ЗАКЛІК ДА НАРОДНАЙ МАБІЛІЗАЦЫІ

(Сьнежаньскі Сойм 2019г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

15 сьнежня ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне” – “Мабілізацыя”(апублікаваны). Старшыня зьвярнуў увагуна самае важнае ў падзеях апошняга часу.Разьвітаньне з героямі Паўстаньня 1863г., паказала, што Вільня была і будзе длябеларусаў сьвятым горадам, куды і адкульвядуць усе шляхі велічы нашай гісторыі.

Тым часам актывізаваласямаскоўская палітыка па анэксіі Беларусі.На жаль, многія людзі ня вераць і неразумеюць, што рыхтуецца сьмерць нашайдзяржаве. Тым ня менш палітыка інтэграцыіадбываецца незаконна, неканстытуцыйна,бяспраўна.

Маскоўская палітыка небясьпечнаятым, што калі прымаецца палітычнаерашэньне не аснованае на законах і направе, то яно становіцца прычынай іповадам для агрэсіі. Менавіта такадбываўся захоп Крыма і Данбаса і агрэсіяРасеі супраць Украіны. Кіраўніцтванашай Партыі зьвярнулася зь ініцыятывайда ўсяго грамадзтва выступіць супрацьзмовы інтэграцыі Беларусі ў Расею істаць у абарону незалежнасьці Беларусі.Непасрэднымі ініцыятарамі выступіліДэпутаты Незалежнасьці. Прапанаванасабраць на 21 сьнежань вялікі мітынг-сходу Менску на Цэнтральнай (Кастрычніцкай)плошчы, а 14-й гадзіне. Гэты мітынгпрадстаўнікоў усяго грамадзтва павіненстаць пачаткам шырокай народнаймабілізацыі ўсяго народа супрацьінтэграцыі з Расеяй. НезалежнасьцьБеларусі мусіць быць абаронена.Мабілізацыя можа стаць пачаткам вялікіхперамен.

Спыніць гэтую іржавую змовуінтэграцыі можа толькі сам народ. І тамупатрэбнае яго рушэньне. Змаганьнесупраць інтэграцыйнай змовы і мабілізацыялюдзей на гэтае змаганьне павінна стацьцяпер нашай прыярытэтнай задачай. Нельганедаацэньваць падступнасьці змоўшчыкаў.Тактыка валакіты, зацягваньня і перамоваў,якую яны пачалі, не павінна нас расслабляць.Старшыня выказаў упэўненасьць у тым,што Беларусы здолеюць абараніцца адімпэрыі зла.

З дакладам выступіў сп. ЮрыБеленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаўстаршыні Партыі і Фронту. Ён распавёўпра перамовы дэпутатаў Незалежнасьціз прадстаўнікамі палітычных партый іарганізацый, вядомымі грамадзкімідзеячамі, якія прывялі да прыняцьцяважных рашэньняў па сумеснай абароненезалежнасьці Айчыны. Цяпер наша галоўнаязадача – рэалізаваць гэтую ідэю.Неабходна данесьці для грамадзтваінфармацыю пра небясьпеку здачы дзяржавырэжымам і расейскай анэксіі Беларусі,што будзе мець катастрафічныя наступствыдля ўсіх беларусаў. Трэба падтрымлівацьусе акцыі і мерапрыемствы пад лёзунгам“Не -- інтэграцыі ў Расею!”, кім бы яныні праводзіліся. Настаў час, калі ўсімграмадзянам трэба аб’яднацца дзеляпаратунку краіны. Трэба спыніць спрэчкіі непатрэбныя дыскусіі па дробныхпытаньнях, адкінуць амбіцыі і засяродзіццана галоўным. Час прысьпяшае нас, нельгагубляць ніводнага дня.

Бліжэйшыя акцыі пад лёзунгам “Не –інтэграцыі ў Расею!” пройдуць у Менску,на Кастрычніцкай плошчы: 20 сьнежня а18.00 і 21 сьнежня а 14.00.

Трэба, каб там сабралося, як мага большлюдзей. А на 21 сьнежня, у суботу, неабходнасабраць людзей з усяе Беларусі.

Выступілі таксама сябры Сойму. Яныпадтрымалі лёзунг і праграму змаганьняза незалежнасьць Айчыны, супрацьінтэграцыі Беларусі ў Расею. Некаторыязь іх ужо праводзяць індывідуальныяакцыі ў грамадзкім транспарце і іншыхграмадзкіх месцах. Яны пытаюцца ўголас:“Шаноўнае спадарства! Падыміце рукі:хто хоча ў Расею? Хто хоча, каб нашы сыныслужылі ў расейскім войску?” Беларусы, па-за вельмі рэдкім выключэньнем, няхочуць Расеі на нашай зямлі і падтрымліваюцьнезалежнасьць нашай краіны. Таму трэбадаваць інфармацыю нашаму грамадзтву.

Сябры Сойму распавялі праРасею, якая “ўжо на нашай зямлі”. Аменавіта пра будаўніцтва АстравецкайАЭС. Мала таго, што там парушаюцца ўсестандарты і правілы будаўніцтва, але йрабочым брыгадам з РФ ня плоцяць завыкананую працу, ім няма за што наватвярнуцца ў Расею. Будаўніцтва зацягваецца.У той жа час начальства фірм наладжваедля сябе і сваіх сем’яў раскошныя забавыў замежжы, забясьпечвае свой камфорт.Калі б яны захапілі нашу краіну, то ўсяБеларусь стала б жыць паводле расейскіхкрымінальных паняцьцяў, расейскаякарупцыя і бязладдзе прышлі б у Беларусь.

Сябры Сойму распавялі прадалейшае падзеньне вытворчасьці наважнейшых прадпрыемствах краіны, прапланы адміністрацыі на звальненьнетысяч работнікаў. Крызіс выяўляеццаяшчэ й у тым, што даўно спыніласяпадрыхтоўка высокакваліфікаваныхрабочых кадраў, а моладзь марыць пакінуцькраіну, дзе рэжым не дае годна жыць,працаваць і забясьпечваць сябе і сваесем’і. Сябры выказалі думку, штоцяперашняя Народная Мабілізацыя павіннабыцьт накіравана ня толькі супраць“інтэграцыі ў Расею”, але і на кансалідацыюграмадзтва, на ўмацаваньне салідарнасьцібеларусаў у цяжкі час.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

15 сьнежня2019г.