ПРА ФАНТАЗІІ ЗЬ МІНУЛАГА

Гэтую зацемкуя напісаў, прачытаўшы матэрыял настаронцы радыё Свабода. Але паколькіна Свабоду слаць няма сэнсу, то я зьмяшчаюматэр'ял там, дзе можна яго зьмясьціць,бо лічу яго інфармацыйна патрэбным.Зянон Пазьняк.

Сучасьнікі-паэты 60-х пачалі "ўспамінаць"Менск тае пары.

Лепш бы яны неўспаміналі. "Духоўным цэнтрам "Менска адзін паэт нафантазаваўкандытарскаю з расейскай назвай"Лакомка".Фантазёра паправіў больш абазнаны (бостарэйшы) спадар Ваганаў, які назваўкульмінацыяй гуляк і бадзяг па праспэктукавярню "Вясна". І гэта праўда. Туды (у правую залю) набівалася часам даволіпіжонская публіка і аматары папіць кавызь бідона ды крытычна пабалбатаць.Ніякім "духоўным цэнтрам" тое месцане было. Тут быў "прахаднік". Мыназывалі гэтых стыляг і валасацікаў --"сьліна", самазакаханцы, якія няздольныя ні на што як толькі пустапарожнаразумненька балбатаць на акупанцкаймове.

Духоўнымі цэнтрамібеларускага Адраджэньня на той час быліБеларускі Дзяржаўны Тэатральна-мастацкіІнстытут (БДТМІ), інтэрнаты АкадэмііНавук БССР (дзе зьбіраліся акадэмічныяасяродкі з асьпірантаў і "мэнээсаў")і майстэрні мастакоў, якія таксамавыйшлі з БДТМІ. Дзьве такая майстэрністалі асяродкамі, дзе пісаўся беларускісамвыдат, вялася культурніцкая працаі каваўся будучы Народны Фронт. Гэтамайстэрня Яўгена Куліка ў цэнтрыпраспэкта ("Паддашак" насупрацьцэнтральнай кнігарні) і майстэрняВіктара Маркаўца па вуліцы Дзімітрава,7 (былая сінагога). Ў майстэрні Маркаўцапазьней, у 1989-90 гг. адбываліся напоўлегальнапаседжаньні Сойму Беларускага НароднагаФронту. (Невыпадкова лукашысты зьнесьлігэты дом). Ў канцы 60-х -- пачатку 70-х адбыўсясавецкі пагром гэтых беларускіх цэнтраў(асабліва ў БДТМІ і АН БССР). Многіянавукоўцы, мастакі, студэнты і патрыётыбылі рэпрасаваныя, апынуліся на вуліцыбез магчымасьці ўладкавацца на працу.Мікола Прашковіч (выдатны навуковец іпатрыёт) нявытрымаў допытаў у КГБ і здаўшмат каго з акадэмічнага асяродка, апотым, не перажыўшы ганьбы, памёр. Аднагозь лідэраў Адраджэньня ў БДТМІ мастакаЛявона Баразну ў выніку дзейнасьці КГБзабілі ў цэнтры Менска ў 1972 годзе.

Вечная памяць іслава змагарам за волю Айчыны!

21 верасьня 2015 г. Зянон Пазьняк