КРАМЛЁЎСКІ ТЭАТРЫК

Тав. Пуцін 11 чэрвеня прымаў у Маскве сусьветную арганізацыю журналістаў. Вядома, што журналісты разабраліся ў мясцовай сітуацыі і рэзка крытыкавалі крамлёўскі рэжым за падаўленьне дэмакратычных свабодаў і курс на таталітарызм. Ведаючы аб гэтым, лубянцы падрыхтавалі рэклямную акцыю. Раптам у крамлёўскай зале (куды мыш без дазволу не пралезе) падчас выступу Пуціна з-за крэслаў выскачыла кучка актывістаў-лімонаўцаў з Нацыянал-бальшавіцкай партыі і пачала крычаць: “Путін — убійца. Ты ответішь за Беслан!” Гледзячы на фашыстоўска-бальшавіцкіх дэбілаў, заходняя публіка павінна была зразумець, што толькі такія непрывабныя элемэнты незадавалены крамлёўскім важдзём і выказваюць яму “неабгрунтаваныя абвінавачваньні”. Аднак, падобна, што тандэтны трук ня надта ўразіў публіку ў зале.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ