ПРЭЗЭНТАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАЙ ФАТАГРАФІІ

Унядзелю, 14-га красавіка ў залі саборасьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёркуадбылася прэзэнтацыя 1-га нумара першагабеларускага пэрыядычнага выданьня пафатаграфіі Зянона Пазьняка. Зборнік-альманахназываецца "Беларуска-амэрыканскаяфатаграфія".

Акрамясваіх фота, зьнятых у Амэрыцы, аўтармяркуе друкаваць фатаграфіі беларускіхфатографаў, у творчасьці якіх адлюстраванажыцьцё беларускага народа, яго быт,праца, культура і штодзённае існаваньне.

Упершым нумары прадстаўлены два аўтары:Зянон Пазьняк і Джон Кунстадтэр. З.Пазьняк распавёў пра пэўныя цяжкасьцідля ягонага творчага падыходу ў Амэрыцы.Сама краіна вельмі сацыяльна фотагенічная,але беларускі аўтар не знаходзіць тутідэалаў. Таму падыход ягоны апісальны,уніклівы ў разнастайнасьць людзкіхтыпажоў вялікай краіны, часам іранічны,з гумарам, з поглядам як бы трохі збокуі зьверху на чалавечыя арыгінальнасьці.

ЗянонПазьняк паведаміў пра разнастайнасьцьсваіх тэм у падыходзе да новай рэчаіснасьці.У першым нумары прадстаўлена тэма"Тыпажы Нью-Ёрка" (62 фота).

Ёнсказаў, што найбольшы ягоны творчыфотанабытак (справа паловы жыцьця)застаўся ў Беларусі і, на жаль, будзезьнішчаны (як заўсёды, што гіне ўбяспамяцтве і вайне).

Аўтарпадрабязна спыніўся на творчасьці ДжонаКунстадтэра (64 фота), якога лічыцьбеларускім нацыянальным фатографам. Уальманаху Кунстадтэр прадстаўленытэмай "Звычайныя людзі Беларусі".У першым нумары даволі парадаксальнызьмест: беларус здымае Амэрыку, аамэрыканец здымае Беларусь. Пазьнякфатаграфуе скрытай камэрай у гушчылюдзей. Тым часам Кунстадтэр здымаевыключна адкрыта, ягоныя людзі шчыраглядзяць у камэру, "фатаграфуюцца",прыхільна ўспрымаюць фатографа. Усёвельмі проста: прыгожыя людзі, натуральнаезахаваньне, адкрытасьць -- усё гэтапакідае часам незабыўнае ўражаньне.

Узборніку ёсьць тэкст пра творчасьцьДжона Кунстадтэра і ягоны партрэт,зроблены З. Пазьняком у2014 годзе. Альманах на беларускай іангельскай мовах.

Фатаграфіібылі прадэманстраваныя на вялікімэкране. Працу і ідэю выданьня прыхільнаўспрынялі прысутныя. Адбыўся абмендумкамі.

14.04. 2019 г. Марыля Якушэвіч


П.С.У дадатку фотаз альманаха: тры фота З.Пазьняка («Музыка Кантры», «ЖыхарАмэрыкі», «Свабода спаць на вуліцы») ітры здымкі Д. Кунстадтэра («Бацька зьдзецьмі, Любавічы», «Хрышчэньне вадой»,Альшаны, «Пётра і Валянціна, Аздамічы»).На тытульнайстаронцы вокладкі фота Д. Кунстадтэра,на тыльнай – З. Пазьняка.