ПРА “ВЫБАРЫ”

(Лістсябрам КХП – БНФ)

Іўсё ж такі, відаць, будзепа-беларуску. Праціўнік зьнішчае самогасябе. Гэта я пра так званыя "выбары".Нават стала цікава назіраць, якпрарасейскія прэтэндэнты змагаюцца"за страну". Прамаўляючы філасофскаймовай, назіраем "аньнігіляцыю матэрыі".Ўзурпатар пайшоў напралом. Задача: любымспосабам захаваць уладу. Ён ужо натварыўстолькі, што выбары нельга прызнацьувогуле за выбары, тым больш за законныяі дэмакратычныя.

Адначаснаўзурпатар ушчэнт нішчыць прэтэндэнтаўтак раней любімай ім Масквы, асабліваВ. Бабарыку. У выніку спадар Бабарыкаможа стаць фігурантам крымінальнайсправы, што, безумоўна, ускладніць ягоныўдзел у выбарах.

Тымчасам, хутчэй за ўсё, будзе разгромленыБелгазпрамбанк. Магчымасьці такія ёсьць(зь некаторымі парушэньнямі, вядома).Сітуацыя падводзіцца пад зьнешняекіраваньне, калі Нацыянальны банк можачасова забраць на сябе кіраўніцтваБелгазпрамбанкам. Дзеля гэтага ўжопадрыхтавана спадарыня Ермакова. Упанядзелак, 15 чэрвеня, тое якраз ужо іадбылося. Наступным чынам афармляюцца(з нацяжкамі, вядома) грубыя парушэньнізакона аб банках і банкаўскай дзейнасьці(напрыклад, набыцьцё карцін на 20 мільёнаўдаляраў і г. д., хаця банк і мае на тоеправа). У выніку ўводзяцца санкцыі інепамерныя штрафы, якія могуць падвесьціБелгазпрамбанк пад банкруцтва.

Адмываньнегрошай праз галоўную расейскую "адмывачку"Белгазпрамбанк відаць ні ў каго, хтоцікавіцца цёмнымі справамі Масквы, нявыкліча сумненьня. Іншая справа наколькісур'ёзна падрыхтаваныя да гэтагараскрыцьця ў Беларусі, бо зразумела,што тое закранае ня толькі фігурантаўсправы, але і Крэмль, і бункер Пуціна.

Сітуацыяз Бабарыкам у мяне таксама выклікаеіронію. Больш за тры гады Газпром-Маскварыхтавалі гэтую кандыдатуру на прэзыдэнтаБеларусі і ў выніку выпусьцілі на арэнуанальфабэта, які ні слова ня ўмее сказацьпа-беларуску, не разумее гуманітарныхкаштоўнасьцяў грамадзтва. Калі ўжо выўзяліся рыхтаваць прэтэндэнта, тозрабіце тое "ад клясы", а не лапцюжнапа-маскоўску.

Дарэчы,тут адлюстраваўся тыповы нізкі ўзровеньмаскоўскіх чыноўнікаў і "экспэртаў".Яны груба не разумеюць беларусаў іБеларусь, але жывуць сваімі павярхоўныміўяўленьнямі. Ім здаецца, што моўнаярусіфікацыя, якую яны разам з Лукашэнкамутахцілі ў беларускае грамадзтва, ужоўсё вырашае, і яны маюць тут амаль штосвой расейскі плебс. Яны настолькіпрымітуўныя, што ня бачаць, як за гадылукашысцкага варварства і русіфікацыіна ўнутраным пратэсьце ўмацаваласясьвядомасьць беларускай нацыі. Людзіведаюць, што яны беларусы, што гэта іхняязямля, што ў іх ёсьць іхняя мова, якаяцяпер у загоне, што ў іх ёсьць культураі вялікая нацыянальная гісторыя, штоўрэшце ўсе беларусы любяць сваю краіну.

Маскоўскіяпаліттэхнолагі, згодна са сваёй збочанайідэалёгіяй, і маскоўскімі паняцьцяміпадрыхтавалі падапечнага да выхаду неў беларускі народны электарат, а ўрасейсказалежны плебс (так яны думаюцьпра наш народ).

Бабарыка,як чалавек, не пазбаўлены здаровагасэнсу, пачаў на хаду перабудоўвацца ўбок Беларусі, блытаючыся і дэкляруючычасам грубыя імпэрскія нарыхтоўкі (чаговарта, напрыклад, такая русіфікатарскаяжвачка, як тры дзяржаўныя мовы: беларуская,расейская і ангельская(!).

Зрэшты,усё тое, што ён кажа, ужо ня мае значэньня.Бабарыку могуць пакінуць на выбарах,нават калі ён будзе сядзець за кратамі,каб прывабіць выбаршчыкаў на галасаваньне(асноўная роля Бабарыкі). Але пасьлявыбараў Лукашэнка ўжо пасадзіць ягопа ўсіх працэдурных правілах.

Сапраўдныяподпісы Бабарыка яшчэ не сабраў. Тыя300 тысячаў, што з помпай праафішаваныя,сабраныя іншым чынам. Пры праверцыподпісаў, згодна закону, прызнаньне іхвырашаецца на падставе адсоткавай квотызабракаваных подпісаў. Так што "Негонялся бы ты, поп, за дешевизной!".Ніхто зь іх ня ёсьць Лукашэнкам, якіможа, насуперак магчымасьцям арыфметыкі,аб'явіць пра збор паўтара мільёнаподпісаў, і ніхто яго не праверыць.

Такаясамая гісторыя ў іншага спэцпрэтэндэнтаМасквы спадара Цапкалы, які яшчэ і паловысапраўдных подпісаў не сабраў, аледэкляруе "посьпех".

Нагэтых мудрацоў хопіць выбарчага законаі Ярмошынай, каб яны апынуліся за бартом.Але ня факт, што тое адбудзецца, бо ёсьцьяшчэ іншыя чыньнікі, якія ўплываюць нарашэньне маніпулятараў. Даволі важнычыньнік -- гэта фрэквэнцыя (бо людзімогуць увогуле не пайсьці галасаваць).Калі рэжым тое праігнаруе, то зразумела,што ўпор зробяць на папярэдняегаласаваньне.

Беларусамжа неабходна байкатавацьфальшывае галасаваньне, масава ідоказна пракантраляваць гэтаегаласаваньне (у тым ліку і папярэдняе)і яўку на ўчасткі. Трэба зафіксавацьстановішча, якое стане прычынай дляпатрабаваньня новых выбараў.

Сапраўдныяподпісы ўжо сабрала толькі СьвятланаЦіханоўская. І хоць яна пакауль што нестварае небясьпекі для выбараў узурпатара,але і ад яе могуць пазбавіцца, нахлусіўшы,колькі трэба. Тут ужо ня выбары, алевайна з выбаршчыкамі і прэтэндэнтамі.

Уатмасфэры гэтай вайны дзіравасьцьуладнай сістэмы рэжыму выяўляецца, якніколі. Ужо прасачыліся (адкуль трэба)і аб'яўленыя ў СМІ зьвесткі, хто зпрэтэндэнтаў падпісаў кантракты з КГБаб супрацы на "спойлерства"(Канапацкая, Дзімітрыеў, Чарачэнь).Подпісаў яны не сабралі і ўжо не зьбяруць.Але, як гэта рабілася ў 2010 годзе, -- імнамалююць. Што датычыць астатніхпрэтэндэнтаў -- пытаньне адкрытае, і яноўжо не істотнае.

Узурпатарзноў атрымае "элегантную" перамогуна выбарах. Толькі ніхто ня ведае, чымяна на гэты раз для яго скончыцца. Задачабеларусаў, аднак, не дапусьціць, кабузурпатар ужыў сілу і разграміўграмадзтва.

Самылепшы (і магчымы) варыянт -- гэта каліўзурпатар будзе арыштаваны. Ён сам сабеў гэтым і дапамагае. Але калі ён ўсё жразбурыць Белгазпрамбанк і загоніцьу кут Пуціна, то аўтарытэт яго можаўзьняцца. Такая лёгіка палітыкі, хоцьмы і назіраем тут вайну напарстачнікаў.

Сумняваюся,аднак, што генэральна ўзурпатар выйграесваю вайну з газпром-мафіяй.Ёсьць зьявы, якія яму не пад сілу. Кабвайну выйграць трэба адключыць самуюмагутную і забойную зброю Крамля --прапаганду і тэлеканалы. Гэта зброямацнейшая за атамную, бо масаваразбурае мазгі, пасьля чаго янылячэньню не паддаюцца.

Адсябе яшчэ магу дадаць, што ніколі нельгаабіраць на прэзыдэнта банкіра, ды яшчэкіраўніка мафіёзнага банка чужой краіны.Гэта гроб для Беларусі.

15чэрвеня 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК