АТРАКЦЫЁН “БАБІЧ”

Удыпламатычнай практыцы дзейнічае шэрагправілаў, вызначаных традыцыяй,дыппратаколам і актуальным кодэксампаводзінаў. Усе ведаюць, што дыпламатыя– адна з формаў разьведкі, кожнаядыпламатычная пляцоўка ў чужой краінеслужыць для зьбіраньня інфармацыі, яеаналізу і перадачы ў цэнтр – сталіцудзяржавы, пад сьцягам якой гэтая пляцоўкафункцыянуе за мяжой. Ніхто, аднак,публічна не заяўляе пра гэта. А калілюбому дыпламату задаць пытаньне “праразьведку”, то ён усьміхнецца, махнерукой і скажа, што ягонай задачай ёсьцьвыключна наладжваньне ўсебаковых іўзаемавыгодных адносінаў паміж дзяржаваміі народамі, умацаваньне дружбы іўзаемаразуменьня – і ня больш таго.

Прыгожыяпрамовы, прыязныя жэсты і, як кажуцьітальянцы, “complimenti,complimenti!”– вось як выглядае класічная дыпламатыя,якая зьяўляецца, можна сказаць, аднымз жанраў творчай дзейнасьці. Гісторыядыпламатыі дае шэраг проста анэкдатычныхпрыкладаў, калі дзеючыя асобы да канцавыконвалі свае дыпламатычныя абавязкі,не баючыся падацца сьмешнымі. Калі ўчэрвені 1940 года фашыстоўская Італіяаб’явіла вайну Францыі, амбасадарІталіі перадаў ноту аб гэтым французкамупрэм’еру са словамі: “Спадзяюся, штогэта будзе спрыяць наладжваньнюадэкватных адносінаў паміж нашымікраінамі!” А раніцай 22 чэрвеня 1941 годаў кабінэце Молатава германскі амбасадарфон Шуленбург пасьля ўручэньня Крамлюноты аб пачатку вайны завершыў свойкароткі спіч асабістым прызнаньнем: “Яўпэўнены, што гэта ёсьць сур’ёзнаяпамылка майго ўраду. Спадзяюся, што ўсёўрэшце рэшт наладзіцца”.

Паводзінырасейцаў, якія дзейнічаюць паддыпламатычным прыкрыцьцём у незалежнайБеларусі, таксама засьвяціліся ў шэрагуанэкдотаў, толькі афарбоўка гэтыхсюжэтаў мае надта змрочны характар.Накіраваныя ў Беларусь лубянскіядыптаварышы настолькі расслаблялісяі гублялі кантроль над сабой, што часамрабілі перад прыездам у Менск такіяпублічныя заявы, у якіх адмаўляласядзяржаўнасьць нашай краіны, яе культураі нават існаваньне нашай нацыі. НаватМасква не магла перакрочыць праз такіскандал, і некаторыя з прызначэнцаў усувязі з гэтым так і не даехалі да Менску,пераведзеныя на іншыя месцы лубянскайдзейнасьці.

Звыклайтрадыцыяй сталі паханскія паводзіныпры ўручэньні вярыцельных граматгалоўнаму начальніку мясцовага рэжыму.Паводле пратаколу, прынята рабіцьглыбокі паклон перад першай асобайдзяржавы, а потым ветліва працягвацьяму тэчку з афіцыйнымі дакумантамі.Маскоўскія дыпначальнікі ўмела нагадвалісвайму васалу, дзе ягонае месца. Яныцырыманіяльна падыходзілі да яго ібесцырымонна, без паклонаў і кніксэнаўз размаху тыцкалі яму тэчкай у жывот.Пры гэтым глядзелі на яго халоднымівачыма, як удаў на труса. Рэжымнаетэлебачаньне не рэтушыравала гэтыяганебныя для рэжыма сцэны. Яны сталісянормай міжрэжымных адносінаў.

Рознагамы наслухаліся за дзесяцігоддзіпрамаскоўскага рэжыму ад расейскіхамбасадараў. У любой іншай краіне іхніявыбрыкі і агрэсіўныя паводзіны прывяліб да рэзкіх дэмаршаў існуючай улады івыдаленьня расперазаных асобаў. Тутдэмаршы былі, але ўсё штучныя, распрацаваныяагульным сцэнаром у Маскве для падмануі дэзарыентацыі беларускага і міжнароднагаграмадзтва. Дастаткова ўспомніцьмалочныя і мясныя “войны”, “адкліканьнеамбасадараў для кансультацый” і г.д. Увыніку расейская імпэрыя рабіла чарговыякрокі па гібрыднай акупацыі нашайкраіны.

Алетакога мовэтону, які дазваляе сябецяперашні амбасадар РФ у Менску М. Бабіч,здаецца, мы яшчэ не назіралі. Ад самагапачатку свайго прызначэньня ў Беларусьі асабліва апошнім часам ён выказваеццанаўпрост, з зухаватай шчырасьцю нахабніказ маскоўскай півярні. Перш за ўсё трэбападкрэсьліць, што кожнае слова амбасадараБабіча і агульны кантэкст ягоных заяваўгруба парушаюць дыпламатычны пратакол.Калі дыпламат не трымае ў руках “царскуюграмату” (афіцыйны дакумант ад свайгоўраду) і не чытае зь яе, то ён проста нямае права рабіць “самастойныя заявы”на шэраг важнейшых тэмаў: міру і вайны,тэрытарыяльнай цэласнасьці і дзяржаўнагаладу, палітыкі і палітычных арыентацыйдзяржавы, у якой ён акрэдытаваны. Простаня можа, гэта забаронена. А генэралБабіч, вядомы сваёй папярэдняй біяграфіяйарганізатара палітычных і ваенныхправакацый на постсавецкай прасторы(за гэта яго адмовіліся прымаць амбасадарамва Украіне) амаль штодня падкідвае ўінфармацыйную прастору заявы пра тое,як Расея будзе бараніць Беларусь убудучай вайне, як яны будуць стаяць наварце нашага сувэрэнітэту. Пра ўсё гэтаспачатку, прынамсі, павінны былі бафіцыйна папрасіць Маскву беларускінарод і беларускі ўрад (калі б такі быўу наяўнасьці). Але нават тады Бабіч могбы агучваць толькі крамлёўскія заявы.Усё гэта выклікала адэкватныя, здаваласяб, рэакцыі ў прэсе наконт таго, што “мыяму не рэгіён Расейскай Фэдэрацыі, штоён сабе дазваляе!”. А потым дайшло датаго, што бальшыня рэжымных і так званыхнезалежных СМІ адмовіліся прыслацьсваіх рэпарцёраў на прэс-канфэрэнцыю,якую М. Бабіч даваў з нагоды 5-годдзярасейскай акупацыі Крыма. Гэта быў іхні“пратэст” супраць заяваў М. Бабіча іпалітыкі Расеі.

Утой жа час рэжым рэгулярна падкрэсьліваена фоне Бабічавых выступаў сваю ролюабаронцы беларускага народа і сувэрэнітэтунашай дзяржавы. Фальшывы патэрналізмлукашыстоўскай каманды набывае часамкур’ёзныя формы. Падчас візыту ў Польшчувышэйшыя прадстаўнікі каманды наведалімагілы ахвяраў антыбеларускага тэрору1940-х гадоў на Беласточчыне, вянкіўскладалі і заявы рабілі. Ніколі ранейяны гэтымі ахвярамі не цікавіліся ды йцяпер выкарысталі іх як палітычнуюкан’юнктуру. Няма веры ў шчырасьць тых,хто арганізоўвае цяперашні працэсзьнішчэньня беларускай нацыі і нашайдзяржавы. Пару разоў яны фыркалі іадрасна на М. Бабіча. І выглядала гэтанастолькі ж абсурдна.

Зьбіраючыгэтыя дэталі ў адну карціну, можназрабіць выснову, што перад наміразгортваецца “deceptionoperation”– падманная апэрацыя гібрыднай вайны.Кінуўшы перад нашым грамадзтвамінфармацыйную прыманку, маскоўскіяарганізатары антыбеларускай вайны утой самы час праводзяць чарговуюспэцапэрацыю супраць Беларусі закулісамі, без якіх-кольвечы заяваў,эфэктных прыёмаў і інфармацыйнайтраскатні. Што канкрэтна робіць Масква,стане бачным і зразумелым у бліжэйшычас. Абы ня надта позна. Але можна быцьупэўненымі, што адбываюцца агрэсіўныядзеяньні, якія супярэчаць міжнароднамуправу і накіраваныя на ўмацаваньнегібрыднай акупацыі Беларусі. У рэчышчыпадрыхтоўкі Масквой вялікай вайнысупраць суседняй нам Украіны і ўсягоцывілізаванага сьвету спэцапэрацыяКрамля павінна напаўняць душы людзейтрывогай і прымушаць рыхтавацца даабароны Айчыны.

АркадзьЛяхаў

26-03-2019