюцьтам дагэтуль.

Л.Аляксеева і шэраг іншых “сымвалаўперабудовы” «фундамэнтальна» запісаныў згаданы Савет. Яны ня выйшлі адтульпасьля самых жудасных злачынстваўсупраць чалавечнасьці, пасьля самыхцынічных парушэньняў правоў чалавека,зьдзейсьненых пуцінскім рэжымам і падкіраўніцтвам начальніка рэжыма. Пятыгод ідзе ваенная агрэсія супраць Украіны,расейская авіяцыя нішчыць сірыйскіягарады і цывільнае насельніцтва, а яныўсё засядаюць. І калі згадаць пра вынікігэтага супрацоўніцтва з крамлёўскімізлачынцамі, то вынікаў – нуль. Яны загады нявызвалілі з турмы ніводнага незаконнаарыштаванага, захопленага рэжымам узакладнікі, растаптанага відушчайлубянскай Фэмідай чалавека.Ніводнага! Падобна, што гэтыя людзідаўно зрабіліся “класава блізкімі”сістэме ў якой існуюць.

Многіхзь іх мы бачылі і слухалі на канфэрэнцыяху Менску і ў іншых краінах. Яны добравалодаюць расейскай лексікай, мысьляцьмэтафарычна, дзеляцца сваім жыцьцёвымдосьведам. Для многіх беларусаў былоцікава паглядзець на гэтыя «легендысавецкага дысідэнцтва», пра якіх празглушылкі ў эфіры “Голаса Амэрыкі” і“Радыё Свабода” нам распавядалі ўзмрочныя часы таталітарызма. Паглядзеліі паслухалі… Ніхто зь іх, ні разу нявыказаўся ў падтрымку незалежнасьціБеларусі, за нашу культуру, мову, саспагадай да нашага народа. Ніхто ініколі. Былі толькі агульныя тэарэтызаваньні“пра дэмакратыю і правы чалавека”.Добра, што ў іх спрацоўвалі тармазы, іяны не заяўлялі таго, пра што думалі –“нетукраінской націі, нет такой націі –белоруссов”.Але стрымлівацца ім было цяжка, гэтаадчувалася.

Часад часу і вельмі пасьлядоўна “людзі-легенды”шчыра раскрывалі і раскрываюць сваюімпэрскую душу. А. Салжаніцын напісаўцэлы трактат пра тое, што Беларусь іУкраіна – неад’ёмныя часткі Расеі. А.Сахараў прадставіў быў грамадзтву свойвялікі праект “Канстытуцыі Саюзарэспублік Эўропы і Азіі” (СРЭіА!). Зрабіўгэта пры раньнім Гарбачове, калі наваткрамлёўцы напоўніцу рыхтаваліся дагрунтоўнай рэканструкцыі імпэрыі. Наканфэрэнцыі ў Львове пару гадоў тамумы сталі сьведкамі пасіянарнага сьпічазнакамітага дысідэнта С. Кавалёва, якіпаўтараў рэфрэнам: “И что вы так напираецесо своим украинским языком? Вот у нас вРоссии 100 государственных языков!Учитесь!..” На канфэрэнцыі ў Кракавебеларускія ўдзельнікі падыйшлі (панаіўнасьці) пазнаёміцца зь яшчэ адным“чалавекам-легендай” А. Падрабінэкам.Масквіч прыязна ўсьміхнуўся і адразуж выдаў рытарычнае пытаньне: “Апочему это у вас в Белоруссии такугнетается русский язык в области борьбыза демократию?!..”Многія зь беларусаў дагэтуль вераць урамантычна-рэвалюцыйны арэол ваколпостаці знанага Ул. Букоўскага. Ён толькіраз выказаўся пра Беларусь. Адказаў напытаньне беларускага журналіста праагрэсіўныя дзеяньні Расеі, якая хочапаглынуць Беларусь у “саюзнай дзяржаве”:“Ну и что такого? -- сказаў класик, -- Вонвся Западная Европа объединяется вЕвросоюз и ничего…” Прыклады можнапрацягваць.

Задзесяцігоддзі Беларускага вызвольнагазмаганьня расейскія праваабаронцы ніразу не падтрымалі патрыётаў, ні разуне паставілі свае подпісы пад зваротаміда міжнароднай супольнасьці дзелявызваленьня нашых увязьненых фронтаўцаў.Ніхто і ніколі. Беларускія патрыётыдаўно ўжо да іх ні з чым не зьвяртаюцца.Польскія сябры Беларусі зьвярнулісяаднойчы (па наіўнасьці) да вядомыхрасейскіх “людзей-легендаў” у падтрымкуфронтаўца Сяргея Каваленкі, жыцьцёякога ў вязьніцы было пад пагрозай увыніку галадоўкі пратэсту. Тэмпэрамэнтны адлуп ім дала з парыжскайэміграцыі вядомая савецкая праваабаронцаН. Гарбанеўская. Яна гукнула ім рэзка:“Яне буду подписываться в пользу человека,который выступает против моей России!..” (дарэчы, тое ж самае сказала«праваабаронца-пуціністка» і Л.Аляксеева). Цяпер і польскія калегіведаюць, што ня трэба хадзіць у гэтыглухі кут.

Зусімне выпадкова, што ў 1988-91 гг., на этапеактыўнага змаганьня за незалежнасьцьпадсавецкіх народаў, на міжнародныяпалітычныя канфэрэнцыі зьбіраліся ўсе– ад эстонцаў да крымскіх татараў.Расейцаў не запрашалі, зь імі не былопра што гаварыць. Нават цяпер, калі ўпостсавецкіх краінах зьбіраюццаміжнародныя сустрэчы вэтэранаўдысідэнцкага руху і нацыянальна-вызвольнагазмаганьня, расейцаў там няма. Хацявэтэраны сядзелі ў турмах і лягярахразам зь імі, і здавалася б, агульныятэмы ёсьць. Але не, тэмаў няма.

Уседаўно зразумелі самае сутнаснае ігрунтоўнае. Расеец можа сто гадоўпраседзець у ГУЛАГу, можа ярка і шматслоўнаагулам выказвацца пра дэмакратыю, алесамае галоўнае для яго – існаваньнеМаскоўскай імпэрыі любым коштам, трыюмф“русского мира” і захаваньне ардынскагастатус-кво на чужых захопленых тэрыторыях.

ВалерыБуйвал