АБАВЯЗАК ПАТРЫЁТАЎ — ДАНЕСЬЦІ ДА БЕЛАРУСАЎ ПРАЎДУ

(ВерасьнёўскіСойм 2014 г. Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

14верасьня ў Менску адбыўсячарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне” – “Рыхтуймасяда абароны Айчыны”. З дакладам выступіўсп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусіабавязкаў старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўцаахарактарызаваў актуальныэтап разьвіцьця падзей у Беларусі івакол яе. Нягледзячы на няўклюдныяспробы антыбеларускага рэжыму апрануццаў тогу міратворцы, адбылося тое, чагочакалі здольныя на думаньне людзі.Пасьля такз ваных “менскіх пагадненьняў”Масква працягнула сваю агрэсію супрацьУкраіны, расейская армія абстрэльваеі атакуе ўкраінскія пазыцыі, гарады івёскі, гінуць людзі. У сьвеце (і нават усамой Расеі) усё больш людзей разумеюць,што Крамлю патрэбная толькі агрэсія івайна. Масква не зьбіраецца спыняццана акупаваных тэрыторыях, агрэсар маенамер ісьці далей сваім разбуральныммаршам.

Алепраблема ў тым, што першыя стадыі вайнысупраць Украіны скончыліся для Расеіпоўным правалам. Украінскае грамадзтваі армія не напалохаліся агрэсара, непабеглі ўцякаць. З кожным днём ваенныхдзеяньняў, нягледзячы на ахвяры іцяжкасьці, украінцы ваююць усё большэфэктыўна. І самае галоўна – яны верацьу сваю перамогу і ведаюць, за што ваююць.Банды гіркіных-бесаў былі разгромленыі разьбягаюцца. Менавіта таму Расеяпайшла на адкрытую (пакуль яшчэ лакальную)агрэсію супраць Украіны. Наперадзе яшчэдраматычныя падзеі.

Спыніцьагрэсара можа толькі народная ўкраінскаясалідарнасьць грамадзян і міжнароднаясалідарнасьць вольналюбівых людзей.Беларусы не павінны застацца збоку,калі братні ўкраінскі народ апынуўсяў бядзе. Трэба паўсюль дэманстравацьнашу беларускую падтрымку справядлівайсправе ўкраінскага змаганьня. І самаегалоўнае – не дапусьціць зьдзяйсьненьняпадступных планаў Масквы па ўцягваньнюбеларускай арміі ў каланіяльную вайнуна баку імпэрцаў. Трэба тлумачыцьбеларускім вайскоўцам, што калі наватяны апынуцца на гэтай вайне з воліМасквы, то няхай адразу пераходзяць набок украінцаў. За гэта ім будзе гонар іслава.

Выступілітаксама сябры Сойму з розных рэгіёнаўкраіны. Яны распавялі аб тым, што зьцягам часу ўзьдзеяньне маскоўскайгёбэльсаўскай тэлепрапаганды становіццаўсё меншым. Многія беларусы пачаліадэкватна ацэньваць падзеі і бачыцьмаскоўскую хлусьню. Сем’і хвалююца засваіх сыноў, якія служаць. У той жа часна фоне гэтых падзей актывізаваласяпадстаўная псэўдаапазыцыя. Яе агентураходзіць па кватэрах і агітуе за іхні“народны рэфэрэндум”. Бальшынялюдзей ня хоча ўдзельнічаць у гэтайпрафанацыі. Цікава, што тыя ж асобыпачалі рассылаць па адрэсах грамадзянрасейскамоўныя матэр’ялы з заклікаміда “объединения всех славян во главес А. Лукашенко в борьбе против Америкии возрождения былого величия”. Беларусыадэкватна ацанілі гэты чарговы дэмарші высьмейваюць яго. Зразумела, штоварожыя Беларусі сілы прыкладаюць усенамаганьні для таго, каб дэзарыентавацьнаш народ, канчаткова заблытаць людзей,а потым пакарыстацца імі ў сваіхантычалавечых планах. Абавязак патрыётаў– даносіць да беларусаў праўду.

Соймтаксама разгледзеў планыпартыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”

14верасьня 2014 г.