СТАРОНКІ НОВАГА АРХІВУ

("БеларускіяВедамасьці")

Часопіс"Беларускія Ведамасьці" я выдаваўз 1996 па 2013 гады. Першы нумар на польскаймове на 4-х старонках А-4 мы выдалі разамз Сяргеем Навумчыкам у Варшаве. ПотымСяргей ад'ехаў у Прагу, і "БеларускіяВедамасьці" мы выдавалі з ГалінайПалачанінай-Пазьняк, маёй жонкай. Зчасопісам супрацоўнічалі, пісаліматэрыялы, давалі інфармацыю сябры БНФі потым -- КХП БНФ, найперш Валеры Буйвал,Лявон Вабішчэвіч, Яўген Шатохін і іншыя.Спачатку часопіс выдаваўся па-польскуі па-беларуску. Потым, зь пятага нумара,-- толькі па-беларуску.

Першыягады друк дапамагала рабіць і аплочвацьрэдакцыя польскага часопіса "НовэПаньство". Потым часопіс выдаваўсяна нашыя з жонкай уласныя сродкі і назборы сярод беларусаў замежжа. Тыражчасопіса -- 1000-1500 экзэмпляраў.

Быланаладжана схаваная сістэма дастаўкічасопіса ў Беларусь. Але ўсе гады ішлопаляваньне антыбеларускага рэжыму нагэты часопіс. Некалькі разоў тыражканфіскоўвалі цалкам і нам прыходзіласяяго друкаваць паўторна. Але рэжым ніякня мог раскрыць сістэму перавозкічасопіса і маіх кніг у Беларусь. Часамнаш мікрааўтобусік раскручвалі цалкам,здымалі абшыўку, сядзеньні, падлогу --і нічога не знаходзілі. Тады рэжым набыўза мяжой спэцыяльную тэхніку, якаяпрасьвечвала машыну цалкам. Пасьлягэтага мы сталі выкарыстоўваць іншыясістэмы перавозак. Яны былі менш выдайныміі дзейнічалі спарадычна. Нарэшце, рэжымувёў дзікае (інакш не назавеш) заканадаўствааб "экстрэмісцкай літаратуры". Падгэтую графу падыйшлі ўсе мае кнігі.Некаторыя (скажам, пра Народны МэмарыялКурапаты ці "Добрая фатаграфія")аб'яўлены "экстрэмісцкімі" па суду(судзілі літаратуру, значыцца). Перавозіцьбеларускія кнігі і часопісы ў Беларусьстала проста немагчыма. У 2013 годзевыданьне часопіса "БеларускіяВедамасьці" прышлося спыніць на 70-мнумары. (Сеціўнай вэрсіі не было з прычыны дачаснасьці гэтага спосаба. Некаторыянумары, праўда, ёсьць на "БеларускайСалідарнасьці".)

Паацэнках беларусаў у Амэрыцы, "БеларускіяВедамасьці" па тэматыцы і накірунку-- гэта адзіны беларускі адраджэнскічасопіс за пэрыяд "цёмнага часу"лукашызму. Найбольш ацэнена тут "Хронікапарушэньняў правоў беларусаў", якаядрукавалася з нумара ў нумар на працягудоўгага часу.

Вокладкічасопіса мы часта рабілі як плякаты наактуальныя альбо нацыянальна важныятэмы, а таксама на тэмы па ідэалёгііасноўных каштоўнасьцяў нацыі і грамадзкіхзадач. Часопіс ужо стаў архівам змаганьняў "цяжкім часе".

27чэрвеня 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК