ЧАРГОВАЕ ЗЛАЧЫНСТВА ФСБ У ЭЎРОПЕ

15 кастрычніка 2008 г. Іспанская газэта “El Pais” паведамляла пра чарговае злачынства ФСБ у Заходней Эўропе. Маскоўская адвакатка Карына Маскаленка, яе муж і дзеці патрапілі ў шпіталь французкага горада Стразбурга. На працягу шэрагу гадоў Маскаленка выступае ў Стразбургскім міжнародным судзе па правах чалавека, абараняючы інтарэсы пакрыўджаных расейскай бюракратыяй. Яна выйграла дзесяткі справаў. Літаральна на гэтым тыдні яна павінна была выступіць у Маскве на судзе ў справе забойства расейскай праваабаронцы і журналісткі Ганны Паліткоўскай. Ужо цяпер вядома, што Паліткоўскую забіў агент расейскіх спэцслужбаў. Маскаленка і яе сьмья раптам пачулі болі галавы, пачалі ванітаваць. Французкая паліцыя пачала расследваць справу. У машыне, якая належыць сям'і Маскаленкаў, знойдзены моцныя атрутныя рэчывы. Рассыпаны парашок нагадвае магній.

Наш камэнтар: Беларусы пазнаёміліся з Карынай Маскаленкай менавіта ў Стразбурзе, у 1997 г. на канфэрэнцыі па правах чалавека. Тады па прапанове ўкраінскіх прадстаўнікоў была прынята адозва з асуджэньнем антыбеларускага рэжыму. Пачалі зьбіраць подпісы ўдзельнікаў. Маскоўская дэлегацыя схапіла тэчкі і выскачыла з залі. Толькі К. Маскаленка падышла і сказала: “Зразумела, я падпішу”. Ёй, армянцы, замужам за ўкраінцам, даўно ўжо няма месца ў Маскве.

Ні перад чым не спыняецца злачынная гэбоўская кантора ў імкненьні схаваць сьляды свайго злачынства (забойства Паліткоўскай). А хаваючы сьляды, увальваецца ў новае злачынства. Тым разам “варыянт Літвіненкі” пракручаны на тэрыторыі Францыі. Мабыць на Лубянцы ўпэўнены, што “дружественная” Францыя ўвесь гэты “магній” неяк праглыне. Спадзяемся, аднак, што чарговы правал канторы на чужой тэрыторыі ўстрывожыць насельніцтва гэтай дзяржавы.

Юрка Марозаў