АДБЫЎСЯ ЗЬЕЗД КХП — БНФ І БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”

22 лютага ўМенску адбыўся ХІІ ЗьездКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ (Партыі БНФ) і XIVЗьезд Беларускага Народнага Фронту“Адраджэньне”. Заля паседжаньня былаўпрыгожана нацыянальнымі Бел-Чырвона-БелыміСьцягамі. У працы Зьезду ўзялі ўдзел 87дэлегатаў з усяе Беларусі, прысутнічалігосьці. Зьезд пачаў сваю працу сасьпяваньня Гімну БНР “Мы выйдземшчыльнымі радамі”. Потым удзельнікіўшанавалі хвілінай маўчаньня ўсіхпатрыётаў, якія пакінулі гэты сьвет заапошнія гады.

Зьезд заслухаў дакладсп. Зянона Пазьняка, Старшыні КХП-БНФ іБНФ “Адраджэньне” – Цяжкі час і задачысупраціўленьня” (публікуецца). Старшынядаў вызначэньне палітычнай прыродыКХП-БНФ як палітычнай арганізацыі, якаяна аснове беларускіх традыцыных народныхкаштоўнасьцяў і на аснове хрысьціянскіхпрынцыпаў і дачыненьняў між людзьміарыентуецца на ўсё беларускае грамадзтва,веруючых і няверуючых, на ўсе групынасельніцтва, зьвяртаецца да ўсіхнацыянальных мяншынь, да ўсёй Беларускайнацыі. У сувязі з панаваньнем бяспраўяў нашай краіне Партыя змагаецца ў цяжкіхумовах. Дзейнасьць канцэнтруецца ўасноўным на культурнай, мэмарыяльнайі інфармацыйнай справе, якую рэжымрасцэньвае як небясьпечную для ягопалітыку і робіць перашкоды па ўсіхпазыцыях. Усё гэта ўскладняецца пасіўнымстанам грамадзтва і значным вынішчэньнемграмадзянскай супольнасьці.

Адным зважнейшых напрамкаў, дзе Партыя прыкладаешмат намаганьняў, зьяўляецца абаронаКурапацкай сьвятыні, на якую апошніяпаўтара гады рэжым вядзе масіравануюатаку з мэтай зьнішчыць яе. Сябры Партыівядуць ахвярную працу па ўшанаваньнюіншых месцаў пакутніцтва нашага народа– напрыклад, у Хайсах каля Віцебска.Наша Партыя (і яе старшыня) актыўнаспрычынілася да ліквідацыі падступнайафёры з пахаваньнем паўстанцаў 1863 г. уВільні, калі пэўнымі асобамі таемна быўпадрыхтаваны падпісны ліст да ўладаўЛетувы, каб аддалі парэшткі КастусяКаліноўскага ў Рэспубліку Беларусь.Гэтая дэмагогія была намі раскрытыкаванаі адкінута. Мы накіравалі звароты даўраду і Сэйму Летувы, і кампрамэтацыяпахаваньня паўстанцаў была спынена.Парэшткі іх былі з гонарам пахаваныя ўмэмарыяльнай капліцы на Росах у Вільніпры магутным удзеле патрыётаў Беларусі.“Яська гаспадар з-пад Вільні” разам зпаплечнікамі спачыў у сваёй старажытнайсталіцы на сваёй старажытнай зямлі, заякую аддаў жыцьцё.

У сьнежні 2019 года нашаПартыя прыняла ўдзел у пратэстах супрацьафёры інтэграцыі з Расеяй, супрацьбеззаконьня і здрады кіруючай групыўлады. Такія пратэсты былі неабходныя,каб грамадзтва і ўвесь сьвет зьвярнуліўвагу на тое, якой подлай антынароднайпалітыкай займаюцца кіруючыя асобы ўМаскве і Менску, гатовыя зьнішчыць нашудзяржаву і краіну Беларусь дзеля сваіхасабістых інтарэсаў. Рэжым наладзіўпаляваньне на пратэстантаў, кідаючы іхза краты і абдзіраючы грошы празпрыдуманыя велізарныя штрафы.

Дакладчык падкрэсьліў,што Масква пачала чарговы наступ наБеларусь, пад пагрозай незалежнасьцьнашай дзяржавы. Па цынічнай, шматкроцьдэманстраванай логіцы Масквы падвешаныкліент (Лукашэнка) павінен будзе сасьпецьда здачы Беларусі ўзамен за сваёіснаваньне. Цяпер неабходныя пратэсты,асьвета і мабілізацыя людзей супрацьхунты антынароднай улады і супрацьагрэсіі Масквы на Беларусь. Неабходнавыключыць усялякія дзеяньні, якія бспрыялі рэжыму і працягу яго ўлады.

У сувязі згэтым дакладчык зазначыў, што ўдзел увыбарах, арганізаваных рэжымам, – гэтаспрыяньне антынароднаму рэжыму,увекавечваньне ягонай улады. Перакуліцьфальсіфікацыйную машыну ва ўмовахбяспраўя можа толькі масавы няўдзел уфальшывых выбарах. Людзям проста нятрэба хадзіць галасаваць, бо ад іхнягагаласаваньня тут нічога не залежыць.Схаваць пустыя ўчасткі ня ўдасца, якаяб хлусьня тут ні была скарыстана. Усітуацыі пасіўнага байкоту народ няйдзе на фальшывыя выбары, адмяжоўваеццаад рэжыму і не дазваляе ўладам тым самымтрымаць людзей за дурняў. Узьнікаепэўная падстава для антырэжымнайкансалідацыі грамадзтва. Але самаеістотнае, што ў гэтым выпадкуфальсіфікацыйная машына дае збой і няможа схаваць фальсіфікацыі на падробцыфрэквэнцыі галасаваньня. Прызнаць такіясфальшаваныя выбары немагчыма.

Паводзіны асобаў іпалітычных структур, якія прадстаўляюццаапазыцыяй і заклікаюць ісьці на фальшывыявыбары, спрыяюць умацаваньню рэжыму ідэзарыентуюць людзей. Каб зьмяніцьстановішча, трэба забясьпечыць галоўнуюўмову – Лукашэнка не павінен удзельнічацьу выбарах. Ён даўно ня мае на тое права.Тут задача нумар 1. Пасьля рэалізацыігэтай задачы мусіць быць прызначаныновы склад Цэнтральнай выбарчай камісііі адменена незаконнае так званаепапярэдняе галасаваньне. Зразумела,што рух за вырашэньне задачы №1 мусіцьстацца шырокім і прывесьці да рэвалюцыйнайсітуацыі. Толькі тады магчымыя перамены.Пытаньні аб няўдзеле Лукашэнкі ў выбарах,замены ЦВК і адмены папярэднягагаласаваньня павінны быць пастаўленыцяпер. Пачатак ініцыятывы і арганізацыйнайгрупы можа ўзяць на сябе наша Партыя(КХП-БНФ). Але сэнс будзе толькі тады,калі за справу возьмецца шырокаяграмадзкасьць і прыйдуць новыя людзі,якім неабыякавы лёс нашага народа інашай краіны.

У завяршэньні дакладаСтаршыня зазначыў, што цягам свайгозлачыннага існаваньня рэжым разбурыўі зглуміў асновы нашага нацыянальнагажыцьця, культуры, адукацыі, эканомікі,разьвешаў, вобразна кажучы, мноствабомбаў над галовамі беларусаў, якіябудуць выбухаць нават тады, калі рэжыманя будзе. Самае небясьпечнае – гэтавелізарная атамная бомба, падвешанаяў Астраўцы. Нашае грамадзтва і грамадзянскаясупольнасьць мусілі б ратаваць краінупа ўсіх накірунках разбурэньня, асаблівабеларускую мову, школу, адукацыю, навуку,кіно, радыё і тэлебачаньне. Але зразумела,што толькі палітычныя перамены і рашэньнімогуць зьмяніць абставіны. Мы якпалітычная партыя абапіраемся напраграму “Вольная Беларусь”, да такіхпераменаў мусім імкнуцца і набліжацьдобрую будучыню Беларусі і нашаганарода.

З дакладамі выступілітаксама сп. Юры Беленькі, выканаўца ўБеларусі абавязкаў старшыні Партыі іФронту, сп. Сяргей Папкоў, намесьнікстаршыні Партыі і Фронту, сп. УладзімерРаманцоў, сакратар Управы Партыі іФронту, і сп. Сяргей Антончык, сябраСойму Партыі і Фронту.

Сп. Юры Беленькі распавёўпра дзейнасьць Партыі і Фронту запрамінулы пэрыяд. Сістэматычнаяасьветніцкая праца з насельніцтвам напрацягу гадоў і дзесяцігоддзяў дае свойплён. Успомнім, якая крытыка абрыналасяна нас пры згадцы, што “Расея – гэтавайна” або пра рускі імпэрыялізм. Цяпергэтыя паняцьці сталі агульнапрынятыміў інфармацыйнай і навуковай прасторах.Беларускі трыюмф у Вільні на разьвітаньніз нашымі героямі Паўстаньня 1863 годапаказаў, што у беларусаў ёсьць змагарнаяпатрыятычная эліта, якая яднаецца падБел-Чыраона-Белым Сьцягам. Менавітавакол гэтай эліты павінен гуртаваццаўвесь наш народ у час цяперашніх цяжкіхвыпрабаваньняў.

Сп. Сяргей Папкоўспыніўся на праблемах беларускайадукацыі і нацыянальнага выхаваньнядзяцей. Ён паведаміў, што ягоныя шматлікіясустрэчы і размовы з маладымі бацькамісьведчаць аб тым, што беларусыпадтрымліваюць ідэю беларускай школы,панаваньня беларускай мовы, разумеюцьбеспэрспэктыўнасьць дамінацыі расейскагасурагата ў нашай краіне. А вось асобы,адказныя за адукацыю ў навуцы іадміністрацыі, дэманструюць канфармізмі антынацыянальную дзейнасьць, выконваючызамову Масквы і мясцовага рэжыму нарусіфікацыю і асіміляцыю беларусаў.Супраціў асіміляцыі павінен быць ужоцяпер, каб выратаваць нашых дзяцей.

Сп. Уладзімер Раманцоўзрабіў падрабязны навуковы даклад папраблеме Астравецкай АЭС. Ён прадэманстраваўшэраг фактаў і навуковых высноў, якіяадназначна сьведчаць аб тым, што Беларусіне патрэбная гэтая расейская АЭС. Ядзерныаб’ект нясе толькі шкоду і сьмяротнуюнебясьпеку для нашага народа і ўсягорэгіёна Цэнтральнай і Паўночнай Эўропы.

Сп. Сяргей Антончыкраспавёў пра ўдзел нашых партыйцаў упадрыхтоўцы Кангрэса за незалежнасьць.Бальшыня ўдзельнікаў падрыхтоўкіКангрэса падтрымала праграму фронтаўцаўпа правядзеньні гэтага форума пад знакамабароны нашай краіны ад расейскайагрэсіі.

Са спавешчаньнямівыступілі таксама дэлегаты Зьезду зрозных рэгіёнаў краіны. Яны распавяліпра працу партыйных арганізацый,становішча на месцах і настроі людзей.

Зьездабмеркаваў і прыняў наступныя дакуманты:

1). Мэмарандум “Абабароне незалежнасьці”;

2). Заклік “Рух за выбарыбез Лукашэнкі”;

3). Зварот “Спыніцьатамную сьмерць Беларусі”.

4). Заклік “ШануйцеБеларускую мову”.

Былі праведзены выбарыкіруючых ворганаў КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне”. Старшынёй Партыі іФронту быў абраны сп. Зянон Пазьняк.Намесьнікамі старшыні былі абраны сп.Юры Беленькі (выканаўца абавязкаўстаршыні ў Беларусі), сп. Сяргей Папкоўі Уладзімер Раманцоў. Быў абраны таксамановы склад Сойму з 33 чалавек.

На прыканцы паседжаньняЗьезду грамада прасьпявала нацыянальныбеларускі Гімн “Магутны Божа”.

Пасьля гэтага былоправедзена паседжаньне новага складуСойму. Сойм абмеркаваў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.


Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ

22 лютага 2020 г.