ВІНШАВАНЬНЕ ЗЬ ЮБІЛЕЕМ

Віншую сяброў Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні з 35-гадовым юбілеем утварэньня Таварыства — падзеі, у якой удзельнічалі вядомыя беларускія дзеячы Лявон Луцкевіч, Леанід Кароль, Кастусь Шышэя і інш. Гэта быў час беларускага нацыянальнага ўздыму. Таварыства Беларускай Культуры стала культурным, асьветніцкім і ідэйным асяродкам для беларусаў Вільні, прапагандавала і падтрымлівала беларускую культуру, рабіла карысную для беларусаў інфармацыйную, мэмарыяльную, гістарычную, асьветніцкую і выдавецкую працу. Дзейнасьць Таварыства трывала ўвайшла ў беларускую культуру і быт.

Зычу Таварыству Беларускай Культуры ў Вільні посьпехаў і добрых дасягненьняў на ніве беларускай асьветы і культуры.

4 сьнежань 2023 г.
Зянон Пазьняк
Старшыня (забароненай рэжымам)
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ,
Палітычны лідар
Нацыянальна-Вызвольнага Руху
Вольная Беларусь