ТЭКСТ ДВУХМЕСЯЧНАЙ ДАЎНІНЫ ПРА ЎСЁ ДАЎНО ВЯДОМАЕ

Гледзячы на цяперашніх “дэмакратаў-антылукашыстаў”, і, параўноўваючы, я увесь час прыходжу да высновы, што кантактаваць з ворагамі-камуністамі, ня гледзячы на іхнюю адкрытую варожасьць і непахіснасьць было прасьцей. Іх прывучылі да партыйных пранцыпаў, яны трымаліся сістэмнай дысцыпліны, баяліся адказнасьці за няправільныя словы і дзеяньні. Словам, яны былі для нас прагназуемыя. Зь некаторымі можна было нават дамовіцца і яны трымалі слова, калі тое не пагражала іхным інтарэсам.

З “гэтымі” (з “невераятнымі” саўковымі “лева-дэмакратамі”, што цяпер) лепш не дамаўляйся. Нейкі кісель. Гаворыш пра адно — атрымліваеш трэцяе, груцу з макам. І хоць бы што — ні гонару, ні абавязкаў.

Папрасіла ў мяне інтэрв'ю такое “Зеркало” і ласкавым галаском кажа ў тэлефон, што яно ёсьць “Люстэрка”. “Дык вы ж антыбеларускі рэсурс,” — адказваю. “Няпраўда”, — кажа голас, — мы пра Беларусь пішам.” “Добра, — кажу, — паглядзім”.

І паглядзеў. Найперш, “майстры пяра” склалі брыдкую зьневажальную прэамбулу. І далей амаль на кожны мой адказ панапісвалі свае “мнения” ды тэндэнцыйныя камэнтары з хлусьлівых цытатаў.

Пры гэтым выкінулі і не зьмясьцілі маіх лінкаў (спасылак) і прыкладаў. Такія вось прыёмы. Ніжэй вяртаю тэкст без “зеркальных” маніпуляцыяў.

https://bns-volnayabelarus.org/post/pazniak-zerkalo

21 Чэрвень 2023 г.
Зянон Пазьняк