ЗАБОЙЦА ЛЮДЗЕЙ

Пачаласялавіна эпідэміі ў Беларусі. У маленькіхСтоўпцах за ноч памірае па пяць чалавек,там сотні інфікаваных ізахварэлых. Па ўсёй Беларусі хуткаўзьнікаюць новыя вогнівы каранавіруса.Назіраецца шырокае захворваньнемедпэрсаналу з сьмяротнымі вынікамі.Афіцыйная фальшывая статыстыка насёньня (23-04-2020) падае восем тысяч захварэлыхі 60 памерлых. Параўнальны статыстычныаналіз паказвае, што рэальна гэтыя лічбымусяць быць памножаныя ў 5-8 разоў(асабліва аб колькасьці памерлых).

Гэтатолькі пачатак, які падрыхтавалабеларусам існуючае кіраўніцтва краіны.Асаблівая сітуацыя ў тым, што вярхоўнаяаўтарытарная выканаўчая ўлада ў Беларусі(у асобе Лукашэнкі) сьведама, мэтанакіравана,сістэмна і пасьлядлоўна працуе настварэньне максімальных умоваў дляраспаўсюджваньня эпідэміі і сьмерцілюдзей. Гэты накірунак падкрэсьліваеццацяпер у замежным друку, бо гэта найбольшуражвае заходняга жыхара, які ня маеадказу на прычыны такіх забойчыхпаводзінаў узурпатара ўлады ў Беларусі.

Лукашэнкапрацуе на зьнішчэньне нацыі -- такіявысновы зьявіліся ўжо ў заходнім друку.Прычын злачынных "паводзінаў"ёсьць некалькі, але асноўныя дзьве:паталагічная фобія нянавісьці дабеларусаў да беларускай нацыі, і другая-- хранічная хвароба мазаічнай псіхапатыіз зацыкленьнем на ўладзе над людзьмі.

Гэтыразбуральны дыягназ паводзінаў Лукашэнкіфункцыянуе ўжо 25 гадоў, але цяперпраявіўся больш зразумела для жыхароў,бо зьвязаны са здароўем і сьмерцю людзей.Груба, публічна і цынічна парушанаасноўнае канстытуцыйнае права чалавека-- права на жыцьцё. Гэта праявілася:

--у адмаўленьні эпідэміі, у адмаўленьніасноўнага сродку абароны ад эпідэміі-- сістэмы карантынаў;

--у непрызнаньні сьмерцілюдзей ад эпідэміі (сцьвярджэньне, штоў Беларусі ніхто ад каранавіруса непамёр) і адначасна ў зьдзеку з памерлыхлюдзей (якія, па словах узурпатара, самывінаватыя, што памерлі, а медыкі самывінаватыя, што захварэлі і г. д.);

--у затойваньні і фальсіфікацыі статыстычныхдадзеных пра эпідэмію;

--у адмаўленьні насельніцтву ў засьцерагальныхсродках ад хваробы (забарона ўжываньнямасак у школах і інш.);

--у мэтанакіраванай бязграматнай асабістайдэзінфармацыі людзей па абароне адкаранавіруса ("лазьня", "гарэлка","цыбуля", "трактар", "хакей"і г. д.);

--у стварэньні ўмоваў для масавайскучанасьці людзей (усеагульны суботнік,вайсковы парад, футбольны чэмпіянат,абавязковыя заняткі ў школах і інш.);

--у супроцьдзеяньні захадам аб адменемасавых збораў людзей (нязгода зкасьцельнымі і царкоўнымі кіраўнікамі,дэманстратыўная асабістая прысутнасьцьу царкве на службе, рэплікі супрацьабмежаваньняў збору вернікаў);

--у патрабаваньні працягваць навучаньнедзяцей у школах

--урэшце, у адмаўленьні пандэміі, уназываньні барацьбы ўсяго сьвету зпандэміяй "псіхозам" і сцьвярджэньнем,што "сьвет звар'яцеў".


Усегэтыя дзеяньні Лукашэнкі выклікаліхуткае разьвіцьцё эпідэміі, захворваньнетысячаў людзей і сьмерць беларусаў.

Гэтакіядзеяньні кваліфікуюцца як злачынствасупраць чалавецтва і, згодна з міжнароднымівызначэньнямі Арганізацыі Аб'еднаныхНацыяў, зьяўляюцца генацыдам народа.Нагадаю дэфініцыю ААН: "генацыд --гэта намеранае стварэньне для якой-небудзьгрупы такіх жыцьцёвых абставін, якіяразьлічаны на поўнае альбо частковаефізічнае зьнішчэньне яе."

Фармальнаіснуе механізм, кабарыштаваць гэтага "адміністратара"і ўзбудзіць крымінальную справу. Але,практычна, механізм бязьдзейны, бозьяўляецца часткай антынароднай сістэмы.

Беларускінарод апынуўся ў вельмі цяжкім стане.Каб затармазіць вал хваробы і сьмерцяў,трэба тэрмінова, любым спосабам, адхіліцьузурпатара Лукашэнку ад улады. Гэтазлачынец, забойца, які адкрыта выкарыстоўваеўладу і эпідэмію для зьнішчэньня людзейі, фактычна, не хавае сваіх намераў.

Прытымгэта трэба зрабіць як найхутчэй. Народапынуўся ў закладніках псіхічнанеадэкватнай аўтарытарнай кіроўнайфігуры, якая жыве нянавісьцю. Ніхто няведае, як збавіцца ад забойцы, алезбавіцца неабходна.

23красавіка 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК