НАЗВАНЫЯ ІМЁНЫ КУРАПАЦКІХ ВАНДАЛАЎ

Тут зьмяшчаем ізноў ранейшы матэрыял, надрукаваны ў “Беларускіх Ведамясьцях.”

У пачатку студзеня была спыненая крымінальная справа супраць вандалаў, якіх затрымалі ў Курапатах сябры КХП — БНФ ў той час, калі хуліганы валілі крыжы. Якую выснову з гэтага трэба зрабіць людзям, для якіх Курапаты ёсьць сьвятым месцам? — пытаецца карэспандэнт. — Працягваць патруляваць урочышча? Спрабаваць высьвятляць імёны вандалаў і імёны тых, хто даваў такія загады?

Зянон Пазьняк: “Выснову трэба зрабіць такую, што прамаскоўскі рэжым у Беларусі зацікаўлены ў зьнішчэньні Курапатаў і стымулюе, падтрымлівае вандалізм. Ніхто наўпрост загадаў вандалам не даваў, інакш бы вандалы маглі закласьці заказчыкаў. ГБ гэта робіць праз агентуру ўплыву. Агентамі ўплыву маглі быць сябры, настаўнікі і нават бацькі вандалаў.

Што датычыць высьвятленьня імёнаў вандалаў, то няма пытаньня. Вось іхнія імёны і дадзеныя. Першы вандал — Астрэйка Павал Андрэевіч, нарадзіўся 29 сьнежня 1990 году ў Ніжневартаўску Цюменьскай вобласьці, Расея. Жыве: Менск, вул. Гамарніка, 20, корп. 1, кв. 123. Бацькі: Астрэйка Андрэй Сяргеевіч і Астрэйка Святлана Уладзіміраўна. Другі вандал — Шышко Вадзім Дзьмітрыевіч, нарадзіўся 7 чэрвеня 1992 году ў Менску. Жыве: Менск, вул. Мірашнічэнкі, 47, кв. 172. Бацькі: Дзмітры Анатольевіч Шышко і Алена Фёдараўна Шышко.

На пытаньне, што рабіць, адказ такі. Трэба патрабаваць, каб ворганы рэжымнай ўлады выконвалі законы. Ёсьць два шляхі — працэсуальны і грамадзка-палітычны. Трэба выкарыстаць абодва. Актыўнае грамадзтва — вялікая сіла”

Тамаш Ракса