ГЛЕДЗЯЧЫ НАПЕРАД

(Лістсябрам КХП – БНФ)

Арышті перасьлед сяброў ініцыятыўных групаўпа збору подпісаў за прэтэндэнтаў укандыдаты на прэзыдэнта, правакацыя іўзбуджэньне надуманай крымінальнайсправы супраць кіраўніка ініцыятыўнайгрупы Сьвятланы Ціханоўскай сьведчацьаб тым, што выбарчая кампанія адбываеццава ўмовах рэпрэсіяў і перасьледу з бокурэжымнай ўлады, з грубымі парушэньнямібеларускага і міжнароднага права. Такіявыбары ня могуць быць прызнаныя засправядлівыя, законныя і дэмакратычныя.

Несумняваюся, што ўзурпатарскі рэжым, ЦВКі кіраўнік рэжыму тое разумеюць. Справадля іх ужо ня йдзе нават пра бачнасьцьзаконнасьці і пра прызнаньне выбараў.Справа йдзе пра захаваньне ўлады любымспосабам. Такі падыход суправаджаеццаправакацыямі, рэпрэсіямі, перасьледам,арыштамі, пасадкамі за краты, фальшывымісудамі, планаваньнем разгрому грамадзянскайсупольнасьці. Усё гэта ўжо было раней.Сёлета новая зьява -- пагроза расстрэлупратэстуючых людзей.

Нягледзячына цывілізацыйнае дзікунства рэжыму,усё гэта можна б былоацэньваць і бачыць просталінейна іадназначна, калі б ня чыньнік расейскайантыбеларускай палітыкі.

Правакацыяі пагром 2010 года дала магчымасьць Масквенапалохаць узурпатара і прымусіць ягопагаджацца з палажэньнямі аб патрэбнымдля Масквы і некарысным для БеларусіЭўразійскім Эканамічным Саюзе. Шматхто схільны бачыць цяпер паўтарэньнегэтага ж маскоўскага пляну на выбарах2020 года і выкарыстаньне яго для новагаінтэграцыйнага ціску на ўзурпатара.Выказваецца шмат домыслаў у стылікрамлёўскай кансьпіралогіі, але пытаньнеіснуе. Гэта відаць па паводзінахузурпатара.

Восьасноўныя тэзісы апошняй псіхічнай плыніяго ўзбуджанай сьвядомасьці:

--"Запомніце вы ўсе, хто мяне пачуе:краіну яны не атрымаюць".

--"Мы яе (краіну) ... рабілі не для таго,каб яны прыватызавалі яе і пусьцілі пасьвеце гэтых небарак".

--"Мы не дазволім падзяліць Беларусь".

--"Мы гэтую краіну нікому не аддамо,каб зь яе зьдзекваліся, дэстабілізавалікожны дзень, парвалі на кавалкі і камусьціаддалі".

--"Сёньня той момант, калі адстаяць яетрэба. Трэба абараніць. Вы бачыце, штонас на часткі разрываюць!"

--"Забыліся, як былы прэзыдэнт Карымаў у Андыжане задушыў путч, расстраляўшытысячы чалавек. ... Ну дык мы нагадаем! "

Каму?Каму ён пагражае? Зразумела, штоўзурпатар напалоханы данясеньняміразьведкі КГБ і навушкаваньнем расейскайагентуры. Галоўнымі ворагамі яму здаюцца,відаць, нейкія міфічныя сілы Захаду ірэальна -- Масква, бо ўнутранагаарганізаванага палітычнага супрацівуў Беларусі не існуе. Усё зьнішчана. Хібашто ёсьць яшчэ, як ён называе, "народзец",якога "ўрагі" настройваюць супрацьулады.

Дыккаму ўсё ж узурпатар пагражае не аддацькраіну? Хто такія "яны", што "краіныне атрымаюць"?

СтрахіЛукашэнкі маюць рэальную падставу.Невыпадкова ён успомніў праўсе расейскіяканфліктныя месцыі падзеі, ды і пра 2010 годён не забыўся.

Складваеццаўражаньне, што расейская агентурамэтанакіравана яго палохае і акуратнаштурхае на жорсткае ўжываньне сілы, насілавы разгром пратэстаў з успамінаміпра Карымава і Андыжан. Для Крамля гэтабыла б ідэальная сітуацыя. Правакатары(якіх хапае) арганізуюць "плошчу"і правакацыі. Узурпатар ужывае сілу і(што асабліва неабходна Маскве)страляніну. Тут усе ўбачаць тэрор,небясьпеку для дэмакратыі. Эўразьвязбудзе "заклапочаны"канфліктам ля яго межаў. "Некарысныяідыёты" зьвяртаюцца да Пуціна, кабувёў войскі, просяць ратунку і дапамогіабараніць "правы чалавека" (тыпу,як Шушкевіч у 2009 годзе). І вось Пуцін набелым кані пад грукат танкаў ратуе"братьев" беларусаў ад самых сябепад апладысмэнтыЭўропы. (А Лукашэнку, відаць, выпадковазаб'юць, ці "сам памрэ". Маскве суднепатрэбны).

Гэтасамы пануры сцэнар. Іншы варыянт ягоможа быць больш рэальны, але ня меншразбуральны. Гэта калі перад пагрозайуводу расейскагавойска ўзурпатару загадаюць падпісаць31-ю дарожную карту. Ёнпадпіша і схлусіць.(Увогуле, што б ён ні казаў –будзе хлусьнёй.) 24-га чэрвеняўзурпатар паедзе на ваенны парад уМаскву. Там, відаць, будуць дамаўляццааб капітуляцыі.

Каліаб капітуляцыі не дамовяцца, то "Плошчу"яму справакуюць і ўзурпатару, кабуратавацца, застаецца толькі выставіцьзбройны супраціў Маскве. (Дарэчы, тутякраз у яго былі б шансы выйграцьі ацалець.) Але народжаны поўзаць лятацьня будзе. Рэжымнага супраціву непрадбачыцца. Супраціўляцца акупацыіпавінна будзе грамадзтва, усе беларусы.(Пачынаючы з 2014 года, я пастаянна нагадваю,каб беларусы рыхтаваліся да такогасупраціву і партызанскай вайны зпуцінскай Расеяй. Яна амаль непазьбежная.Справа толькі ў абставінах і ў часе.)


Вяртаючысяда палітыкі выбарчай кампаніі, мяркую,што трэба ўлічваць магчымыя скрайніяпаводзіны ўзурпатара і Масквы. Ня думаю,што беларусам трэба баяцца "Плошчы".Сутнасьць у тым, каб яна была народнай,але не правакацыйнай, бо калі б яна сталамільённай, то хапіла б аднаго лёзунгу:"Масква, ня лезь!"

Рацыянальнаасэнсаваны народны супраціў у палітычнаразбуранымграмадзтве мог бы разьвівацца (прыпадтрымцы беларускіх патрыётаў) ваколкампаніі Ціханоўскіх. Гэта было відавочнаі рэжым, не зважаючы на закон, пачаўдушыць. Абгрунтаваньне рэпрэсіяў з бокуўзурпатара выглядае традыцыйна дэбільным.Вось, напрыклад, яго апошнія хваравітыяпэрлы:

«Спачаткупрадстаўнікі шэрагу ініцыятыўных групзлоўжываюць правам на правядзеньнепікетаў для разгойдваньня сітуацыі ідэстабілізацыі грамадска-палітычнайабстаноўкі, потым яны сфармуюць камандыі групы баевікоў, якія, нявыключана, захочуць арганізавацьпабоішча на плошчы. Да гэтага яны ізаклікаюць людзей."

Пасутнасьці тут тыповы расейска-энкавэдзісцкіпадыход да апанентаў: не дыскутаваць,але абылгаць і ліквідаваць.Любым спосабам, скарыстаўшы прапагандуі хлусьню.

Практычна,рэжым аб'явіў вайну ўсяму беларускамуграмадзтву, засьведчыў, што будзетрымацца за ўладу ўсімі сіламі, звыкарыстаньнем Масквы, здрады ірэсстрэлаў. Тут выяўлены вельмі важнычыньнік дзеля ацэнкі так званых "выбараў". Гэта ня выбары. Ну хто гэтага яшчэ нябачыць ці не разумее? Яны (Ярмошына іЦВК) зноў палічаць як захочуць.Фальсіфікацыйная машынапрацуе. Усе на месцы. Нічога не зьмянілася.Нават рыторыка.

Якіяпаводзіны людзей мусяць быць на выбараху становішчы агрэсіі, пагроз і рэпрэсійз боку рэжымнай ўлады, калі, практычна,зьнішчаныя ці загнаныя ў падпольле ўсепалітычныя партыі і ў краіне адсутнічаепалітычны клас?

Першза ўсё мусіць быць байкот галасаваньняі масавы грамадзкі кантроль над прыходамна галасаваньне. Нельга галасаваць(нельга ўдзельнічаць угаласаваньні, каб не спрыяць фальсіфікацыі),але трэба масава назіраць за прыходамна ўчасткі і фіксаваць колькасьцьпрагаласаваных (у тым ліку і на такзваным "папярэднім галасаваньні").Тут будзе дапаўняльны аргумантдля непрызнанья выбараў і працяг статусанелегітымнасьці рэжыму. (Гэтавельмі важна для будучай рэстаўрацыікраіны.)

Верагоднасьць,што ўзурпатар застанецца і рэжым ацалеена гэтых выбарах, вялікая. Але беларусамцяпер нельга прайграць сілам цемры ідапусьціцца да пагрому грамадзтва.Асабліва цяпер, калі зьявілася надзеяна волю. Лёс ўзурпатара ўжо нядоўгі.Сіла рэжыму слабне. Сіланарода павялічваецца. Трэба ўмацавацьгэты працэс, накіраваць яго ў нацыянальнавызвольнае рэчышча.

Зразумела,што сіла нашай партыі моцна аслаблена,амаль ўсё вынішчана па ўсёй краіне. Алепрацаваць на ніве свабоды трэба зь любойсілай і ў любой колькасьці. Асабліва ўпераломны час. Без свабоды і вольнайнацыі ня будзе ні дабрабыту ні працы ніўласнасьці. Гэта асноўнае, што вартазразумець беларусам ў змаганьні зцемрай.

Здаеццацяпер, перажыўшы зьнявагі рэжымныххамаў, людзі больш разумееюць вартасьцьнацыянальнай мовы, нацыянальнага Сьцягаі гэрбу Пагоня дзеля свабоды Бацькаўшчыны.Там дзе будзе наша мова, Бел-Чырвона-БелыСьцяг і Пагоня, там будзе і наша сьветлаябудучыня. Тыя, што хочуць хлеба, ня будуцьяго мець, не здабыўшы свабоды.Але беларускай свабоды ніколі ня будзебез беларускай мовы, Пагоні і Сьцяга.Гэта ёсьць знакі нашага вольнагаіснаваньня.

10чэрвень 2020 г. q Зянон ПАЗЬНЯК