КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ АБ РАСКЛАДЗЕ СІЛ

(Лістда адраджэнцаў Беларусі)

Іміграцыю зачасы існаваньня СССР (і цяпер пуцінскайРасеі, што ў плане палітычным, фактычна,адно і тое) татальна выкарыстоўваў КГБдля засылкі агентуры на Захад. За саветаміКГБ найбольш агентурна скарыстаў масавуюгабрэйскую іміграцыю ў Амэрыку і Ізраіль.Пасьля 1991 года гэтая апэрацыя пайшлапрахам, спарадзіўшы сэрыю выкрывальныхпублікацыяў засланай агентуры, якаяадчула сябе нікому не абавязанай.

У 2010 годзе (пасьлялукашысцкага пагрому беларускайграмадзянскай супольнасьці і хваліантыбеларускіх рэпрэсій) сотні палітычныхімігрантаў-беларусаўхлынулі ў суседнія краіны. Гэбоўска-эфэсбоўскаяагентура таксама паплыла на той хвалі.Яна атабарылася найбольш у Польшчы іВялікабрытаніі. З нацыянальна-дэмакратычнайбеларускай эміграцыяй гэтыя людзі ўкантакт не ўступалі, але і не выяўляліадкрытай варожасьці. Сваю дзейнасьць(на рускай мове) абмяжоўвалі рэзкайкрытыкай рэжыму Лукашэнкі (называючыяго ўладу "белорусский режим") ізамоўчвалі інфармацыю аб антыбеларускайролі Масквы.

Цяперашняя хваляіміграцыі больш масавая (накіраванаяў асноўным на Польшчу, Украіну, Летувуі ЗША) мае іншы характар. У значнай частцыгэта людзі з сьвядомасьцю "рускагасьвету", вырашчанага ў лукашысцкайБеларусі (дакладней, "каланіяльнагасьвету", арыентаванага на Расею). Янышукаюць тут "русских школ", "русскихврачей", "русского языка" і г. д.

Найбольшы ўплыўна іх мае газпрамаўская квазі-апазыцыя (група вакол Ціханоўскай-Латушкі),агентурна падрыхтаваная значна раней.

Масква на гэтыраз правяла грунтоўную працу, кабстварыць за мяжой прамаскоўскую"беларускую" эміграцыю на рускаймове, арыентаваную адначасна супрацьЛукашэнкі і супраць БеларускагаНацыянальна-Вызвольнага руху.

Гэта прынцыповановая сітуацыя для беларускага замежжа.Фактычна, Масква праз газпрамаўскуюпадстаўную апазыцыю стварае для беларусаўтрэці фронт барацьбы. Сітуацыя выгаднаяМаскве дзеля ўплыву і маніпуляцый.

Канфліктнырасклад выглядае так:

Лукашэнка -- Пуцін-- адзінства.

Пуцін -- Лукашэнка-- канфлікт.

Газпрам-апазыцыя-- Пуцін -- адзінства.

Лукашэнка --Газпрам-апазыцыя --канфлікт.

Нацыянальна-Вызвольнырух -- Лукашэнка -- канфлікт.

Нацыянальна-Вызвольнырух -- Газпрам-апазыцыя-- канфлікт.

Нацыянальна-Вызвольнырух -- Пуцін -- канфлікт.

У гэтую схемуўцягнуты і Захад са сваім амбівалентнымпадыходам да Пуціна, які ў вынікувыкарыстоўвае Захад супраць Беларусіна поўніцу

Можна наватвывесьці тут матэматычную формулуўраўненьня з пераменнай велічынёй(квазі-апазыцыя), перамена якой кардынальназьмяняе сітуацыю. І гэты працэс пачаўся.

Менавіта. Упрацэсе змаганьня людзі ("невераятныя")пачынаюць расплюшчваць вочы, расчароўваццаі адпадаць ад падстаўной апазыцыіЦіханоўскай-Латушкі. Калі б працэсадыходу пашырыўся, тады невялікаячастка "невераятных", магчыма,магла б далучыцца да нацыянальна-вызвольныхбеларусаў, большая -- хутчэй за ўсё адышлаб у побытавае існаваньне. Сама газпрамаўскаягрупоўка апазыцыйнага"квазі" напэўна засталася б намаргінальным узроўні, але калі спыніццаяе зьнешняе фінансаваньне -- яна зьнікне(гэтак жа, як пасьля адмовы фінансавагаўтрыманьня зьнікла дзейнасьць Мілінкевіча,"Говправду" і т. п.).

Цяпер важна ідля беларусаў у замежжы, і ў Беларусі(падземна) ствараць суполкіНацыянальна-Вызвольнага руху "ВольнаяБеларусь". Істотна, каб тое былограмадзкай ініцыятывай, ішло з гушчы.Беларускі Нацыянальны Сакратарыят тутадыгрывае толькі ідэйную іарганізацыйна-каардынуючую ролю.

У барацьбе зпрамаскоўскім антыбеларускім рэжымамі з пуцінскай Масквой рэальна абараніцьБеларусь і Беларускі народ могуць толькісамы беларусы, якія стаяць на Беларускайнацыянальнай ідэі і салідарныя ў ёй,змагаюцца за свабоду супраць антынароднагарэжыму Лукашэнкі і супраць палітыкіімпэрскай Расеі.

2 студзень 2022г.

Зянон ПАЗЬНЯК

(Ад БеларускагаНацыянальнага Сакратарыяту "ВольнаяБеларусь")