ЖЫВЕ ВОРША!

Сёньня знакамітая дата -- 506-я гадавіна перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага над Масквой у знакамітай бітве пад Воршай (1514 г.). Бітва надоўга стрымала агрэсію Масквы на нашых усходніх межах. Маскоўцаў перамаглі ўтрая меншымі сіламі і пры гэтым высеклі палову іхняй 80-тысячнай арды. Бітва ўвайшла ў гісторыю і ў падручнікі па ваеннаму майстэрству.

У Беларусі 8-ы верасень -- гэта сьвята Беларускай вайсковай славы. Віншую нашчадкаў слаўных выяроў! Слава Воршы! Жыве Беларусь!

8-верасень 2020. Зянон Пазьняк