УКРАІНА ПЕРАД УСІМ!

Зьміжнародных падзеяў, якіязараз адбываюцца, найбольшае значэньнедля Беларусі маюць прэзыдэнцкія выбарыва Ўкраіне. Пазбаўляючысярэштак савецкай акупацыі, некаторыяўкраінцы, якія разьбіраюцца ў беларускімстановішчы, гатовыя былі пасьміхацца:як гэта, маўляў, беларусы выбралі такогахлуса і здрайцу ў прэзыдэнты (як быццамне было на Ўкраіне Януковіча). Зразумела,аднак, як спрацавала Масква (прапагандаі Лубянка) у той час у Беларусі. Сыграліна эканамічным правале і на прагматызмебеларусаў, для большасьці якіх дабрабыт-- гэта, на жаль, -- найбольшая каштоўнасьць.У выніку -- беларусы ўжо 25 гадоўрасплочваюцца несвабодай, зьнявагай істрачаным пакаленьнем.

Алетое, што адбываецца цяпер з электаратамва Ўкраіне, не параўнаеш ні з чым. Такоеўражаньне, што грамадзтва асьлепла цінаелася блёкату -- галасуюць за асобу(коміка Зяленскага), якая па прыродзене надаецца да дзяржаўнай дзейнасьці.І гэта відавочна зь першага погляду.

Беларусы,зь якімі мне прыходзілася пра тоегаварыць, знаходзяцца ў стане трывогіі зьдзіўленьня. Трывожыцца ёсьць зашто. Ужо пяць гадоў тлее расейска-украінскаявайна. Гінуць людзі. Чалавек, за якогагаласуюць украінцы і якога рэклямуеруская прапаганда, ня мае адказнасьціза лёс Украіны, не разумее сур'ёзнасьцімісіі чалавека ў палітыцы.

Няўжолюдзі не ўсьведамляюць, што 10 тысячаўахвяр і кроў загінулых за Ўкраіну можапайсьці, як вада, -- у пясок, надарэмна?!Адкуль узялося лёгкадумства ў моцнага,змагарнага народа? Розныя аглядальнікіпішуць, што за коміка Зяленскага галасуемоладзь і дзеля жарту. Цяжка паверыць.Няўжо за такі кароткі час на Ўкраіне,як і на Захадзе, ужо праніклалевая атрута і вырасла тупоепакаленьне?

Зразумела,што ўкраінцы ў цяжкім стане, расейскаяагентура маніпулюе непадзельна, расейскаяпрапаганда коціць валам. Але мусіць жабыць імунітэт. Выбар цяжкі, бо здаровагавыбару няма. Прыходзіцца выбіраць паміждрэнным і горшым. Пачуцьці настроеныясупраць Парашэнкі, але нацыянальныяінтарэсы ў гэтых абставінах рацыянальнавымагаюць галасаваць за Парашэнку.Ні для кожнага пад'ёмна гэтаасэнсаваць. Ці здолеюць украінцытое зразумець і пераскочыць цераз сябе-- невядома. Мала часу.

Хацеласяб толькі заклікаць украінцаў -- беражыцеЎкраіну, думайце пра яе будучыню і свойнарод!

9красавіка 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК