У ПАМЯЦЬ ПРА АДРАДЖЭНЦА

Цяжкая хвароба веку забрала зь Беларусі яшчэ аднаго яе сына і адраджэнца -- Уладзімера Ціхановіча сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ. На сьціплых, працавітых, разумных людзях трымаецца ўсялякая добрая справа. І калі такія людзі адыходзяць у іншы сьвет, востра адчуваецца, як шмат яны значылі і як іх нехапае. Пра такіх моцных беларусаў застаецца доўгая і ўдзячная памяць. Уладзімер пакінуў гэты сьвет 16 верасьня і, нажаль, без пары. Яму было яшчэ толькі 60 гадоў -- найлепшы ўзрост для палітыка. Але справа, якую ён рабіў дзеля людзей і Айчыны і да якой спрычыніўся, працягваецца і будучыня яе будзе сьветлай і выніковай. Выказваю шчырыя спачуваньні сваякам, сябрам, родным і блізкім нябожчыка. Вечная памяць.

17 верасьня 2015 г.

Зянон Пазьняк

Старшыня КХП -- БНФ і БНФ "Адраджэньне"