ЧАС, КАЛІ НАСАРОГІ ДОБРА ПАХНУЦЬ

Ужоў 70-х гадах мінулага стагоддзя Масквабыла пераканана, што зь Беларусяй янарасправілася, і беларуская нацыя большне падымецца. Тады перасьледвалібеларускую інтэлігенцыю, пазбаўляліпрацы, цягалі на допыты ў КГБ, каб прышыцьсправу. Мне на тых допытах адкрытаказалі, што Беларусі ўжо няма і ня будзе.Яны сьвяткавалі (як яны меркавалі) нашусьмерць.

СтварэньнеБеларускага Народнага Фронту, адкрыцьцёКурапатаў і незалежнасьць Беларусістала для лубянскіх стратэгаў Масквыпоўнай нечаканасьцю.

Зпаразы ў 80-90-х Масква зрабіла высновы.Задачай яе стала ўсё вярнуць, як было:ліквідаваць Беларускі Народны Фронт,палітычна зьнішчыць, скампрамэтаваць,зганьбіць носьбітаў “Адраджэньня” ісаму ідэалёгію нацыянальнага Адраджэньня.

Напрацягу апошніх 25 гадоў такая расправачасткова адбылася. У 1995 годзе сп. Шэйманамбыў створаны “эскадрон сьмерці” начале з Паўлічэнкам, дзеля фізычнагазьнішчэньня палітычных праціўнікаўрэжыму. Першым мусілі забіць кіраўнікаБНФ. Пра гэта я быў папярэджаны прыхільнайасобай з дзяржаўных структур. Забойстване адбылося. Тым часам былі забітыяіншыя (В. Ганчар, Ю. Захаранка і інш.).

УсеДэпутаты Незалежнасьці (дэпутатыАпазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-гаскліканьня) былі пазбаўлены працы імагчымасьці дзяржаўнага сацыяльнагазабясьпячэньня. Пастаянна вяласяпрапаганда па іх дыскрэдытацыі імаральным прыніжэньні.

Улічваючытакое становішча, мы, ДэпутатыНезалежнасьці, на сваім сходзе за мяжойпрынялі рашэньне ўстрымлівацца адкрытыкі адзін аднаго, што б ні здарылася,каб не даваць нагоды рэжыму для ахайваньнясправы Незалежнасьці.

У1999 годзе пры ўдзеле КГБ і нямецкайвыведкі (Ганс Вік) быў расколаты БеларускіНародны Фронт і створана “дэмакратычная”апазыцыя, фінансаваная з Захаду. Прытымпаступленьне заходніх фінансаўкантралявалася КГБ. На гэтыя ж грошы,дзякуючы кантролю, фінансаваласягэбоўская агентура ў “дэмапазыцыі”.Галоўная задача, якая ставілася немцаміі «схавана») Лубянкай перад “дэмапазыцыяй”,-- садзеяньне інтэграцыі Беларусі зРасеяй.

У2010 годзе “дэмапазыцыя” была практычналіквідаваная “за ненадобностью”(спынена заходняе фінансаваньне).

Быластворана новая “апазыцыя” з кадравыхфункцыянэраў пад назвай “говори правду”.На падстаўнога “лідэра” новагагэбоўскага фантома быў запрошаны вядомыпаэт-патрыёт Ул. Някляеў (які пагадзіўся).Фінансаваньне ішло з Захаду, алезразумела, што гэта былі грошы Масквы.Афёра скончылася ў 2010 годзе пагромамусіх апазыцыйных сілаў у Беларусі іфактычнай ліквідацыяй грамадзянскайсупольнасьці.

Нашапартыя КХП-БНФ і я асабіста імкнулісяпрадухіліць катастрофу і паўплывацьна Някляева, на ягоныя дзеяньні ў выбарчайкампаніі. Але ён нічога не зразумеў.

Насёньняшні дзень з удзелам узурпатараўлады і КГБ фармуецца ўжо трэцяяпадстаўная “апазыцыя” з людзей, ранейвядомых і патрыятычна настроеных.Галоўная мэта рэжыму ў стварэньні гэтайчарговай “апазыцыі” – кампрамэтацыябеларускай ідэі і беларускага Адраджэньня.Таму прадугледжана, што гэтая апазыцыйнаяпубліка будзе кантактаваць з рэжымам,казаць яму пра сувэрэнітэт, культуру інезалежнасьць. Рэжым будзе ківацьгалавой, абяцаць, спасылацца і т.п. Увыніку Масква быццам бы будзе нэрвавацца,што ўзурпатар і “апазыцыя” “аб’ядноўваюцца”дзеля абароны сувэрэнітэту. Захад будзебачыць, што нарэшце, узурпатар і “апазыцыя”ўступілі ў стан перамоваў (наперадзеяшчэ прыдумаюць “круглы стол”). Абеларусы павінны ўбачыць, што людзі,якія пазыцыянуюць сябе як беларускіяпатрыёты, за мову ды за культуру, людзігэтыя гатовыя абдымацца з суб’ектам,які зьнішчыў, скалечыў маладосьцьбеларускай незалежнасьці, апаганіўбеларускую нацыю, зьняважыў беларускінарод, гандлюе сувэрэнітэтам, расстралянайпамяцьцю народа, прадаў нацыянальныяінтарэсы Маскве і круціцца перад ёй,хлусячы ўсім.

Маніпуляцыятут класічная – люді павінны ўбачыць,што гэтыя беларускія “змагары” такіяж фальшывыя, як і рэжым. І, маўляў, ўсё,што стаіць за іхняй фразэалогіяй –таксама фальшывае, бо яны такія жбяспрынцыпныя, як і ўлада.

Гэтатой выпадак, калі нельга набліжацца дацмока, які сьмярдзіць і цягне ў абдымкі.Але тут, відаць, ужо, як у Іянэску, –насарогі пачынаюць добра пахнуць.

Некаторыяпрыдворныя нэаапазыцыянэры ўжо заявілі,што ідуць на выбары “прэзыдэнта” ібудуць дамагацца “рэальнага” дзьвюхмоўяў краіне. Вопыт у беларусаў тут таківялікі, што нават вожыку вядома, штодзьвюхмоўе – гэта мэтад русіфікацыі іліквідацыі беларускай мовы, накінутыМасквой. Прыдворная “апазыцыя” хочатое дзьвюхмоўе “штурхаць”.

Колькасьцьнэаапазыцыянэраў вакол адміністрацыіня больш за 7-8 асобаў. Ня буду называцьіхных прозьвішчаў. Яны на віду. Астатніяпраявяцца самы. Увогуле я б не парушаўпакуль што гэтай тэмы, калі б неэкстраардынарная падзея, якая зьбянтэжыламногіх.

Пэрыядычна(асабліва пасьля чарговых саступакМаскве) узурпатар наладжвае сямігадзінныяадказы на пытаньні падабранайграмадзкасьці. Гэтыя адказы, размовы,выказваньні ніколі нічога ня значаць(ня значылі) і ня маюць значэньня. Тутсловаблудства, перамешанае з кашчунствамі хлусьнёй, з мэтай надурыць людзей,якія вераць словам (а не справам).

Згодназ задачай стварэньня “прыдворнай”апазыцыі, адміністрацыя ўзурпатаразапрасіла на слуханьне некалькі ДэпутатаўНезалежнасьці. Два зь іх прышлі. Узурпатарпастаянна спасылаўся на іх прысутнасьць.Але самае дрэннае здарылася потым. Яныз захапленьнем пракамэнтавалі ўбачануюпашляціну. Вось што сказаў адзін зь іх:

Яўпершыню на такім паседжаньні і, канешне,не чакаў, што Аляксандр Рыгоравіч столькіўвагі зьверне на мяне. Я вельмі ўражанысустрэчай. Мне было вельмі цікава”.

Восьшто сказаў іншы: “Я быў проста ўзахапленьні ад таго, што чуў і бачыў. Ямагу параўнаць хіба з тым, як было, калія (?)абвяшчаў нашу незалежнасьць, і цяпер,праз 25 гадоў паўтарылася тое, што было”.

Гэтажахліва. Можна было б зразумець такуюлісьлівасьць, калі б яны ўступілі ўкалабарацыйныя дачыненьні з рэжымам,калі б ім надалі пасады міністраў, ціхаця б паабяцалі. І тады б яны, магчыма,спадзяваліся б рэалізаваць сваемагчымасьці. Тут жа яны пачулі толькіпустыя словы ад суб’екта, які паталагічнаілжэ, і якому ні ў чым ня можна давяраць.І яны тое цудоўна ведаюць.

Выказваньнеаб “захапленьні”, як тады, каліабвяшчалася незалежнасьць, і што «цяпер,праз 25 гадоў, паўтарылася тое, што было»,(?)--увогуле неадэкватнае. Aле чаму янопрагучэла?

Ужостала мэмам шчымлівае выказваньне ПётрыСадоўскага аб тых днях, калі дасягнулінезалежнасьці, і калі “мыбылі гістарычна шчасьлівымі”.Моцна сказана і дакладна.

Неадэкватнаяфармулёўка са сходу ўзурпатара аб“захапленьні”, як тады, калі абвяшчалінезалежнасьць, і што цяпер, у часгаварэньня ўзурпатара, “праз 25 гадоўпаўтарылася тое, што было”, мае ўскоснаетлумачэньне.

Нятрэба ламаць галаву над зьместам гэтайнезразумелай фразы, бо тут тэхналёгіязьнішчэньня і дэвальвацыі крылатагавыразу аб тым, калі людзі былі “гістарычнашчасьлівымі”.

Нажаль, яно такое ёсьць. Я ня першы год упалітыцы і ведаю, як тое робіцца. Чамутакое гучыць, калі можна было хоць быпроста памаўчаць?! Зрэшты, магчыма, фразапрагучэла міжвольна, так склалася аджаданьня арыгінальна выказацца, алезьмест не мяняецца.

Хацеўбы папярэдзіць заежджаны фальшывыштамп, які часам гучыць, што, маўляў,дзеля шчасьця Беларусі нехта гатовысупрацоўнічаць нават з д’яблам. Д’ябалня будзе супрацоўнічаць. Яму дастатковалісьлівых слоў ад былых апанэнтаў, кабзганьбіць іх перад людзтвам і выплюнуць,сьмяючыся.

Упалітыцы ёсьць існасьці, важнейшыя завыгаду і прагматыку. А ў міжчасьсі трэбачытаць вялікага Быкава, каб не прышлося,крый Божа, пад шыбеніцай выбівацьтабурэтку з-пад ног свайго ашуканаганарода. А было. Было ў гісторыі. На жаль,было.

23сакавіка 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК