НЕПРЫЯЦЕЛІ НА БЕЛАРУСКІМ ПОЛІ

(Лістда сяброў КХП – БНФ)

Нядаўнапаслухаў каардынатара выбарчага штабуВ. Бабарыкі. Карыснае відовішча, якоешмат што праясьняе. Мы ня бачым асяроддзягэтага прэтэндэнта. Тут, відаць, усёбольш злавесна, чым здавалася на першыпогляд.

Глупствы,якія пастаянна прамаўляе Бабарыка, гэтахутчэй тэхналёгія заблытваньняапалітычнага электарату: то ён трыдзяржаўныя мовы ў Беларусі ўвядзе, торэферэндум па вяртаньньні Канстытуцыі94 (дзе ў прынцыпе рэфэрэндуму ня можабыць). Бздуры, вядома, але затое Бабарыкаўвесь час у цэнтры размоваў. Заварушыласяўся руская агентура і прапаганда,і несьціхана шумяць. Арганізавалі іхгрунтоўна, сродкі ёсьць, Газпрам заплячыма.

ЗьяўленьнеБабарыкі на паверхні супадае з дзейнасьцюў Беларусі спэцпрадстаўніка Бабіча(гэта што датычнаарганізацыі). Група Бабарыкі па зборыподпісаў у дзесяць тысячасобаў таксама не магла ўзьнікнуцьімгненна на энтузіязме за невядомую непублічную асобу.

Тэхналёгія«рэфэрэндум»

Іцяпер больш сур'ёзна. Тэхналёгіі і мэтадыдзейнасьці Масквы мне добра вядомыя іза 30 гадоў змаганьня з маскоўскайпалітыкай дасканала вывучаныя. Подступыда розных рэфэрэндумаў у Беларусі Маскварабіла шмат разоў праз псэўдаапазыцыю,Лукашэнку і агентуру. Ім удаўся адзін-- ў 1995 годзе, які фактычна ўгробіў нашунацыю. Цяпер мы добра ведаем гэтымаскоўскі прыём. (Тое, як маскоўцы рабілі"рэфэрэндумы" ў іншых краінах, тутне камэнтуем.)

Цяперз ідэяй рэфэрэндума пра нібыта вяртаньнеКанстытуцыі 1994 года выступіў Бабарыка(на справе Канстытуцыя-94 вяртаеццааўтаматычна пасьля зьмены ўлады і адменывынікаў лістападаўскага дзяржаўнагаперавароту 1996 г. і антыпраўнайканстытуцыі дыктатуры. Ніякірэфэрэндум тут не стасуецца).

Пасьля9-га жніўня, кажа Бабарыка, Беларусь,правёўшы рэфэрэндум, уступіць у новаежыцьцё. ПрытымБабарыку яшчэ нават не зарэгістравалікандыдытам на выбары. Зразумела, што ўсувязі з крымінальнай справай, ямупрышлося пасьпяшацца і ўжо цяпер аб'явіцьпра заранёў прыдуманы для яго план.

Расейска-гэбоўскіяавантуры з рэфэрэндумамі робяцца паадной схеме. Галоўнае аб'явіць рэфэрэндум(пажадана з агульнай фармулёўкай). Потымпытаньні ўдакладняюць, дадаюць,папраўляюць, працуе прапаганда,тэлабачаньне і агентура. Ўрэшце, галасыфальсіфікуюць (гэта норма апэрацыі). Іў выніку -- акупацыя, альбо захоп маёмасьці,альбо адмаўленьне ад нацыянальнайвалюты, альбо адмаўленьне ад суверэнітэтуробіцца "дабраахвотна", рукамінарода, "історічэскім выбором".

Гэтапра агульныя мэтады. Што канкрэтна. Зблытанага тлумачэньня Бабарыкі вынікае,што Масква, скарыстаўшы момант, хочапамяняць Канстытуцыю 1994 года пад сваерасейскія інтарэсы і закансэрвавацьіх рэфэрзндумам. Канстытуцыя 1994 года,нягледзячы на ўстаўку пра прэзыдэнцкуювыканаўчую ўладу, створаная ў нацыянальныхбеларускіх інтарэсах. Гэта беларускідзяржаватворны закон. Менавіта тамупасьля лістападаўскага антыканстытуцыйнагаперавароту 1996 года гэтызакон быў зьнішчаны іантыпраўным спосабам заменены наканстытуцыю дыктатуры. ЦяперМасква, баючыся, штоКанстытуцыя-94 будзе вернута, хочапраз сваіх залежных папсаваць гэтуюКанстытуцыю, падступіўшыся зь іншага боку.

Выбарыў дыктатуру

Тутпаўтару да месца важнаепалажэньне. Цяпер у Беларусі нямапрэзідэнцкай сістэмы ўлады. Парадак,які існуе і замацаваны ў канстытуцыідыктатуры, – гэта сістэма татальнагасамаўладдзя, пры якой народ адлучаныад грамадзянскага і заканадаўчагаўплыву наўладу.

Асобы,якія ўдзельнічаюць у фальшывых выбарахпрэзыдэнта ў якасьці кандыдатаў, някажуць аб ліквідацыі квазі-прэзыдэнцкайдыктатарскай сістэмы, непрапануюць парляманцкай дэмакратычнайулады. Гэтыя людзі, незадумваючыся, выбіраюццаў дыктатуру.Яны рыхтуюццастаць на месца Лукашэнкі, замест таго,каб ліквідаваць гэтае «месца». Такёсьць і так было ўвесь час ўсе гэтыя 26гадоў дзікай антыбеларускай пагромшчыны.Ніхто з гэтых кандыдатаў на прэзыдэнта,што ўдзельнічалі ўфальшывых выбарах, ня быўі ня ёсьць беларускім нацыянальнымпалітыкам і ніхто рэальна ня думаў праБеларусь і пра народ, але толькі праўладу, нават не разумеючы, што ў гэтыхумовах яна для іх недасяжная.

Назіраньніпа сэнсу

Бабарыкаагучыў чарнавую руцінную нарыхтоўкуМасквы пра рэфэрэндум. Тут жа імгненнаў той жа дзень абвешчанапра стварэньне групы па збору подпісаўза рэфэрэндум у колькасьці сямі з паловайтысячаў асоб. Праца кіпіць. Ўсё даўнопадрыхтавана, усё разгортваецца,як на пляцы, як на парадзе.

Іцяпер простыя меркаваньні. Рэфэрэндумзгодна з рэжымным законам прызначаеальбо дае дазвол на яго правядзеньнеЛукашэнка. Ажыцьцяўляе і фіксуе працэс-- Ярмошына.

Значыцца,рэальна такі рэфэрэндумможа адбыцца толькі тады, калі заместЛукашэнкі будзе Бабарыка.

Алевернемся ў рэальнасьць. Пры наяўнасьціфальсіфікацыйнай сістэмы галасаваньнявыбары 9-га жніўня (прытымабавязкова і пры любых умовах) будуцьаб'яўлены ў карысьць Лукашэнкі.

Гэтаразумеюць у Маскве. Тым часам, кабажыцьцявіць важную для Крамля афёру зрэфэрэндумам, якую ўжо яб'явілі, трэба,каб не было Лукашэнкі. Пытаньне: а штомусіць адбыцца, каб яго не было?

Гэтага,магчыма, і Бабарыка ня ведае, і Цапкаланя ведае, і Лукашэнка ня ведае. Ня будуапісваць магчымыя энэргічныя дзеяньнірэжыму, каб не падказваць, хай змагаюцца.Усё ўбачым. Ад іхнага змаганьня, на жаль,найгорш беларусам.

Масква(як заўсёды ў сваёй манеры) ідзе тандэмам.Калі правальваецца Бабарыка і невядомымчынам адыходзіць Лукашэнка, справу"барацьбы" за акаупацыйную дэмакратыюпавінен падхапіць Цапкала (дарэчы,вядуць яго ціхенька і прафэсійна).

Крымінальнаязалежнасьць у палітыцы

Крымінальныядзеяньні Белгазпрамбанка знаходзяццапад наглядам сьледчых ворганаў Беларусіз 2018 года, калі выявілася афёра ўадмываньні грошай латвійскага банкаABLV (аб чым было папярэджаньнеПадразьдзяленьня Мінфіна ЗША па барацьбез фінансавымі злачынствамі). Высьветлілася,што ніткі той афёры вялі ў Беларусь.

Выкарыстаньнекрыміналу ў палітыцы -- прывычная мэтодыкарэжымаў у Маскве і ў Менску. Так зьявіўсяна палітычным фоне банкір Бабарыка.

(Некалі,у канцы 90-х, падобную афёрупракруцілі ў Беларусі з карумпаванымбанкірам і прэм'ерам М. Чыгіром, якогатаксама зрабілі"апазыцыянерам". З той афёры, аднак,нічога путнага не атрамалася. Дыверсіяправалілася. Я тады заранёў папярэджваўу друку пра апэрацыю "Чыгір", штовельмі ўспалашыла гэб'ё і агентуру ўсродках масавай інфармацыі.)

ВольнаяБеларусь наперадзе

Бядацяпер для беларусаў у тым, што набеларускім полі гуляюць адны непрыяцелі.Беларускія палітыкі альбо ў турме, альбоў эміграцыі, альбо ў магіле. Сродкімасавай інфармацыі ў руках непрыяцеля.Грамадзтва дызарыентаванае, бо зьнішчаныянацыянальна-дэмакратычныя арганізацыі,няма ні лідараў, ні нацыянальнаарганізаванай сілы.

Алебеларусы яшчэ не прайгралі, наадварот-- набіраюць сілы. Усё будзе. ТрымаймасяБеларусі і адзін аднаго. Шануйма нашубеларускую мову, нашыя нацыянальныясімвалы і сьвятыні, наш народ і свабоду.

Цяперёсьць шанец заваліць рэжым, калі негаласаваць, калі не пайсьці на фальшываегаласаваньне і пракантраляваць непрыходлюдзей на ўчасткі. Тады, маючы відавочныядоказы, што галасаваньне не адбылося,можна на падставе закона патрабавацьновых выбараў, у якіх ужо ня змогуцьудзельнічаць Лукашэнка і маскоўскітандэм.

Трэбаразумець, што рэжым не пагодзіцца зпаразай, будзе хлусіць і пагражаць. Алерэальна праўны чыньнік узмаганьні будзе на нашымбаку.

Гэтавельмі істотная пазыцыя, калі законбудзе на нашым баку. Тут ўпэўненасьцьў сабе і адкрытая падтрымка міжнароднайсупольнасьці, што б ні вытвараў антынароднырэжым. Усёвырашыць змаганьне і сіла грамадзтва,якой мусіць быць шмат.

Каліж бы ўсе пайшлі галасаваць і прагаласавалі,і калі б у выніку гэтагарэжым аб'явіў пра "элегантнуюперамогу", то, ня гледзячы на ўсепарушэньні, закон фармальна аказваўсяб на баку рэжыма.Выбары адбыліся. (Праверыць татальныфальсіфікат і патрабаваць новых выбараўбудзе немагчыма). Пратэсты будуцькваліфікаваныя як парушэньне закону іпярэчыць гэтаму у юрыдычным пляне будзецяжка. Права на разгром і ініцыятываапынецца ў руках рэжыму. Тут тонкасьці,якія трэба ўлічваць і якіятрэба ствараць у пратэстнай палітыцы.

Байкотгаласаваньня ў выпадкупосьпеху -- гэта добрая грамадзкаяплатформа для барацьбы, якая не спрыяеправакацыям і грубаму ўплыву Масквы.

Лёзунгі:Не фальшывым выбарам! Ня йдземгаласаваць! Не галасуем на выбарахдыктатуры! За новыя выбары бяз Лукашэнкі!Ніякіх фальшывых рэфэрэндумаў! Прэчмаскоўскіх стаўленьнікаў!

Няхайжыве Вольная Беларусь!

22чэрвень 2020 г. ЗянонПазьняк