РАЗЬВІТАНЬНЕ З СЯБРАМ

РАБУШКА

ВіктарАнатольевіч

(1962 – 4 студзеня 2020)

Раптоўнапамёр наш дарагі сябра сп. Віктар Рабушка,сакратар Управы Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Гэтаёсьць вялікая страта для беларускаганацыянальна-вызвольнага руху. Віктарслужыў Беларусі самааддана і ахвярна,быў прыкладам для ўсіх. Чалавек выдатныхінтэлектуальных здольнасьцяў, ён зрабіўвялікі ўнёсак у распрацоўку і рэалізацыюпалітычных і культурніцкіх праграм накарысьць Беларусі. З дня ў дзень, напрацягу гадоў Віктар рабіў арганізацыйнуюпрацу, не адступаючы перад руцінай іцяжкасьцямі. У драматычныя момантынашага змаганьня ён быў у цэнтры падзей,наперадзе, натхняючы людзей і баронячытых, хто патрапіў у бяду. Віктар верыўу народную перамогу, у сьветлую будучынюБацькаўшчыны і рабіў ўсё, каб наблізіцьгэтую будучыню. У вольнай Беларусівельмі патрэбныя будуць такія людзі.Шкада, што Віктар не дажыў да сьветлыхдзён. Вечная памяць змагару за свабодуі незалежнасьць Беларусі!

Выказваем нашы шчырыяспачуваньні сям’і і блізкім нябожчыка.

Разьвітаньне з сп.Віктарам Рабушкам адбудзецца ў панядзелак6 студзеня, з 11.00 да 12.00 па адрасе: Менск,завулак Кабушкіна, 49. Дом Смутку Цырыманіял(ст. мэтро “Аўтазаводзкая”)

Сябры і кіраўніцтваКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ

4 студзеня 2020 г.