ЗАЦЕМКІ ПА ХОДУ ВЫБАРЧАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Паглядзеўя жывы эфір прэсавай канфэрэнцыі групытак званай "апазыцыі" (пяцьсуб'ектаў), якія ідуць на прэзыдэнцкіявыбары і будуцць праводзіць "праймэрыз"па вызначэньні адзінага кандыдыта.Такія спэктаклі ставяцца ўжо 20 гадоў,з таго часу калі нямецкая выведка (уасобе Ганса Віка) і КГБ стварылі ўБеларусі сваю так званую "дэмакратычнуюапазыцыю". Але ўпершыню я паглядзеўгэты спэктакль ужывую.

Першае,што зразумела -- гэта тое, што сістэмапрацуе спраўна і Лукашэнка можа нехвалявацца. Выбары пройдуць па стандартнайрэжымнай схеме і чарговы тэрмін узурпацыіўлады яму забясьпечаны.

Другое,што я заўважыў, -- у гэтых асобаў, штосабраліся на "выбары" і якіятлумачаць свае паводзіны "праймэрыз»,-- абсалютна няма сораму. У той час, каліграмадзтва наконт так званых рэжымных"выбараў" ужо даўно разабралася.

Ітрэцяе, што не было для мяне нечаканасьцю,але ўсяроўна непрыемна пацьвердзілася,-- гэта ўдзел Паўла Севярынца ў гэтайкампаніі. За апошнія месяц-паўтараСевярынец выгадна (і заслужана) выйшаўнаверх у пратэстным палітычным змаганьнісупраць аншлюсуі за незалежнасьць Беларусі. Заместтаго, каб замацаваць пазыцыі і сьмелавесьці наступальную палітыку на іншымузроўні, ён зноў уваліўся туды, адкульвыйшаў -- у гнілую лаханьвікаўскай "апазыцыі", якаяпадтрымлівае рэжымныя "выбары" іўвекавечвае рэжым Лукашэнкі.

Нагэтым -- багна. Фініта. Будзе шматкандыдатаў ад "апазыцыі" (для Захадуі "говправду" -- апазыцыя). І гэтапры тым, што ніводнай асобы, якая маглаб стаць альтэрнатывай рэжыму і "адзінымкандыдатам", у гэтай багне няма.

Янытам яшчэ ў "праймэрыз"будуць бавіцца.Які ім у Беларусі "праймэрыз"!І слова такога ў беларускай мове неіснуе. (Хіба што лексіку падгрошы падбіраюць).

Зьменымусяць стацца тады, калі хаця б паловавыбарцаў актыўна збайкатуюць фальшыфыявыбары ды закрычаць -- валіце прэч звашымі "дурыбарамі"! Прэч Ярмошыну!Давай новую ЦВК! Прэч прадажных школьныхнастаўнікаў! Давай у выбарчыя камісіілюдзей, а не школьных рабоў! Лукашэнка,хопіць! Дастаў! Прэч з выбараў! І г. д.

Так,мы, адраджэнцы, за гэта змагаемся ўвесьчас. Усё ідзе павольна, бо вікаўскаяапазыцыя не зьнішчальная. Але пакуль уграмадзтве тое ня станецца, будуць"дурыбары" і лукашысцкі рэжым.

27-01-2020 ЗянонПазьняк