ДЫСКУСІЯ:

Vital Zańka:
Але пра распакоўку архіву (закон каардынатара) гэта надта складана для цяперашніх лагапедаў. Гэта далёка ня ўсе школы матэматыкі ведаюць.

Vital Zańka:
Але сапраўды слушная заўвага, што мозг належыць літоўска-беларускаму народу. Мозг гэта нейрапрацэсар, і, інжынерам вядома, вырасьці ён можа зь нейкай (прыроднай) матрыцы. Мова з'яўляецца мноствам зьвестак (вялікі training data set) для ягоных (гнуткіх, бо біяхімічны ўзровень) нейрасетак. Паколькі беларуская мова натуральная і ўжо з сур'ёзнымі своеасаблівасьцямі, то узважаныя шматлікімі нейронамі каэфіцыенты не ўступаюць у неразвязваемыя (праз напрацаваную карэкцыю памылак) супярэчнасьці, а таму на выхадзе ўваходны сігнал апрацоўваецца дакладна (сільны бок беларускай мовы) — у той час як у мове маскавітаў, якую зьляпілі з чаго ня лепіцца (панахапалі словаў з моваў паняволеных народаў розных моўных груп), ўваходны сігнал ніколі ня можа быць апрацаваны дакладна ці проста нават адэкватна (таму яны так любяць брахаць, канспіратыўныя тэорыі змовы і ўвогуле прапаганду як такую). Таксама і беларускія дзеці, пазбаўленыя роднай беларускай мовы (training big data set), ня могуць толкам навучыць і таму развіць свае мазгі на ўвесь свой патэнцыял ды таксама з дакладнай апрацоўкай уваходных сігналаў. З чужымі (маскоўскай мовай) зьвесткамі (bad data) навучаньне нейрасетак мозгу не такое эфектыўнае: гэта ўсё адно што штучна (нібы з вышэйшага ўзроўня) спрабаваць (на ніжэйшым узроўні) тармазіць развіцьцё (высыпаньня) па прыроднай матрыцы — а вось без гэтых абмежаваньняў натуральныя працэсы ў параўнаньні з тымі абмежаваньнямі (“забаронамі” ад маскавітаў) значна хутчэйшыя, і пры навучаньні па матрыцы (“без тармазоў”) мозг здольны (праз множаньне) ўтвараць ужо і новыя сувязі (нейрасеткі), прычым паўнавартасныя (бо размножаныя ад натуральнага напрацаванага але таксама з дадаткам нейкага палімарфізму, “індывідуальнасьці”).
З абмеркаванага раней пра сінтэтычнасьць беларускай мовы (сякера-сячы, г.д), заўважыў у рэальных жыцьцёвых сітуацыях, што маскавіты ўвогуле не разумеюць словаўтварэньня ў беларускай мове, хаця для нас яго здаецца простым і ясным нават дзіцёнкам. Гэта праява сістэмнага закону каардынатара, што беларуская мова ўжо зашыта праз гены. Але розныя спецы аруць “не важно какой язык” не заўважаючы гэтых простых праяваў магутных прыродных рэчаў. Хаця ёсьць тут і адмоўны эфект ад магутнасьці беларускай матрыцы, які зручны гэтым “спецам” (ужо заўважаны раней механізм асіміляцыі): нават са штучнымі тармазамі разумовы патэнцыял усё адно дасягае нейкага парогу чакаемага спецамі, але гэты патэнцыял непараўнальны са сьвятовым — з тым жа польскім па PISA, калі разумовы ўзровень беларусаў вышэйшы.

Юрка Цехановіч:
Родная мова беларусаў — толькі адна з важных частак ментальнасьці народа. Тут істотна, тое, што пацьвержана часам — беларуская ментальнасьць моцна ўплывае на разумовыя здольнасьці асобы. Верагодна таму, людзі якія зазналі ўплыў беларускай ментальнасьці (не толькі беларусы, што натуральна, але і прадстаўнікі нацыянальных меншасьцяў) сусьветна праславіліся ў розных напрамках чалавечай дзейнасьці — навуцы, мастацтве, тэхніцы і г.д., гэта фенамен уплыву(!) беларускай ментальнасьці на асобу. Кажу абсалютна сур'ёзна — беларуская ментальнасьць спрычынілася да праяваў таленту вядомымі асобамі ў сусьветным маштабе... Маючы магчымасьць назіраць за прадстаўнікамі розных народаў, заўважыў, што ментальнасьць народаў (з дзяржаў якіх яны паходзяць) адбіваецца і на іх. Напрыклад, адна справа немцы з Узбекістану, і зусім іншае з Расеі... Дзіўныя рэчы, але ментальна яны адрозьніваюцца... Верагодна, што раней ці пазьней уплывам ментальнасьці таго ці іншага народу на асобу зацікавяцца навукоўцы з пэўных сфэраў... Таму вяртаючыся да тэмы, вельмі важна асэнсаваць тое, што беларуская мова — найважнейшы чыннік беларускай ментальнасьці і зьнішчэньне беларускай мовы — наўмыснае злачынства скіраванае на зьнішчэньне беларускай нацыі, яе духоўнай сутнасьці.

Vital Zańka:
Можна напрацаваць нейрасеткі (стварыць новыя сувязі, прыродны палімарфізм) і на “чужых” алгарытмах (у тым ліку замежнай мове/“сьведамасьці” як зьвестках), але яны ня будуць такімі хуткімі як пры падабенстве іх да роднай матрыцы (вылічальныя магутнасьці мозга будуць марнавацца на адаптацыю/падгонку/прыстасаваньне; з вядомага [для “простых” задачаў: распазнаць малюнак ці гукавы вобраз] бліжэйшая функцыя да y=x гэта y=x * log x — нават ужо тут пры вялікім x сур'ёзныя згубы вылічальнай хуткасьці). А таксама “на чужым” потым будуць большыя пытаньні з “архівацыяй” (запакоўкай) гэтых ведаў наступным пакаленьням (цяжэй запакаваць тое, што вельмі адрознае ад “свайго” слоўніка).

Galina Artemenko:
Сапраўды, мазгі сфармаваны мовай і нашай культурай. Гэта называецца — архетыпы мышлення, якія знаходзяцца ў ДНК, нейронавай сетцы і глыбінным мозгу. Чалавек не народжваецца з пустым мозгам. Там ужо існуюць схемы нейросеткі. Пры навучанні на чужой мове старыя схемы сціраюцца і пракладваюцца новыя. У нас індаеўрапейская мова і культура. Гэта наша залатая спадчына. Трэба быць ідыётам каб адказацца ад гэтай спадчыны.

Natallia Prothmann:
Я калі перайшла на родную мову — ментальна адчула сябе лягчэй і свабадней.

30 Кастрычнік 2023 г.
Сяргей Папкоў