ІМПЭРЫЯ ЗЛА ПАВІННА БЫЦЬ РАЗБУРАНА

(Выступна травеньскім 2015 г. СоймеКХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне»)

Падзеі,якія адбываюцца ў Беларусі цягам апошнягагоду, паказваюць у каторы раз, як важнаствараць і рыхтаваць асяроддзе аднадумцаўу грамадзтве, на якіх можна было бабаперціся разумным і актыўным людзямі змагарам у час перамен.

Нашазьнешне нябачная асьветніцкая працатрывае і дае пэўныя вынікі перш за ўсётаму, што пагрунтавная на нацыянальнайпраўдзе і на здаровым сэнсе людзей.Трэба яе разумна працягваць, зьвяртаючывялікую ўвагу на больш эфэктыўную цяпер інфармацыю на папяровых носьбітах.

Заразварожая антыбеларуская прапагандаімкнецца заблытаць галовы людзям уразуменьні асноўных пытаньняў беларускагажыцьця, культуры і палітыкі. Зноўвыцягваюць у сеціва і эфір рознуюантыбеларускую гразь (тыпу Алексіевіч)і яны гадзяць на мову, на беларусаў,нацыю і культуру, сьведама скажаюцьэлемэнтарныя паняцьці, каб пасеяцьсумненьні ў галовах слаба адукаваныхлюдзей.

Ўапошні час я мэтанакіравана напісаўкаля дзясятка матэр'ялаў па простых іважных пытаньнях палітыкі і агульнавядомыхкаштоўнасьцях. У цяперашнім сьвецетрэба тое рабіць і распаўсюджваць, кабу беларусаў захаваўся розум, які імкнеццаім адбіць цэлая зграя дурняў, агентурыі так званых СМІ (асабліва расейскіх іпрарасейскіх).

Прыярытэтнаятэма цяпер – крытыка рускага фашызму,разьвенчваньне міфалогіі і палітыкіімпэрскай Расеі. Час зараз такі, якіабавязвае кляпаць жалеза пакуль яногарачае. Самы расейцы, дзякуючы агрэсіўнайдзейнасьці Пуціна, дапамаглі у гэтайсправе. Яна стала міжнароднай. Зьявіўсяшанс, нарэшце, цывілізацыйна закапацьімпэрыю зла, перш чым яна рэальна здохнесама і разваліцца. Але трэба каб найпершяна здохла ў галовах беларускіх людзей(як гэта сталася ва Ўкраіне сяродукраінцаў) і тады за будучыню Беларусіможна быць больш пэўнымі. ПраРасею-імпэрыю іімпэрскую супольнасьць мнепрыходзілася пісаць даўно, яшчэ ў 70-хгадах у «Самвыдаце». Сёньня я вяртаюсяда гэтай актуальнайтэмы, паўтараюаргумэнтыі рвзважаньні.

10траўня 2015 г.

** *

Чалавечая супольнасьць «імпэрыя» ўадрозьненьне ад нацыянальнай супольнасьціарыентавана не на ўнутраннае разьвіцьцёа на зьнешняе, на экстэнсіўнае зьнешняепашырэньне, не на абарону і стабільнасьць,а на агрэсію і захоп. Адсюль дэградацыякультурных традыцый і выраджэньнеўласнага імпэрскага этнаса, разбурэньнеіншых этнасаў. Існаваньне імпэрыізаўсёды паразітнае за кошт чужых культур,здабыткаў, прыродных і каляніяльныхрэсурсаў, працы рабоў, акупаванаганасельніцтва і г. д.

Супольнасьцьімпэрыя – гэта ня вынік разьвіцьцяформаў чалавечага грамадзтва (напррыклад,племя-народ-нацыя), гэта апэндыкс,збочанае адгалінаваньне, якое тармозіць ўнутраннае (іманентнае) стваральнаеразьвіцьцё супольнасьці і жыве пакульіснуе дзяржаўная (імпэрская) улада.

Імпэрыяяк дзяржава можа існаваць доўга, алегэта не стабільная сістэма і распад яеструктурна наканаваны. З распадамімпэрыі-дзяржавы зьнікае іімпэрыя-супольнасьць. Яна ня можафункцыянаваць без імпэрскай дзяржавы,але мэнтальныя якасьці імпэрскайсупольнасьці не зьнікаюць імгненна(прыклад, імпэрскі «савок», які застаўсяпасьля паўраспаду СССР). Гісторыяпацьвярджае, што разбурэньне этнасаімпэрыяй звычайна прыводзіць да таго,што пасьля зьнікненьня такойдзяржавы-імпэрыі імпэрская мова, увыніку разьвіцьця іншых вызваленыхзтнасаў у суверэнныя нацыянальныясупольнасьці, паступова робіцца мёртваймовай (бо здэградаваў імпэрскі этнас –носьбіт імпэрскай мовы). Тыповыя прыклады– Атаманская імпэрыя, Рымская імпэрыя(лаціна).

Алеў гэтую тыпалогію рэліктавай імпэрыіне ўкладваюцца новыя імпэрыі, скажам,Аўстрыйская, ці каланіяльная Брытанская,бо там з прычыны іншых цывілізацыйныхабставін не была створана імпэрскаясупольнасьць і захаваліся карэнныяэтнасы, якія ствырылі нацыі.

Расейскаяімпэрыя – гэта зьява выразна рэліктавая,нягледзячы на ўсе спробы адысьці адмангольскай асновы -- Арды. Спробы (уасноўным варварскія) абкультурыць,эўрапэізаваць Расею-Масковію-Ардупрывялі да таго, што мы назіраем цяпермэнтальнага варвара (мангола), апранутагапа-эўрапейску, з інтэрнэтам і атамнайбомбай.

Распадімпэрыі наканаваны па вызначэньні. Мыня ведаем якім кшталтам адбудзеццараспад Расеі, але найбольш верагодны –не з-за ўнутраных прычынаў (бо ў Расеіняма пакуль што ніякіх унутраных ідэяўсвабоды, ды і не было). Пры такім (зьнешнім)разьвіцьці падзей (зьнешнім – калідамінуюць зьнешнія сілы) самы прагназуемывынік – зьнікненьне імпэрцаў-рускіх зкарты сьвету і мёртвая руская мова(кшталту часовай лакальнай латыні).

Гэтыпрацэс (як ўзьнікненьне грамадзкіхперадумоў для амярцьвеньня рускай мовы)пачаўся неўзабаве пасьля распадуСавецкага Саюзу і разьвіваецца хуткімітэмпамі. Зьмены выяўляюцца ў адчувальнайлексічнай дэградацыі і сьціраньністылістычных характкрыстык рускаймовы на ўсіх узроўнях.

Рускаятак званая «эліта» ў навуцы, мастацтве,палітыцы на радыё ды тэлебачаньні (некажу ўжо пра ананімны інтэрнэт) сталаразмаўляць (часткова ато і поўнасьцю)лексікай нізкіх малакультурных пластоўграмадзтва, крымінальнай лексікай турмыі рускай турэмнай зоны, ўжываючы публічнаненарматыўныя азначэньні і самую бруднуюлаянку са зьнявагамі сьвятых паняцьцяў,годнасьці жанчыны-маці, з вульгарнымназываньнем інтымных зьяў, працэсаўраспаду ў арганізме, з паўсюднымпрыніжэньнем чалавека і ўсяго чыстага,добрага, сьветлага. Цынічна адкінутыямаральныя табу культуры (культура, яквядома, базуецца на табу).

Гніеньне рускага грамадзтва вельмінаглядна фармалізавана ў вульгарызацыірускай мовы, замены паняцьцевай лексікіжаргонам, неадэкватнымі блатныміэўфемізмамі, нізкімі ненарматыўныміазначэньнямі. Некаторыя фразы цяперашніхрускіх культурным людзям, што вывучалірасейскую мову за саветамі, ужо простанезразумелыя, а прагляд рускагатэлебачаньня і відэазапісаў у прысутнасьціжанчын, дзяцей (і проста культурныхлюдзей) робіцца псіхалагічна дыскамфортнымі немагчымым.

Сацыяльна-палітычныяпрычыны дэградацыі рускай мовы зразумелыя.Да ўлады і да вялікіх грошай у Расеіпрышлі людзі са спэцслужбаў, з нізкіх,дрэнна адукаваных і крымінальных пластоў грамадзтва (часьцяком нават бандыты).Яны сталі кіраваць Расеяй і прынесьліз сабой свой шчарбаты культурны ўзровень,сваю адсталую лексіку і (sic!)сьведамую нянавісьць да маральнасьціі культуры. Расейская нікчэмная эліталёгка ўспрыняла нізкі узровень івульгарную мову нуворышаў з «Зоны» іКГБ.

Дазьместу нашай гаворкі важна адзначыць,што ні адна мова, якая вымушана былаіснаваць пад русіфікацыйным ціскамСССР, не пераняла і не адлюстравала ўсваёй лексіцы і стылю разбуральныяпрацэсы, што прагрэсуюць у рускайімпэрскай мове. Брыдота маўленьня іпаводзінаў заглынаецца толькі разам збруднай рускай мовай, але родная мова(беларуская, украінская, татарская,румынская і г. д. ) застаюцца (пакуль што)нашмат больш філалагічна чыстымі. Гэтавельмі важна і сімптаматычна длятыпалагічнага разуменьня як і чамубудзе мярцьвець імпэрская руская мовапасьля распаду імпэрыі і як будуцьдамінаваць мовы вольных вызваленыхнародаў Расеі, якія ўтвораць сваедзяржавы.

Тутдадам, што ад пачатку свайго імпэрскагаўзьнікненьня руская дзяржаўная моваўжо была напалову мёртвай, бо базаваласяна ўжо нежывой старабаўгарскай пісьмоваймове («царкоўна-славянскай»,«стараславянскай» і нават «древнерусской»– як называлі яе потым імпэрцы, кабсхаваць баўгарскую аснову). Гэтая мовабыла настолькі непавароткай і кандовай,што ў канцы 18-га стагодзя (калі імпэрыяакрэпла) стала вялікай перашкодай длястварэньня рускай імпэрскай літаратуры,якая нараджалася. На ёй немагчыма быловыявіць сучасных таму часу тонкіхпачуцьцяў чалавека, не існавалатэрміналогіі. І, дарэчы, ня дзіўна, штопазьнейшыя расейцы так сталі цаніцьпаэта расейска-афрыканскага паходжаньняАляксандра Пушкіна (якога ў той час яныж пасьпяхова і ўгробілі ва ўзросьце 37гадоў).

Пушкінстварыў новую рускую літаратурную мову,скарыстаўшы, між іншым, набыткі французкагасінтаксісу і зрабіўшы рускую мову большгнуткай і лексічна багацейшай. Уплыўфранцузкай мовы на паўмёртвую мовурускай літаратуры быў каласальны істаноўчы. «Низкопоклонствоперед Западом» і гувернёры «изБордо», ўзьненавіджаныя ксэнафобаміімпэрцамі, дарам не мінулі. Аднак прагэта рускія навукоўцы маўчалі і нідзене пісалі ( а можа ім і «невдомёк»). Тымбольш што расейцы зрабілі гэтую імпэрскуюмову зброяй агрэсіі і этнічнагаразбурэньня народаў. Ale jużmija, mija czas, – як пісаў Міцкевіч.

Уваогулесамай выратавальнай ідэяй для рускіхва ўмовах распаду імпэрыі была б цяперідэя фэдэралізацыі і сэпаратызму. Гэтаяідэя ў канцовым шляху магла б прывесьціда ўзьнікненьня рускай нацыянальнайсьвядомасьці замест імпэрскай і дастварэньня рускай нацыі і, адпаведна,да стварэньня рускай нацыянальнайдзяржавы там, дзе гэтая сьвядомасьцьузьнікне, і да ўтварэньня шэрагу іншыхдзяржаваў.

Аднак,такі сцэнар малаверагодны. Большверагодны гніючы і крывавы распад цёмнайімпэрыі з аддаваньнем захопленых ёйчужых тэрыторыяў мэтрапольным краінам.Украіна ужо цяпер мусіла б думаць абвяртаньні і інтэграцыі ўкраінскайКубані, Белгародчыны, часткова Стаўрапальшчыны і іншых тэрыторыяў ўскладзе украінскай дзяржавы. Тое ж самаеў Беларусь будуць вернутыя беларускаяСмаленшчына, Браншчына, поўдзеньПскоўшчыны; Фінляндыі вернецца Карэлія,Японіі -- Сахалін і Курыльскія астравы.Чакаецца каласальная дзяржаўная інацыянальная праца па рэабілітацыі івяртаньні да цывілізаванага жыцьцягэтых разбураных абрабаваных і загаджаныхРасеяй захопленых тэрыторыяў.

Тойдзікі агрэсіўны фашызм, які мы назіраемзараз у Расеі – гэта ёсьць выкід, праяваіснаваньня расейскай імпэрскайсупольнасьці. Справа якраз ня ў Пуціне,а ў расейскім грамадзтве. Ня толькіПуцін уздыбіў у нянавісьці на ўвесьсьвет рускае імпэрскае грамадзтва, алерускае грамадзтва зрабіла і патрабавалатакога Пуціна. Адно з другім карэлюецца.Аднак імпэрская супольнасьць ёсьцьпершасная. Яна злая зь верху да нізу,шалёная, подлая, ненавісная да сьвету,яна заўсёды знаходзіла сваю пачварудля пакланеньня і сумавала па ёй, каліяе не было. Ёй хочацца Сталіна, цара ікрыві. І каб усе яе баяліся. Ў гэтым сэнсяе мэнтальнай экзістэнцыі.

Гэтасупольнасьць, фактычна, існуе безінтэлігенцыі без духоўнай эліты. (РускаяПраваслаўная Царква там яшчэ пры саветахрэальна ператворана ў аддзел КГБ.) Усецяперашнія расейскія інтэллектуалы,сацыяльныя вярхі і вяршкі (за рэдкімвыключэньнем) падтрымалі пуцінскіфашызм, агрэсію супраць Украіны і (штосамае паказальнае і жахлівае) падтрымаліневерагодную, подлую, усеагульнуюхлусьню, па якой з рабскім энтузіязмамі задавальненьнем жыве рускае імпэрскаеграмадзтва. Хлусьня ёсьць рэлігіяйрускіх, а хлус на троне – сымвалам рускайверы.

Вельміневялікая частка расейцаў (недзе значнаменш 10-ці адсоткаў) валодае нацыянальнымдуманьнем і не паддаецца на фашысцкуюідэалогію і хлусьню (нават падтрымліваесправядлівасьць і Украіну). З гэтымілюдзьмі ва ўсе часы распраўляласянайперш само імпэрскае грамадзтва.Прыкладаў безьліч ад Пятра Чаадаева дыРадзішчава да маці сямёх дзяцей, штопатэлефанавала ва ўкраінскую амбасадуі была арыштавана, аддадзена пад суд.

ІмпэрскаяРасея дакладна была і ёсьць скопішчамзла, прычынай гвалту, нянавісьці і вайны,праблемай для чалавецтва. Маё глыбокаеперакананьне – гэтая імпэрыя не павіннаіснаваць. Тое даўно разумеем мы, беларусы,украінцы, грузіны, прыбалтыйскія народы,але цяпер, калі настаў планетарны часузаемаадносін людзей, гэта ёсьць праблемаўсяго чалавецтва. Як яна будзе вырашана– ня буду ні гадаць, ні прарочыць. Ведаютолькі, што яна будзе вырашана, бо мусіць,павінна быць вырашана. З гэтага трэбай зыходзіць.


Тымчасам некаторыя эўрапалітыкі заместтаго, каб рэальна і збройна дапамагацьЎкраіне, заняліся прароцтвамі пра хуткіканец Расеі ў выніку эканамічнага краху.Гэта ўсё вынік разуменьня Расеі заходнімрозумам. Расейцы лёгка выжываюць ў такойгразі, антысанітарыі, у такіх жудасныхсацыяльных умовых п'янства, хамства,бяспраўя, крымінальнасьці, развалу,распусты, паўгалоднага існаваньня ібезвыходнасьці, у якіх ня можа выжывацьні адзін народ. І такое існуе стагоддзямі.

Заходніактор і «алкаш» Дзепардзьё, які прыняўрасейскае грамадзянства і, атрымаўшыад Пуціна ўсё па вышэйшаму рускамустандарту, праз паўгода рускай «жизни»ледзь ногівынес з той Расеі.Якія там яшчэ «сацыяльныя пратэсты»,калі сказана, што «ва ўсім вінаватаАмэрыка»! Вось калі «крымнаш» і «мачыць»,хто на Расею прэ, вось тады пакажам, «напузе проползём» і шапкамі закідаем, іПуцін герой.

Антынароднаеі сусьветнае зло, злачынствы супрацьчалавецтва, што натварыла Расея цягамсваёй гісторыі, ніколі не былі ўсьвядомленыёй і яе грамадзтвам, і яе людзьмі. Незразуметыя, не адчутыя, фактычна, ніводнымрасейцам! Ніколі не было ні скрухі ніпакаяньня. Сьпіхвалі масавыя забойствы,генацыд і тэрор то на шалёнага маньякацара (які быў «грозны» але герой), то намаральнага вырадка сіфіліціка Леніна(які «геній чалавецтва»), то на «бальшавізм», «камунізм», «культ асобы»,але ніхто ніколі не пакаяўся, зазлачынствы, не прышло нават ў галаву.Наадварот, злачынствы падаваліся як«доблесьць» і гераізм», як гістарычнаянеабходнасьць і выключнасьць «расейскагапрызначэньня». У такіх паводзінах іацэнках няма чалавечага. Гэта сьветцара Хамурапі, цёмная сфэра зла, дзекаштоўнасьці перакручаныя ў ілжы іперавернутыя з ног на галаву.

Адсутнасьцьпакаяньня за злачынствы фашызму(камунізму) галоўная прыкмета, якаяадрозьнівае эўраазіятаў расейцаў адэўрапейцаў немцаў. Гэта сьведчаньне,што рускі фашызм існуе і будзе існавацьў розных мадыфікацыях, і тварыцьзлачынствы, пакуль існуе яго базаваяформа –- расейская імпэрыя. І таму, першза ўсё, імпэрыя зла павінна быць разбурана.

Расеядаўно навучылася разьвязваць вялікуювайну чужымі рукамі. Імпэрыя тут таксамавельмі жывучая і з часоў Андропава б'еў адну кропку – у Блізкі ўсход. Пасьлянядаўняга прадуманага рашэньня Крамляаб перадачы Ірану ракет С-300, скора ўсімбудзе (можа быць) не да Украіны. (Іран напарозе стварэньня атамнай зброі, якойхоча зьнішчыць Ізраіль, і С-300 гэтамупаспрыяюць.) Рукі Расеі ў вайне супрацьУкраіны будуць разьвязаны. Вось вынікпрамаруджаньня «чэмбэрленаў» і«дыялогаў» з Пуціным. Пуцін абыгрываегэтых гаваруноў як падлеткаў. Імпэрыяпрацягвае тварыць сусьветнае зло.

Алеізноў жа падкрэсьлю думку, якую сцьвярджаюўвесь час. Рэальна Расейскую імпэрыюпахаваюць Украіна і Беларусь. Мы з часоўВКЛ восемсот гадоў змагаемся зМасквой-Ардой і за ўвесь гэты час Эўропанам толькі шкодзіла, то праз Польшчу,то наўпрост. Катастрафічна шкодзіла. Упачатку 1990-х яна выступала супрацьнезалежнасьці Беларусі і Украіны зазахаваньне Савецкага Саюза, а ў канцы90-х раскалола беларускі нацыянальнырух і гэтым умацавала антыбеларускірэжым Лукашэнкі. І прадаўжае ўмацоўвацьяго цяпер.

Іпрычыны вядомыя, цягнуцца з глыбокайгісторыі, вынікаюць з цавілізацыйнайрозьніцы паміж Заходняй і ЎсходняйЭўропай. У самым галоўным – у чалавечымвымярэньні, ў стварэньні гуманітарныхкаштоўнасьцяў Ўсходняя Эўропа (што адБалтыйскага да Чорнага мора) была вышэйза Эўропу Заходнюю. Тым часам пастварэньні, накапленьні і разьмеркаваньніматэрыяльнага багацьця наперадзе ЭўропаЗаходняя (найперш немцы, французы,ангельцы). Суперніцтва прывяло нямецкіЗахад да супрацоўніцтва з Масквой-Ардойі Усходняя цывілізацыя Эўропы (а гэтамы – Вялікае Княства Літоўскае, найпершБеларусь і Украіна) апынуліся паміждвух агнёў. Ўсходняя Эўропа была разбуранаўжо ў канцы 18-га стагоддзя. І увесьнаступны час пасьлядоўна нам не даваліпадняцца якраз тыя, хто нас зьнішчаў. Іўсё тое зноў працягваецца. Але ўсямутаму прыдзе канец. Жыве Беларусь! СлаваУкраіне!

7.04. 2015 ЗянонПАЗЬНЯК