НЕАБХОДНАСЬЦЬ БАЙКОТУ Ў ЧАС ЭЙФАРЫІ

Верагодна,што Ціханоўскую могуць зьняць з выбараў,каб ня мець лішніх клопатаў для рэжыма.Агітацыю людзей на фальшывае галасаваньнепад уплывам групоўкі Газпрама-Цапкалыяна ўжо зрабіла. Прытым гэтая групоўкаправяла нават прэвентыўную прапагандуза прыход на фальшывае галасаваньне(галасаваць супроць ўсіх) у выпадку,калі Ціханоўскую сапраўды здымуць звыбарчага спаборніцтва. Вельмі паказальнаяпазыцыя.

Навоштагнаць людзей на фальшывае галасаваньнесупраць ўсіх, калі там галасоў ня лічаць?Лагічна якраз праігнараваць такоегаласаваньне, зафіксаваць няяўку, падацьдакуманты ў ЦВК і Пракуратуру ды законназапатрабаваць новыя выбары з новымікандыдатамі. Навошта так упарта прылюбых абставінах хочуць загнаць людзейгаласаваць? Вынік жа такога галасаваньнявядомы -- трыюмф Лукашэнкі.

Тутможна ўгледзіць хіба што правакацыйнуюмэту. Людзі па закліку масава прыходзяцьгаласаваць супраць ўсіх з адной ўзбуджанайдумкай -- "Абы ня Лукашэнка!" І раптамяны даведваюцца, што Лукашэнка набраў76,2 адсоткі галасоў. У сьвядомасьцінаіўнага і ўзлаванага электаратуадбываецца тое, што ў псіхалогіі называецца "шок".

Дастатковалюбой првакацыйнай ініцыятывы, кабузьніклі неабдуманыя пратэстныя дзеяньні-- да якіх рэжым падрыхтаваны -- і пачаўсяб запланаваны разгром беларускагаграмадзтва, яшчэ не гатовага да жорсткайбарацьбы. Для Крамля гэта мара -- зьнішчыцьбеларускія нацыянальна-дэмакратычныяпарасткі рукамі рэжыму Лукашэнкі. Прыаказіі Масква Лукашэнку і дапамагчымагла б.

Усёгэта беларусы праходзілі ў 2010-м. Цяпертрэба арганізавацца і дзейнічацьразумна. Лукашэнка ўжо доўга не ўтрымаецца.Але трэба не падставіццапад разгром.

Узбуджанаямаса без арганізацыі, бяз разумныхпалітыкаў, без уяўленьня праграмыбарацьбы, без разуменьня рэальнай мэтыі рэалізацыі задач, урэшце бяз ідэалаў,паднятая на адной нянавісьціда ўзурпатара і з лёзунгам «Абы няЛукашэнка»,такая масаздольная толькі на бунт,які хутка канчаецца, з дрэннымі вынікамідля грамадзтва. Такі цяпер стан нашайбеларускай супольнасьці.Пратэстны настрой павярхоўны. Прытымадукаваныя аўтарытэтныя людзі, якія небылі ў палітыцы, нічоганя бачаць, нібы сьляпыя, і гавораць,як дзеці. Крэмль тое разумее іхоча мець сваю выгаду.

БАЙКОТ-- ГЭТА САМЫ ПРОСТЫ І НАДЗЕЙНЫ СПОСАБЗАВАЛІЦЬ ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ. Непрыходна галасаваньне паддаецца відавочнамупадліку і дакумэнтаваньню. Дзеяньнезразумелае кожнаму.

Некаторыяпрапануюць фатаграфаваць бюлетэні іадсылаць здымкі ў Сеціва. Потым зборкубюлетэняў будуць параўноўваць з афіцыйнымгаласаваньнем і рабіцьвысновы. Гэты мэтад нават тэарэтычнагрувасткі, працаёмкі, доўгатэрміновыі, практычна, неажыцьцявімы. Спробыфатаграфаваньня могуць быць спыненырашэньнем ЦВК альбо дзеяньнямі камісіяў(з прыцягненьнем міліцыі). Прытым можабыць адключаны Інтэрнэт, заблакаваныяасобныя функцыі сувязі і т. п. Тутёсьць шмат магчымасьцяў супроцьдзеяньнядля рэжыму.

Адкідаймаўсё гэтае "рацыяналізатарства" ібярэмся за байкот фальшывага галасаваньня.

Няйдзем на выбары і фіксуем непрыход наўчасткі!

26ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк