ДБАЕМ ПРА БАРАЦЬБУ

Характэрнай атракцыяй вялікага беларускага шэсьця на 25 Сакавік у Варшаве былі два аўтамабілі ў калоне дэманстрантаў, спэцыяльна пераробленыя для ваенных мэтаў і прызначаныя ў полк Каліноўскага ад руху “Вольная Беларусь”. Прытым адзін аўтамабіль ахвяраваны ад суполкі “Таронто”, якая існуе ў Канадзе. Аўтамабілі ўжо адпраўленыя ў полк.

Шэсьце паказала, што нацыянальна-дэмакратычны рух расьце і пашыраецца. Гэта відаць паўсюдна. Галасы праціўнікаў Беларусі, якія раней “невераятна” бразгаталі, ператвараюцца цяпер у зласьлівы піск. Расейская атамная небясьпека, якая навісла над Беларусяй, абуджае беларусаў да актыўнасьці, да гатоўнасьці абараняць Айчыну.

30 сакавік 2023 г.
Зянон ПАЗЬНЯК