100-ГАДОВАЯ ВАЙНА ЧАРКЕСАЎ СУПРАЦЬ МАСКВЫ

Цэлае стагоддзе, з 1763па 1864 гады, Расейская імпэрыя не шкадуючысілаў і сродкаў заваёўвала земліЧаркесіі, што раскінуліся ад Дагестанада Чорнага і Азоўскага мораў. Першайпад удар расейскай экспансіі патрапілатэрыторыя Усходняй Чаркесіі – Кабарда.Прычынай паразы кабардзінцаў былі неваенныя посьпехі акупантаў. НезалежнасьцьКабарды зьнішчыла эпідэмія чумы, якаязабрала жыцьці больш за 90% насельніцтвакраю.

Пасьля анэксіі Кабардыпад удар ваеннай машыны Расейскайімпэрыі патрапіла Заходняя Чаркесія.Вайна, што працягвалася паўстагоддзя,завершылася паразай чаркескага народу,а потым дэпатратцыяй і генацыдам.

Паданьні кабардзінцаўапавядаюць, што ў глыбокай старажытнасьцііхнія продкі пакінулі ўсходняеПрычарнамор’е і пасяліліся на землях,якія пазьней атрымалі назвы Малой іВялікай Кабарды. Да пачатку расейскайэкспансіі насельніцтва Кабарды складалада 500 тысяч жыхароў, Заходняй Чаркесіі– ад 2 да 4 млн чалавек. Гэтыя мясьціныпрываблівалі ня толькі адыгаў (“адыгэ”– саманазва ўсіх чаркесаў: кабардзінцаў,адыгейцаў, чаркесаў, шапсугаў, убыхаў).Пастаянная ваенная пагроза з бокусуседніх народаў зрабілі чаркесаўнародам ваяроў. У Кабардзе ня менш затраціну насельніцтва былі прафэсійныміваярамі.

Чаркескія ваяры мелісвой кодэкс гонару – “Уорк Хазбэ”. Ягопалажэньні можна супаставіць са статутамірыцарскіх ордэнгаў Эўропы, самурайскім“Бусідо”, разуменьнем вайсковагагонару баяраў Русі-Украіны і ўкраінскіхказакоў (якіх таксама часта называлі“чаркесамі”). Ваяр змагаўся дзеля славыі гонару, а не дзеля здабычы. Усеневайсковыя трафэі належала раздацьсупляменьнікам у патрэбе. Багацьце іраскошы былі чужымі чаркескім рыцарам.Тольі іхняя зброя магла мець банатуюаддзелку і ўпрыгожаньні. Адыгі ніколіне разбуралі жытло праціўнікаў, незьнішчалі іхнія нівы і сады. Уражальнымкантрастам на гэтым фоне выглядаюцьдзеяньні генэрала Ярмолава – катаКаўказа.

Для чаркескага ваяралічылася недапушчальным здацца ў палонабо пакінуць праціўніку целы загіблыхпаплечнікаў. Не здаваліся жывымі наватжанчыны адыгаў. Кідаючыся ў бой, коннычаркес рабіў стрэл з вінтоўкі, закідваўяе за плечы і імчаў на ворага з аднойнагайкай у руках. Шаблю выймаў толькіза 15-20 крокаў да непрыяцеля. Гэта дазваляласэканоміць сілы, каб потым секчы ворага.Экіпіроўка і ваеннай мастацтва чаркесаўбылі ідэальнымі для таго часу і месца– каб даць рады з адыгамі, расейцывымушаны былі пераняць у іх усё, адгазыроў да конскіх сёдлаў да прыёмаўвядзеньня вайны.

Азоўска-Маздоцкаявайсковая лінія

Да сярэдзіны 18 стагоддзяадносіны Кабарды і Масковіі былізбольшага мірнымі, часам нават хаўруснымі.Не было агульных межаў. Усё зьмяніласяз набліжэньнем да гэтай тэрыторыіРасейскай імпэрыі.

Паводле вынікаўрасейска-турэцкай вайны 1735-1739 гадоў,абодва бакі канфлікта прызналі поўнуюнезалежнасьць Вялікай і Малой Кабарды.Аднак, дамовы з Расеяй ня вартыя паперы,на якой яны напісаны.

У 1763 годзеадзін з кабардзінскіх князёў вырашыўстаць праваслаўным хрысьціянінамдалучыць свае валадараньні да Расейскайімпэрыі. Царызм узнагародзіў празэлітатытулам князя Чаркескага-Канчонкіна,мэдалём і салідным грашовым утрыманьнем,узамен пачаўшы будаўніцтвакрэпасьці ў ягоных былых землях.

БудаўніцтваМаздока дало старт разбудове Азова-Маздоцкайумацаванай лініі, на тэрыторыі якойсяліўся імпэрскі авангард – церскіяказакі. Дзеяньні царскай даміністрацыідэ-факта анулявалі Бэлградскую мірнуюдамову 1739 года з асманскай імпэрыяй.

Маздокадсякаў адыгаў адпашаў і саляных азёраў, парушаў сістэмуземлекарыстаньня, што склалася.Кабардзінцы ацанілі ўчынакЧаркескага-Канчонкіна: яму быў вынесенысьмяротны прысуд, уся маёмасьць абвешчанапа-за законам, то бок падлягаларазрабаваньню.

Спробы дэлегацыікабардзінскіх князёў дамовіцца зКацярынай ІІ у 1764 г. аб ліквідацыіМаздоцкай крэпасьці скончыліся няўдачай.Расейцы спрабавалі падкупіць дэлегацыю,але атрымалі рашучую адмову кабардзінцаў.Тады ў раён Маздока былі пасланыдадатковыя войскі. Сьледам за арміяйпадцягнулася Расейская праваслаўнаяцарква. У 1764 годзе ў Маздоку адкрылідухоўную школу для горцаў, якія прыняліхрост. У 1792 годзе былі заснаваны Маздоцкаеі Мажарскае вікарыяцтвы.

Для расейскагаімпэрыялізма крэпасьць была толькімаленькім пачаткам вялікай экспансіі.У выніку захопу Кабарды Заходняя Чаркесіябыла адсечана ад Дагестана, што дазвалялаўзяць пад кантроль Цэнтральны Каўказ.Акрамя таго, захоп стратэгічна важнайДар’яльскай цясьніны адкрываў шлях уЗакаўказьзе.

Баявыя дзеяньні пачалісяў 1765 годзе. У цэлым ваенная кампанія длякабардзінцаў складвалася няўдала –ваярская доблесьць не магла кампэнсавацьвялізную колькасную і тэхнічную перавагупраціўніка. Кабардзінскія князі, якіяне хацелі скарыцца расейцам, перасялілісяса сваімі людзьмі ў вярхоўі Кумы –бліжэй да хаўрусных закубанскіх чаркесаў.

У 1768 годзе ў абаронуКабарды выступілі Асманская імпэрыя іКрымскае ханства. У 1769 годзе царскіявойскі нанесьлі ўдар па ЗакубанскайЧаркесіі. Войскі крымскага хана, штойшлі на дапамогу адыгам, былі разьбітыхаўруснымі Расеі калмыкамі.

У жніўні 1768 г. кабардзінскіякнязі прызналі царскі сюзэрэнітэт. 22верасьня Кацярына ІІ накіравала Вальтэруліст з паведамленьнем, што горцы Каўказаскораны, у краі запанаваў вечны мір.

Расейска-турэцкаявайна 1768-1774 гадоў завершылася разгромамБліскучай Порты і поўнай зьменай балансусілаў у Паўночным Прычарнамор’і. Паводлевынікаў Кучук-Кайнарджыйскай мірнайдамовы 1774 года, Кабарда “далучалася”даРасейскай імпэрыі, якая на гэтым неспынілася і ў хуткім часе зьдзейсьнілаанэксію Крымскага ханства і генацыднагайскага народа.

Будаўніцтва Азова-Маздоцкайумацаванай лініі працягнулася. У 1777-78гадах было пабудавана яшчэ 10 умацаваньняў,у якеіх размясьціліся казацкія гарнізоны.Да канца 18 ст. на акупаавных земляхпаўстала больш за 60 расейскіх пасяленьняўз 40 тысчамі каланістаў.

Расейскаяімпэрыя навязвала Кабардзе свае законыі каланіяльную адміністрацыю. У 1769 годзебыў прызначаны першы прыстаў Кабарды.У траўні 1785 года заснавана Каўказкаенамесіцтва, куды ўвайшлі Кабарда іўмацаваная лінія, перайменавная ўКаўказкую. У 1793 годзе ў краі сксоўвалісяродавыя суды і расправы, у выніку чагоўся традыцыйная судовая сістэмаліквідавалася і замянялася царскай.

Кабардзінцы спрабавалізбройным чынам супраціўляцца расейскайэкспансіі. Найбольш буйныя выступыадбыліся ў 1774, 1778-79, 1785, 1794-98 гадах.Увядзеньне царскіх судоў выклікалапаўстаньне кабардзінцаў на чале з княземАдыль-Гірэем Атажукіным і эфэндзіІсхакам Абукавым. Паўстанцы імкнулісязамяніць родавыя суды і расправышарыятам. У даказ расейцы павялічыліколькасьць акупацыйных войскаў.

Паўстанцы ўхілялісяад буйных бітваў і адступілі за Кубань,адкуль рабілі партызанскія рэйды.“Хажрэтавая (Белая) Кабарда” Закубаньняпрацягвала супраціў расейскай экспансііда поўнай паразы Чаркесіі ў 1864 годзе.

Перашкода на шляхуРасейскай імпэрыі ў Закаўказьне

На пачатку 19 стагоддзяРасейскай імпэрыі ўдалося завалодацьгрузінскімі дзяржавамі: Картлі-Кахэцінскімцарствам і Імэрэці. Кабарда, ЗаходняяЧаркесія, Чачэнія і Дагестан сталіперашкодай на шляху Расеі да яе новыхваладараньняў. Імпэрыя пачала расчышчацьсабе шлях, зьнішчаючы горцаў разам зьіхнімі паселішчамі.

У 1804-05 гадах карніцкаяэкспэдыцыя генэрала Г. Глазэнапа сьцерлаз твару зямлі 92 кабардзінскія аулы. У1810 годзе генэралы С. Булгакаў і І. Дэльпоцаспалілі больш за 200 паселішчаў кабардзінцаў.Раён сучасных Мінэральных Водаў іПяцігорска быў цалкам зачышчаны адкабардзінскага насельніцтва.Выкарыстоўваўся таксама даўні прынцып“Падзяляй і ўладар!”. Суседнім народамабяцалі аддаць у карыстаньне земліраўніннай Кабарды. Да таго ж, на пачатку19 ст. ў Кабардзе пачалася эпідэмія чумы,якая забрала жыцьці 90% насельніцтвакраю. У рапарце генэрала Дэльпоцагенэралу Тармасаву ад 16 красавіка 1811года паведамляецца, што ў краі засталосянаўрад ці 30 тысяч чалавек.

Але гэта ня быў канецбедстваў. У 1817 годзе царскім указампрызначылі камандуючым Каўказкімкорпусам, генэрала Ярмолава, то бокфактычным намесьнікам Каўказа. У1818-1822 гадах карніцкія экспэдыцыі сьцерліз твару зямлі дзясяткі кабардзінскіхпаселішчаў. Для канчатковага “замірэньня”Ярмолаў пабудаваў умацаваньні навыйсьцях з цясьнін гэтых раёнаў.

Вялікі князь Кабардыбыў пазбаўлены рэальнай улады, якаязасяроджвалася ў руках акупацыйнайадміністрацыі. Землі непакорлівыхуласьнікаў канфіскоўваліся ў царскуюказну. Частка кабардзінскіх тэрыторыйперадавалася пад кантроль суседніхнародаў.

У 1825 годзе было здушанаапошняе буйное ўзброенае паўстаньнекабардзінцаў. Усе, хто не хацеў скарыццаакупантам, вымушаны былі перасяліццана непадкантрольныя расейцам землі:Заходнюю Чаркесію, Чачэнію, Дагестан,Асманскую імпэрыю.

Пасьля сьмерці апошнягаВярхоўнага князя Кабарды Анхота Кушукаўся ўлада ў краі канчаткова пераходзіцьу рукі царскай лдміністрацыі.

Апошняй спробайвызваліць Кабарду стаў паход імамаШаміля ўвесну 1846 года. 17 красавіка ённа чале 10-тысячнай арміі ўвайшоў уКабарду і ўжо на наступны дзень уступіўу бой з царскімі войскамі. Хаця расейцыадступілі, Шамілю не ўдалося падняцьабяскроўлены край на змаганьне закупантамі. Спроба стварыць адзіныфронт барацьбы з Расеяй – ад Дагестанада Заходняй Чаркесіі – не ўдалася. 25красавіка войскі Шаміля пачаліадступленьне, разам з невялікай колькасьцюкабардзінцаў.

Па-рознаму склаўся лёсДагестана і Чаркесіі пасьля заканчэньняКаўказкай вайны ў 1864 годзе. Горцам далімагчымасьць інтэгравацца ў імпэрыю,чаркесаў дэпартавалі. Адыгі страцілібольшую частку сваіх тэрыторый, панесьлівялікія культурныя і фізычныя страты,большая частка чаркесаў апынулася навыгнаньні.

Вайна за незалежнасьцьЧаркесіі была ня толькі трагічнай, алеі гераічнай старонкай гісторыі ўсіхадыгаў. За часы вайны з Кабардой іЧаркесіяй Расейская імпэрыя анэксавалаКрымскае ханства, частку Рэчы Паспалітай,Фінляндыю, Закаўказьзе, выйграла чатырывайны з Асманскай імпэрыяй, перамаглаНапалеона, але так і ня здолела скарыцьадыгаў. Завалодаць іхнімі земляміўдалося толькі пасьля спусташальнайэпідэміі чумы і дэпартацыі большайчасткі насельніцтва.

Юры Гарматны

(Пераклад з расейскай)