ПУЦІНЮГЕНД ПА ЎСЁЙ РАСЕІ

ШкольнікаўЕкацерынбурга ўрачыста залічвалі ўшэрагі Юнарміі. Каб у іх не было сумневу,куды яны ўступаюць, для іх арганізаваліпаказальныя выступы, падчас якіхвайсковая паліцыя прадэманстраваларазгон мітынга апазыцыі. Для замацаваньнявучэбнага матар’ялу гераічную дзеюпаўтарылі двойчы. Другі раз эпізодздушэньня акцыі пратэста камэнтаваўафіцэр, які камандваў сілавікамі.

Юнарміястворана ў 2016 годзе па ініцыятывеМіністэрства абароны РФ, яе стварэньнепадтрымаў Пуцін. Мэта арганізацыі, кудымогуць уступаць дзеці, пачынаючы з 8гадоў, ёсьць у тым, каб “выхоўвацьпатрыятызм і супрацьдзейнічаць ідэалогііэкстрэмізма”, а таксама “агітацыя заслужбу ў арміі”. Штабы Юнарміі створаныва ўсіх 85 рэгіёнах Расеі. У шэрагахюнармейцаў, мяркуючы паводле сайтададзенай арганізацыі, наліваецца 316тысяч дзяцей і падлеткаў.

Навыхаваньне дзяцей у слушным, то бокмілітарысцкім духу пуцінскі рэжым кінуўнемалыя сілы. Партнёрамі Юнарміі, акрамяМінабароны РФ, зьяўляюцца Сбербанк,ВТБ, Ростех, а таксама СМІ: "Россия24", ТАСС, "МК", "Звезда","Версия". Настаўнікам юных армейцаўпрызначаны Мікіта Міхалкоў, а рэгіянальныяштабы ачольваюць чыноўнікі і дэпутаты.Кіраваць Маскоўскім штабам Юнарміі,напрыклад, даручана кіраўніку камітэтаДзярждумы па абароне, былому камандуючамуПДВ Расеі, генэрал-палкоўніку УладзіміруШаманаву.

Але,нягледзячы на немалыя дзяржаўныянамаганьні, арганізацыя юных пуцінскіхмілітарыстаў нават блізка не дасягаетой масавасьці, якая была, напрыклад, уТрэцім райху, дзе Гітлерюгенд да 1939 годаналічваў у сваіх шэрагах 8,7 мільёнаўюных нацыстаў, альбо ў СССР, дзе акцябратаміі піянэрамі былі амаль усе школьнікі,а членаў ВЛКСМ у 1977 годзе было звыш за36 мільёнаў чалавек. У пуцінскай Расеі,нягледзячы на ўсю мілітарысцкуюгістэрыку, нягледзячы на ўсе пацешныяўзяцьці Райхстага і ўсё гэтае “можемповторіть” у шэрагі Юнарміі ўступіўтолькі адзін з чатырох дзясяткаўдзяцей і падлеткаў.

Адназ прычын у тым, што сучасныя школьнікіне глядзяць "Россию 24", не чытаюць"МК" і "Версию", а інфармацыючарпаюць не з ТАСС, а зь інтэрнэта. Дзеадначасова з паведамленьнем пра гераічны“разгон мітынга апазыцыі”, прадэманстраванымекацерынбургскім юнармейцам, зьявіласянавіна аб тым, як бацькам СьцяпанаЦымбала ведамства Шайгувярнула цела сына, у якога адсутнічалапалова твару. "Интерфакс" саспасылкай на камандваньне часткі, дзеслужыў Цымбал, паведаміў, што прыкметаўгвалтоўнай сьмерці ня знойдзена, апрычына сьмерці – сардэчнаянедастатковасьць. Чаму пры сардэчнайнедастатковасьці зьнікае палова тваруі патылічная частка чэрапа, камандзёрчасткі "Интерфакс" не патлумачыў.У далейшым, праўда, высьветлілася, штоцела вайскоўца Цымбала было знойдзенаса сьвязанымі рукамі і поліэтыленавымпакетам на галаве. Бацькі Цымбаланапісалі пэтыцыю, у якой запрапанаваліШайгу застрэліцца…

Зпрычыны таго, што падобнага кшталтупаведамленьні зьяўляюцца дастатковарэгулярна, яны служаць пераканаўчайсупрацьвагой агітацыі за службу ўвойску.

КрытыкіЮнарміі параўноўваюць яе з Гітлерюгендам,што, на мой погляд, не зусім карэктна.Гітлерюгенд быў створаны нацыстамі ў1926 годзе, калі Гітлер яшчэ толькі рваўсяда ўлады, і арганізацыя юных нацыстаўсустракала на месцах супраціў чыноўнікаў,якія яе забаранялі, а вулічны гвалт, якібыў асноўным заняткам членаў Гітлерюгендада прыйсьця Гітлера да ўлады, быў дляіх не заўсёды бясьпечным. Бывала, штоіх білі, а часам і забівалі. Юнарміястворана чыноўнікамі пуцінскага рэжымуў пэрыяд застоя і раскладаньня і нясеў сябе ўсе рысы гэтага фэйкавага,вымучанага, бюракратычнага фашызма.Паміраць за пуцінскі фашызм няшматжадаючых. І гэта добрая навіна. Дрэннаянавіна, што шалёная палітыка Пуцінацалкам можа прывесьці да таго, штопаміраць усё адно прыйдзецца.

ІгарЯкавенка

Крыніца:http://www.kasparov.ru/material.php?id=5C6FE2F3880E7