ШКОЛА

Пачаўся школьны год пад уладай рэжыму, які зьнішчыў беларускую школу, які зьневажае беларусаў, беларускую мову і беларускую годнасьць, які забіў людзей, кінуў у турму і робіць зьверскія катаваньні. Але і ў гэтых умовах нам патрэбная наша школа, нам трэба вучыць дзяцей.

1. Патрабуйце беларускай школы, пішыце заявы, рыхтуйце сьпіскі дзяцей у беларускія класы. Дзеці павінны вучыцца па-беларуску. Дбайма пра будучыню.

2. Пры адмове ў беларускім навучаньні дзяцей, стварайце сямейныя школы (3-4 вучні) і запрашайце настаўнікаў, якіх звольніў рэжым;

3. Стварайце фонд сямейнай школы і сямейнага навучаньня дзеля падтрымкі настаўнікаў. Антыбеларускі рэжым ня вечны. Будучыня -- наша.

6 верасень 2020 г. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят