ПАЎСТАНЦЫ АЖЫВАЮЦЬ У НАШАЙ ПАМЯЦІ

Тутзьмяшчаем матар'ялы ЯзэпаЯнушкевіча --вядомага дасьледніка Паўстаньня 1863года. Матар'ялы адчыняюць сістэматызаваныязьвесткі пра Паўстанцаў, схопленых ізабітых расейскімі акупантамі ў Вільніў 1863-1864 гг. Парэшткі забітых (расстраляныхіпавешаных -- разам 21 асоба) былі ськінутыяў дол на Замкавай гары Гедзіміна са зьвязанымі ззаду рукамі, аблітыя вапнай.Закапаныя ў раскопах непадалёк адзінаднаго.

Намесцы таго брацкага пахаваньня змагароўна Замкавай гары маскалі злáдзіліпляцоўку для забавы (гульні ў крыкет).Магіла забітых была з пашанай пазначанаў 1920-1930 гг. Пачынаючы з 1940 -х гадоў гэтаемесца заставалася зруйнаваным, забытымі занядбаным новымі ўладамі. Але ў апошнічас праведзеныя грунтоўныя археалагічныяраскопкі брацкай магілы. На 22 лістападагэтага году прызначана афіцыйнаеперапахаваньне паўстанцаў (з ганаровайвартай й салютаваньнем) у мэмарыяльнайкапліцы на Віленскіх Росах.

Паводлемесца нараджэньня 14 паўстанцаў паходзіліз этнічнай тэрыторыі Беларусі, 4 зэтнічнай тэрыторыі Польшчы, адзін зУкраіны і адзін зь Летувы. (Месцанараджэньня аднаго паўстанца пакульня вызначана).Мэмарыяльнае перапахаваньне паўстанцаўу гістарычнай сакральнай сталіцы КраюВільні ёсьць данінай глыбокай памяцінашай супольнай гісторыі і барацьбы заСвабоду.

Ніжэйпададзены матар'ял зьяўляецца навуковымдасьледваньнем аўтара. Пры цытаваньніі выкарыстаньні спасылкі на старонкіпублікацыі ("Народная Партыя" і"Беларуская Салідарнасьць")абавязковыя.

24кастрычнік 2019 г. ЗянонПазьняк



ПАЎСТАНЦЫАЖЫВАЮЦЬ Ў НАШАЙ ПАМЯЦІ

1)Станіслаў Ішора (25 гадоў) — сынСтаніслава і Марылі з Шантыраў (паходзілаз Валыні). Нарадзіўся ў Вільні 12.04.1838 г.(паводле іншых зьвестак – паходзіў змаёнтку Цэсарка пад Вількамірам(Wiłkomierz; цяпер Ukmergė), дзе роду Ішораўналежала маёмасьць над аднайменнайрэчкай Цэсаркай (уласна летувіскаяназва на Жмудзі «Сасарка» (Sesarka). Выхоўваўсяў Піваруньцах (гміна Гедройці ўГавэйкаўскай акрузе; 42 вярсты ад Вільні),вучыўся ў Віленскай гімназіі. Напачатку1860-х гадоў вікарны ксёндз у мястэчкуЖалудку Лідзкага павету (радзімалегендарнага паўстанцкага генералаВаляр’яна Урублеўскага). «Ужо 27студзеня Ішора зачытаў народу маніфэстЧасовага ўрада Літвы і Беларусі прапачатак Паўстаньня і абвясьціў «мужыкам,каб не хадзілі на паншчыну». Тады ж ёнпаклікаў да сябе арганіста АдасяКалясіньскага: «...ён чытаў мне, ня ведаю,нейкую «Харунгев свабоды» і зноў схаваў,а мне даў нейкія друкаваныя аркушыкі«Яська — з-пад Вільні гаспадар» і казаў,каб я параскідваў па рынках ці камуаддаў прачытаць...» 22 траўня / 04.06. 1863 г.(праз тыдзень пасьля прыезду ў ВільнюМураўёва) — Ішора быў расстраляны наЛукішках. Гэта было першае пакараньнесьмерцю ў Вільні. (Вельмі паказальна,што першыя пакараньні сьмерцю ў Менскуі Вільні звязаны менавіта з распаўсюджваннем«Мужыцкай праўды)» (Генадзь Кісялёў.З думай пра Беларусь).

Вікарныксёндз Ішора – адзіны, чые парэшткі небылі адшуканыя ў 2017-2019 гг. на гарыГедзіміна. Вельмі магчыма, што падчасПершай Сусьветнай Вайны яны былівыкапаныя й забраныя братамі-дамініканцаміі перапахаваныя ў віленскім касьцёлеСвятога Якуба, дзе ў памяць пра ксяндзаСтаніслава Ішору 4 чэрвеня 1933 г. былаасьвечана мемарыяльная дошка

2)Раймунт Зямацкі (53 гады) — сын Андрэяі Кацярыны з Камінскіх. Нарадзіўся19.09.1810 г. у Дахнáх (пад Крэвам), ахрышчаныў мястэчку Лоск (цяпер Валожынскі раён).Удзельнік Рэвалюцыі 1830-1831 (Лістападаўскагапаўстаньня), цудам выжыў у Ашмянскайразьні, зладжанай расейскімі акупантаміў красавіку 1831 г. Пробашч Вавёркаўскагакасьцёла на Лідчыне. Расстраляны 24траўня / 06.06.1863 г. ў Вільні за абвяшчэннеманіфеста Нацыянальнага Ўраду. Тамсамаў Вільні 23 ліпеня 1923 года ў касьцёлесвятога Рафала была асьвечана мемарыяльнаядошка ў памяць сьвятара.

3)Альбэрт Лясковіч (23 гады ?) — сынФэлікса (маці з дому Валіцкая). Нарадзіўсяна Лідчыне 15.04.1840 г. у маёнтку ГолдаваЛідзкага павету (паводле іншых зьвестак– у Кір’я́наўцах таго самага павету;бацьку належалі маёнткі Кір'я́наўцы іПя́ткаўшчына; цяпер вёскі ў Бердаўскімсельсавеце Лідскага раёна). СкончыўВіленскі шляхетчы інстытут. Пра ўдзелАльбэрта ў Паўстаньні зьвестак незахавалася. Адным з сур’ёзных доказаўакупанцкія ўлады палічылі замоўленыяАльбэртам у шаўца на пашыў боты зхалявамі, што павінна было сьведчыцьпра ягоную падрыхтоўку ўступіць упаўстанцкія шэрагі, а таксама «за заклікіда Паўстаньня сярод сялянаў». Расстраляныў адзін дзень з кс. Раймунтам Зямацкім24 траўня / 06.06.1863 г. «Целы іх абодвухадразу пасьля экзэкуцыі ўкінулі ўмагілы, папярэдне выкапаныя перадслупамі, да якіх асуджданыя быліпрывязаныя. Целы іх засыпалі зямлёй,магілы выраўнялі».

4)Баляслаў Кóлышка (25 гадоў) — сынВінцэся і Апалёніі. Нарадзіўся 26.07/07.081837 ў фальварку Карманішкі Лідзкагапавету (цяпер Эйшышскі раён Летувы). Зхатняй адукацыяй здолеў стаць студэнтамМаскоўскага універсітэту (1860 г.), дзе ўтой час дзейнічаў «польска-рускігурток, у якім, зрэшты, рускія наўрад ціскладалі i 1/4… Галавой вышэй за ўсіх насу гэтым гуртку быў студэнт Калышка. Гэтабыў чалавек выдатнага розуму, жалезнайэнергіі, з велізарнай эрудыцыяй, яківалодаў не абы-якім дарам слова i ўдадатак звабліваю прыгажосцю...»Падчас паўстаньня камандзір атрадукасінераў у Жэмайціі (Ковенскі павет).Павешаны ў Вільні 28.05/09.06. 1863 г. ). У нашчас, 18.08.2013 г., у Бутрыманскім касьцёле,дзе хрысьцілі Баляслава-Каятана,устаноўлена мемарыяльная дошка (навогулсям'я Колышкаў дала чатырох паўстанцаў:Баляслава-Каятана, Уладзіслава,Фэлікса-Гэнрыка, Яна-Вінцэнта).

5)Юльян Лясьнеўскі (31 год), сын Паўла.Паходзіў зь Любліншчыны (шляхцічЛюбельскай губерні). Падчас Паўстаньняаканом у маёнтку Вялікім МажэйкавеЛідзкага павету графа Грабоўскага.Расстраляны загадам расейскіх акупацыйныхуладаў 10/22 чэрвеня 1863 г. «за заклік сялянда мяцяжу»

6)Жыгімонт [Зыгмунт] Серакоўскі (36 гадоў)— сын Ігната і Фартунаты. Нарадзіўся30.05.1826 г. у сяле Лісавое Луцкага пав. наВалыні. Вучыўся ў Пецярбургскімуніверсітэце (1845-1848), адкуль за рэвалюцыйныяпогляды быў высланы шараговым уАрэнбургскі корпус, дзе пасябраваў згэткім самым ссыльным Тарасам Шаўчэнкам.Пазьней скончыў Акадэмію Генштаба ўПецярбургу (1859). Варшаўскі ПаўстанцкіКамітэт прызначыў яго вайсковымначальнікам Паўстаньня ў Літве.25-27.04/07-09.05. 1863 касінеры Серакоўскагабылі разьбіты пад мястэчкам Біржы.Параненым трапіў у палон. Павешаны15/27.06.1863 г. Пры павешаньні аказаў супраціў.

7)і 8) - Аляксандар (27 гадоў) і Язэп (36гадоў) Раўкоўскія — шляхцічыАшмянскага павету, сыны Тэафана. Абодвабраты зараблялі на жыцьцё рамесьніцкайпрацай. Без суда, на моцы вайсковайканфірмацыі, прыгавораныя да павешаньняяк падазраваныя ў выкананьні прысудаўПаўстанцкага Камітэта ў Літве надздраднікамі і згоднікамі. Павешаныя07/19.08.1863 г.

9)Карóль Сіповіч (19 гадоў), — віленчук.Хоць і належаў да рэвалюцыйнай арганізацыіПаўстаньня на Літве – акупанцкія ўладыбяздоказна палічылі яго прыналежнымда замаху на віленскага маршалка Дамейку.Павешаны ў Вільні 07/19.08.1863 г. Самы маладысярод 20 з адшуканых парэшткаў Паўстанцаў.

10)Юзаф Яблонскі (20 гадоў) — сын Караля,нарадзіўся ў Ломжы (Польшча). Запрыналежнасьць да Нацыянальнай паліцыіі магчымы ўдзел у замаху на маршалкуДамейку павешаны ў Вільні 07/19.08.1863 г.

11)Генрык Макавецкі (27 гадоў) — сынГенрыка. Паходзіў з Магілёўскай губэрні.Падчас Паўстаньня жыў у Вільні, харужыкорпусу лясьнічых. Абвінавачаны ў«дзяржаўнай здрадзе» расстраляны ўВільні 17/29.08.1863. Ягоны брат Аркадзь-Антось(шляхціч Чэрыкаўскага павету) асуджаныда пазбаўлення правоў стану, канфіскацыімаёмасці і ссылкі на жыхарства ўТабольскую губерню.

12)Ян Бянькоўскі (26 гадоў) — сын Тамаша.Паходзіў з Варшавы. Загадам Варшаўскагапаўстанцкага камітэта высланы ў Вільнюз мэтай зьдзейсьніць прысуд над віленскіммаршалкам Дамейкам за складаньне апошнімвернападданіцкіх адрасоў расейскамуцару Аляксандру ІІ. Як кінжальшчыкпавешаны ў Вільні 28.08/09.09.1863 г.

13)Ян Марчэўскі (24 гады). Паходзіў зКаралеўства Польскага, фэльчар. Нападставе канфірмацыі КамандуючагаВойскамі Віленскай Ваеннай Акругіпавешаны ў Вільні 28.08. / 09.09.1863 г. “заслужэньне Польскаму РэвалюцыйнамуКамітэту ў якасьці шпега і паліцыянтаў горадзе Вільні з мэтай учыненьнязабойстваў”.

14)Эдвард Чаплінскі (дата нараджэньняневядомая). Вучань аптэкара з Панявежскагапавету. Падазраваны, што разам з ЯнамБянькоўскім і Янам Марчэўскім рыхтаваўсяда замаху на маршалка Дамейку. У вынікуцяжкага катаваньня амаль у беспрытомнымстане быў павешаны 28.08/09.09. 1863 г.

15)Уладзіслаў Нікаляй (Nikolai vel Nikolay; 26гадоў) — сын Фрыдэрыка і Зоф’і. Паходзіўзь лютаранскай шляхты Віленскай губ.Падпаручнік Нараўскага пяхотнага палка.Расстраляны 13/25.09.1863 г. З роду Нікаляй,шляхцічаў Віленскай губерні, у Сібірбылі высланы Багуслаў, Людамір, Станіслаўяк “палітычна нядобранадзейныя”.

16)Казімер Сычук (ён жа Сацэвіч; 36гадоў) — сын Адама. Нарадзіўся ў Вільні(?). Служыў кананірам Віленскай абарончайартылерыі. На заключэнне Аўдытарыятапрысудам Камандуючага Войскамі ВіленскайВаеннай Акругі расстраляны 10/22.12.1863 г.«за дэзерцірства, далучэнне да шайкімяцежнікаў і ўдзел зь імі ў дзеяньняхсупраць войскаў, а пасьля палону — заілжывае паведамленьне пра сваю саслоўнуюпрыналежнасьць».

17)Мечыслаў Дарманоўскі (27 гадоў) —нарадзіўся ў Варшаве (?), прускі падданы.Сябра Варшаўскай паўстанцкай паліцыі,з сакавіка 1863 года сябра Віленскайарганізацыі, выконваў абавязкі камісараВіленскай губерні (псеўд. ЛюдвікСухадольскі). На падставе канфірмацыіКамандуючага Войскамі ВіленскайВайсковай Акругі павешаны 21.12.1863/02.01.1864 г. за тое, што “пасьля прыбыцьцяў Вільню з Варшавы, з тамтэйшагаРэвалюцыйнага Камітэта, асабіста дзейснараспараджаўся кіраваньнем у Вільні іўсёй губеранскай рэвалюцыйнай арганізацыі,а таксама прымаў на сябе выкананьнеўсіх найважнейшых даручэньняў сяброўарганізацыі”.

18)Ігнат Здановіч (22 гады) — сын Аляксандра(1808-1868, вядомага гісторыка-пісьменьніка,які паходзіў з Ігуменшчыны) і ЭмілііПясеччанкі (роднай сястры філаматаКазіміра Пясэцкага). Нарадзіўся01/13.01.1841 ў Вільні. Студэнт Пецярбургскагаўніверсітэта (1858-1862), які скончыў саступеньню кандыдата матэматычных навук.Слухаў лекцыі ў Бэрлінскім універсітэце.Падчас Паўстаньня выконваў абавязкіСкарбніка (над гэтак званымі «Літоўскімісумамі»), пэўны час начальнік паўстанцкайВільні, найбліжэйшы паплечнік КастусяКаліноўскага. Арыштаваны 26.09.1863. Катаваныў следчай камісіі «трымаўся з рэдкайупартасьцю». Павешаны 21.12.1863 / 02.01.1864.

19)Цітус Далеўскі (23 гады), сын Аляксандра.Нарадзіўся 1/13.05.1840 ў фальварку КункулкаЛідзкага павету. Вучыўся ў віленскайгімназіі, пазьней ва ўніверсітэтахМасквы і Пецярбурга, удзельнічаў утаемным студэнцкім руху. Сябра віленскайпаўстанцкай арганізацыі, адзін знайбліжэйшых памочнікаў К. Каліноўскага.На падставе канфірмацыі КамандуючагаВойскамі Віленскай Вайсковай Акругірасстраляны 30/12.1863 / 11.01.1864 у Вільні запрыналежнасьць да рэвалюцыйнайарганізацыі на Літве ў якасці экспедытараі сакратара пры ўпаўнаважаным КамісарыЛітвы і непасрэдны ўдзел ва ўсіх апошніхраспараджэньнях арганізацыі, што мелімэтай абуджэньне ў краі ўжо згаслагамецяжу.

20)Якуб Чэхан (іншае імя ў дакументахЮзаф-Язэп; аднолькава як і прозьвішчыЧэхановіч, Цехановіч; 40 гадоў?).Дакладная дата і месца нараджэньняневядомыя. Як шараговец унутранай вартыВіленскага батальёна на падставеканфірмацыі Камандуючага ВойскаміВіленскай Ваеннай Акругі і прысудуАўдытарыята ад 30 сьнежня 1863 г. расстраляныў Вільні 13/25.01.1864 г. “за дэзерцірства,уступленьне ў шэрагі мяцежнікаў,знаходжаньне ў іхняй шайцы і збройнаевыступленьне супраць войскаў”.

21)Кастусь Каліноўскі (Канстанцін-Вінцэнт;26 гадоў) — сын беззямельнага шляхціча,уладальніка невялічкай «фабрыкі»(майстэрні) ільняных вырабаў СымонаКаліноўскага і Веранікі з Рыбінскіх.Нарадзiўся 21.01 /02.02. 1838 ў вёсцы МастаўляныГародзенскага павета (цяпер у межахБеластоцкага ваяводзтва ў Польшчы)Павешаны расейскімі акупацыйныміўладамі 10/22.03.1864 за тое, што “быў сябрамРэвалюцыйнай Арганізацыі і самастойнымкіраўніком паўстаньня ва ўсім ЛітоўскімКраі”. Лічыцца, што гэта была апошняяэкзэкуцыя акупантамі ў Вільні. У народзеКастуся называлі «апошнім каралёмЛітвы».

24-Х-2019. ЯзэпЯнушкевіч